Выбрала нялёгкую прафесію

У жывёлагадоўлі ўсе прафесіі важныя, але справа тэхніка-асемянатара асаблівая і, без перабольшвання, з’яўляецца асновай галіны. Гэтыя спецыялісты працуюць на перспектыву, на будучае малако. І значнасць іх работы сёння цяжка пераацаніць. У гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, верныя сваёй справе людзі, як правіла, работа па ўзнаўленні статка праводзіцца на высокім узроўні. Там заўсёды добрая захаванасць маладняку, ёсць […]

Продолжить чтение

Мароз і сонца – дзень цудоўны

23 студзеня на гарадскім стадыёне «Юнацтва» адбылося ўрачыстае адкрыццё катка гэтага сезона. Прывітаць дзяцей і дарослых прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па

Продолжить чтение

Глыток здароўя

Смачная і карысная прадукцыя Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» не мае вялікай патрэбы ў рэкламе – яна хоць і выпускаецца пад рознымі гандлёвымі маркамі, але застаецца нязменна выдатнай якасці, з высокім утрыманнем фруктовай часткі. І ўпакоўка яе набывае сучаснае аблічча. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Сяргей Прасмыцкі, спынены выпуск сокаў, нектараў у слоіках (трохлітровых, паўлітровых). […]

Продолжить чтение

«Смірна» – ад франтавой гвардыі

– На спіну закідваеш катушку з провадам і так цягнеш сувязь, – успамінае свае 19 у далёкім 1943 разведчыца-сувязістка Тамара БУЛАХ. За сваё доўгае жыццё жыхарка Стоўбцаў Тамара Булах прывыкла быць сціплай і непрыкметнай – маўляў, як усе, – хаця мае перад Радзімай асаблівыя заслугі. У паліклініцы або магазіне яна звычайна стаіць у чарзе, не […]

Продолжить чтение

З прызнаннем у любові «Берагіні»

Для чалавека 20 гадоў – многа. А для мастацкага калектыву? Яшчэ больш. У адносінах да народнага вакальнага ансамбля «Берагіня» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў гэта спалучаецца ў адно цэлае, таму што кожная з чатырох удзельніц прайшла з калектывам гэты шлях. Чаго дасягнуў ансамбль, можна было ўбачыць падчас юбілейнага канцэрта ў раённым Цэнтры культуры ў час светлых […]

Продолжить чтение

Лясныя фантазіі

Для Міхаіла Бычко са Стоўбцаў лес у любы час, у любую пару года прыцягальны, чароўны. У адрозненне ад тых, хто ў летнюю ці асеннюю пару наведвае яго зялёныя засені ў пошуках прыроднай спакусы – ягад ды грыбоў, гэты аматар роднай прыроды, ускінуўшы на сябе аб’ёмісты заплечнік, шыбуе па ледзь прыкметных сцяжынках бялюткіх бярозавых гаёў, разлапістых […]

Продолжить чтение

Вось і маразы хрышчэнскія

У сувоі снежным і Альбуць, і Смольня, У дрымоце ціхай згадваюць пра лета. Ужо колькі зімаў розных яны помняць, Найлепшая ж – апетая паэтам. Яна заўсёды – у вобразах жывых, У слоў мелодыі таемна непаўторнай. І тут зліццё на вечнасць і на міг Рэальнасці з аздобаю чароўнай. Здаецца, дзядзька выгляне Антось І скажа гучна: «Ого-го, […]

Продолжить чтение

Дзень усіх Таццян

Настрой у Таццяны Лук’янёнак светлы, сонечны, падмацаваны эліксірам студзеньскага марозіку, які пяшчотна шчыпле шчокі, нібы напамінаючы аб сённяшнім свяце ўсіх Таццян, асабліва тых, чыё маладое жыццё падкрэслена студэнцтвам. Менавіта ў гэты дзень студэнты адзначаюць сваё свята. Таццяна зараз працуе ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і вучыцца завочна ў БДУ. Васіль ЗЯНЬКО

Продолжить чтение

Навіны Стаўбцоўшчыны

Нязвыклы аб’ект Гэтая энергетычная ўстаноўка, акружаная шэрагам сонечных батарэй і разлічаная на выкарыстанне сілы вятроў, – нязвыклы для Стаўбцоўшчыны аб’ект. Яна ўстаноўлена на 285-м кіламетры аўтатрасы Брэст – Мінск, каля аўтазаправачнай станцыі ТАА «Юнайтэд Компані» бліз вёскі Сцяцкі.

Продолжить чтение