Сельскі час

ПАВЫСІЛІ КВАЛІФІКАЦЫЮ Дваццаць сем механізатараў з сельскагаспадарчых таварыстваў раёна на працягу трох зімовых месяцаў павышалі кваліфікацыю ў раённым  цэнтры павышэння кваліфікацыі райсельгасхарча, дзе навучаліся за кошт раённага бюджэту. Яны праслухалі вызначаны курс і ўсе паспяхова вытрымалі, як тэарэтычны, так і практычны экзамены, і атрымалі адпаведныя пасведчанні. Такім чынам кожны з іх цяпер мае дадатковую катэгорыю: […]

Продолжить чтение

Крэдыты на пасяўную

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 113 ад 11 лютага г. г. «Аб фінансаванні веснавых палявых работ», сельгаспрадпрыемствам нашага раёна Аграпрамбанк выдзяляе крэдыт на суму 7800 мільёнаў рублёў. Грошы пойдуць на набыццё мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, запчастак для рамонту сельгастэхнікі і інш. Ужо вызначана, што менавіта на тукі будзе патрачана 2500 мільёнаў рублёў. Працэнты […]

Продолжить чтение

У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»

ДЛЯ ДАПРАЦОЎКІ ЦЫБУЛІ У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» мэтанакіравана займаюцца вырошчваннем цыбулі-рэпкі на даволі вялікіх плошчах. Летась атрымалі неблагую ўраджайнасць гэтай каштоўнай і распаўсюджанай агародніннай культуры. Ураджай засыпаны ў сховішча і паступова рэалізуецца спажыўцам. Але ручная перадрэалізацыйная падрыхтоўка стрымлівала гэты працэс. Для хутчэйшага і больш якаснага выканання данай аперацыі прадпрыемствам набыта машына імпартнай вытворчасці для пасляўборачнай дапрацоўкі […]

Продолжить чтение

З маладым запалам

Механізатар Максім Паплаўскі на асаблівым рахунку ў кіраўніцтва ААТ «Аталезь-агра». Гэта выключнай працавітасці малады чалавек. Працуе ён у таварыстве амаль дзесяць гадоў. Уладкаваўся сюды на працу пасля заканчэння вучэбнага цэнтра. І адразу ж паказаў сябе з самага лепшага боку. Нягледзячы на тое, што трактар яму даручылі спачатку старэнькі, перавыконваў на ім нормы выпрацоўкі. І як […]

Продолжить чтение

Асноўны накірунак – узнаўленне статка

Адным з важнейшых накірункаў развіцця жывёлагадоўлі сёння з’яўляецца вырошчванне буйной рагатай жывёлы. І асноўная задача, якая ставіцца перад працаўнікамі фермаў сельгаспрадпрыемстваў, – павелічэнне надояў малака і вытворчасці мяса ялавічыны. З усіх накірункаў развіцця жывёлагадоўлі асноўнае звязана з узнаўленнем племяннога статка. Нават калі рашыць праблему рацыёну жывёлы, яе прадукцыйнасці не падняць без мэтанакіраванай селекцыйнай работы. Аб […]

Продолжить чтение

Стаць дастойнай зменай

Ужо пяць кандыдатаў на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – адзінаццацікласнікі Заямнаўскай і Дзераўнянскай школ, школы № 3 горада Стоўбцы – пачалі праходжанне медыцынскай камісіі. – Гэта вучні, якія выказалі жаданне паступаць у Акадэмію МУС або Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. Абедзве ўстановы даюць вышэйшую адукацыю. Больш таго, у Магілёўскі […]

Продолжить чтение

Экіпаж з жэзлам бяспекі

Па выніках работы за 2013 год станоўча адзначана дзейнасць аддзела ДАІ райаддзела міліцыі, а фота яго начальніка Дзмітрыя Воранава ўпрыгожвае Дошку гонару УДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.  Напэўна, аддзел ДАІ – адно з самых «публічных» падраздзяленняў міліцыі, а яго інспектары з жэзламі –  супрацоўнікі, якіх жыхары раёна, асабліва аўтааматары, літаральна ведаюць у твар. І «знаёмства» […]

Продолжить чтение

Чэмпіён патрулюе райцэнтр

У міліцыянера аддзялення патрульна-паставой службы Яўгена Каршакова, які прыйшоў на службу ў чэрвені 2013 года, ужо ёсць званне – лепшага маладога супрацоўніка міліцыі Мінскай вобласці. 20-гадовы Яўген разам з шасцю сваімі калегамі, якія таксама нясуць першы год службы, браў удзел у сустрэчы, наладжанай упраўленнем унутраных спраў Мінаблвыканкама. Сустрэча прайшла ў цёплых абставінах, і з яе […]

Продолжить чтение

Служаць Беларусі

Прозвішчы асобных супрацоўнікаў міліцыі гучалі  на нядаўнім раённым Свяце працы сярод шматлікіх прадстаўнікоў вытворчасці, будаўніцтва, сферы паслуг, інтэлігенцыі. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта  адзначаны заслугі старшага пашпартыста аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Марыі Шыманскай. Жанчына на адным і тым жа ўчастку добрасумленна працуе на працягу амаль чатырох дзясяткаў гадоў. Падзякай узнагароджаны старшы інспектар групы тылавога […]

Продолжить чтение