Мелодыі творчага праекта

Ва ўстановах культуры раёна рэалізуецца творчы праект “Мая Беларусь – мой гонар, надзея і слава”. Ён прадугледжвае канцэртныя праграмы патрыятычнай накіраванасці, якія падрыхтавалі мастацкія калектывы культустаноў. З абменным канцэртам у рамках гэтага праекта мастацкі калектыў Вішнявецкага дома культуры наведаў Горкаўскі дом культуры. Працаўнікі ААТ “Жацерава” і жыхары навакольных вёсак маглі паглядзець прыгожую канцэртную праграму, адпачыць […]

Продолжить чтение

Сяргей Славянскі – лепшы шансон 2013 года

– Сяргей, па версіі некаторых інтэрнэт-крыніц ваша песня “Жена” прызнана “Лепшым шансонам года 2013”. – Гэтая адзнака вельмі дарагая і самая лепшая для мяне, няхай і віртуальная, бо яна прызнана людзьмі. Ды і саму песню можна назваць народнай, як гаварыў М. Таніч, “калі песню спяваюць на вяселлях і ў рэстаранах – значыць песня стала народнаю”. […]

Продолжить чтение

Дыскатэка са стралой Амура

Перавагі хуткай пошты, рэпетыцыю вяселля, застолле пры свечках і іншыя рамантычныя моманты зведалі ўдзельнікі святочнай рэтра-дыскатэкі “Стрэлы Амура”. Дыскатэка была арганізавана ў Дзень святога Валянціна ў рэстаране “Нёман”. На ёй прысутнічала моладзь з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна: з філіяла “Стоўбцы” УП “Мінскі мясакамбінат”, са Стаўбцоўскага філіяла ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, Стаўбцоўскай ПМК, з цэнтральнай […]

Продолжить чтение

Складаемыя бяспечнага суседства

У рамках правядзення акцыі “Бяспечнае суседства” спецыялістамі Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з прадстаўнікамі РАУС, МНС і іншых зацікаўленых структур праведзены 22 рэйды, падчас якіх абследаваны 568 адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. Згодна з планам мерапрыемстваў данай акцыі ў тэрытарыяльным цэнтры была арганізавана сустрэча ў “Школе сацыяльнага работніка”. У ёй прынялі ўдзел дырэктар […]

Продолжить чтение

Кандыдаты ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

Акруговая выбарчая камісія Шашкоўскай выбарчай акругі № 43 па выбарах у Мінскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання паведамляе, што кандыдатам у дэпутаты па выбарчай акрузе зарэгістравана: АСТРЭЙКА  Нэлі Леанідаўна, нарадзілася 14 ліпеня 1961 года,  рэдактар Дзяржаўнай установы  «Рэдакцыя газеты «Прамень» і праграмы радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы», жыве ў г. Стоўбцы, беспартыйная. Даход за 2013 год […]

Продолжить чтение

Не забывайце клапаціцца аб сваім здароўі

Зімовая пара года найбольш небяспечаная з-за прастудных і інфекцыйных захворванняў. Каб звярнуць увагу жыхароў раёна на важныя пытанні клопату аб сваім здароўі, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі правёў прамую тэлефонную лінію з загадчыцай аддзела гігіены і эпідэміялогіі Ірынай Пятровіч. Найбольш важныя пытанні, якія паступілі ў гэты дзень, агучваюцца ў справаздачы з прамой лініі. Якая эпідсітуацыя […]

Продолжить чтение

Першы набытак – швейная машына

З Антанінай Аляксандраўнай Кутас пазнаёмілася, можна сказаць, выпадкова. Яна патэлефанавала ў рэдакцыю з пытаннем, ці можна дзе ў горадзе скарыстаць такую паслугу, як пачасаць воўну. Мы разгаварыліся і жанчына расказала, што пастаянна трымала на падворку авечак, прала з воўны пражу і вязала розныя рэчы. І на пенсіі працягвае займацца гэтым хобі. Субяседніца падкупіла непадробнай улюбёнасцю […]

Продолжить чтение

Па працы – гонар і слава

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры прайшло Свята працы – ўрачыстае падвядзенне вынікаў работы АПК і сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2013 год. У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх галін вытворчасці і сацыяльнай сферы. Зала раённага Цэнтра культуры сардэчна сустракае ўсіх гасцей і перадавікоў працы. Гукі музыкі, на экране – відэафільм аб нашай працоўнай і […]

Продолжить чтение

У дні Алімпіяды

ЁСЦЬ МАЙСТЭРСКАЯ ВЫШЫНЯ? Адной з прыемных навін гэтых алімпійскіх дзён стала дасягненне Андрэя Бурдукевіча. Выхаванец трэнера Аляксандра Чарняўскага выканаў нарматыў майстра спорту па лёгкай атлетыцы. Ён заняў другое месца ў бегу на 2000 метраў з перашкодамі на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў. Вынік 5 мінут 46,7 секунды адпавядае майстарскай норме. Цяпер Андрэй у […]

Продолжить чтение