Сезон

«ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ-2014» ЗАКЛІКАЕ З 5 па 12 красавіка на Стаўбцоўшчыне пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2014». Сёлетні Тыдзень лесу прысвечаны адметнай даце – 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На тэрыторыі многіх лясніцтваў знаходзяцца мемарыяльныя аб’екты, абеліскі і помнікі героям мінулай вайны, якія лесаводы не пакідаюць без увагі і якія неабходна прывесці ў парадак у першую […]

Продолжить чтение

Тавар даставяць у офіс

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання перад  8 Сакавіка актыўна практыкуе такую форму гандлю як наведванне працоўных калектываў. Мэтай такіх выездаў з’яўляецца шырокая прапаганда тавару, які ёсць у ведамасным магазіне «Лаян». Арганізатары ведамаснага гандлю асобны акцэнт робяць на сувенірнай прадукцыі, парфумерыі беларускіх вытворцаў, коўдрах з шэрсці, камплектах ручнікоў і бялізны. У асартыменце і прадукцыя ўласнай вытворчасці.           У […]

Продолжить чтение

Медаль для брыгадзіра

Днямі муляр пятага разраду філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы Аляксей Храмянкоў быў узнагароджаны медалём   «За працоўныя заслугі». Прэм’ер-міністр  нашай краіны Міхаіл Мясніковіч, паціскаючы Аляксею Іванавічу руку сярод 67-мі ўзнагароджаных лепшых працаўнікоў рэспублікі, не мог не пацікавіцца: «Як ідзе будаўніцтва новага завода?» Справа ў тым, што знаёмства прэм’ера з мулярам […]

Продолжить чтение

Працягнуць руку дапамогі

Раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзіцца ў актыўным пошуку новых формаў работы, каб максімальна ахапіць усе катэгорыі насельніцтва нашага раёна, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. З гэтай мэтай у сельскай мясцовасці адкрываюцца сацыяльныя пакоі. Першы з іх будзе апрабаваны ў Дзераўной. Сутнасць такога новаўвядзення заключаецца ў тым, каб скаардынаваць намаганні інспектараў сацыяльнай службы, сацыяльных […]

Продолжить чтение

Па праграме «Энергазберажэнне»

Для цэнтральнай раённай бальніцы мінулы год быў паспяховым па правядзенні рамонтных работ. Па праграме «Энергазберажэнне» заменены вокны ў тэрапеўтычным корпусе на суму 250 мільёнаў рублёў. Старыя вокны саступілі месца шклопакетам. Сваімі сіламі  праведзены рамонты ў тэрапеўтычным і неўралагічным стацыянарных аддзяленнях, а таксама ў паліклініцы.  Ведамасная будаўнічая брыгада атрымала праграму рамонтных работ на бягучы год.

Продолжить чтение

Стандарт якасці

ДУП «ПМК-233» УП «Мінскаблсельбуд» г. Стоўбцы ўвяло летась у строй 80-кватэрны дом жыллёва-будаўнічага кааператыва «Стоўбцы-2», а таксама аднакватэрныя жылыя дамы ў сельскай мясцовасці: пяць – у ААТ «Рубяжэвічы», шэсць – у ААТ «Шашкі». Плошча жылля склала 5512 м2. Работы ў гэтым напрамку не спыняюцца і сёлета. У 2013 годзе тэмп росту аб’ёмаў работ у дзеючых […]

Продолжить чтение

За ўзорную прыгажосць

Райвыканкамам  разгледжаны вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні і санітарным стане аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна за 2013 год. Пераможцамі прызнаны: –      сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада –  Стаўбцоўскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Стоўбцырайгаз» (дырэктар Шпілеўскі І. В.); –      сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна – ААТ «Агранёманскі» (дырэктар Меляшкевіч І. І.); –      сярод  сельскіх выканаўчых камітэтаў – […]

Продолжить чтение

Сярод органаў самакіравання

Рашэннем райвыканкама пераможцамі ў спаборніцтве сярод органаў мясцовага самакіравання прызнаны: ЛЯХОЎСКАЯ Алена Мікалаеўна, стараста вёскі Новы Свержань Навасвержанскага сельсавета (дыплом першай ступені); ЛАМАКА Анатолій Мар’янавіч, стараста вёскі Ніўнае Дзераўнянскага сельсавета (дыплом другой ступені); ДЗЕМІДОВІЧ Галіна Аляксееўна, стараста пасёлка Наваколасава Наваколаўскага сельсавета (дыплом трэцяй ступені). У сувязі з невыкананнем умоў спаборніцтва па асобных напрамках дзейнасці прызавыя […]

Продолжить чтение

Пераможцы спаборніцтва ў жывёлагадоўлі

Раённым выканаўчым камітэтам падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 2013 год. Сярод калектываў селькагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці і рэалізацыі малака, пераможцамі прызнаны: у першай групе – калектывы ТАА СЖК «Налібакі» (дырэктар Віталій Іванавіч Кушнер) і ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар Вольга Аляксееўна Луцык), якія занялі адпаведна першае […]

Продолжить чтение