Упрыгожвае маладосць

Нельга не заўважыць у цырульні раённага камбіната бытавога абслугоўвання папаўненне – у мужчынскую залу прыйшлі адразу тры маладыя спецыялісты. Усмешлівыя, сімпатычныя дзяўчаты прыветна сустракаюць наведвальнікаў, прыкладваюць свае старанні працаваць так, каб гэтую цырульню наведвальнікі выбралі сярод іншых у нашым горадзе. Анастасія Дараховіч, родам з Ракава, і Таццяна Дзеніс, выпускніца Цясноўскай сярэдняй школы імя Ф. Э. […]

Продолжить чтение

Любоў да кветак

9 У кожнага чалавека ёсць любімы занятак. Медыцынская сястра аўтапарка № 17 Ала Рэкець вольную часіну ў сваім жыцці ахвотна выдзяляе для занятку на прысядзібным участку. І не столькі для вырошчвання гародніны, як для кветак, што цешаць вочы рознакаляровым багаццем не толькі гаспадыні, але суседзяў, проста прахожых па завулку Цітова ў райцэнтры. Увагу  прыкоўваюць самыя […]

Продолжить чтение

Прадукцыя льняных палеткаў

У ААТ «Шашкі» вырашчаны сёлета неблагі лён. Высявалі гэтую  тэхнічную культуру на 70 гектарах. Своечасова запрасавалі і вывезлі льнотрасту, адгрузілі на ААТ «Нясвіжскі льнозавод» 329,9 тоны. – Спрацавалі нашы льнаводы на ўзроўні, – расказвае дырэктар таварыства Валерый Ільюшэнка. – Пасеялі насенне ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, шчыра даглядалі пасевы, паспрыяла і надвор’е. Толькі чатыры тоны льнотрасты […]

Продолжить чтение

Традыцыі і будучае

У пярвічных арганізацыях БРСМ распачаты адкрыты дыялог – «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае».  Нефармальнае абмеркаванне праблем, якія хвалююць сучасную моладзь, з прапановай інавацыйных ідэй і праектаў наладжана ў пярэдадзень 42-га рэспубліканскага з’езда БРСМ, правядзенне якога намечана на снежань бягучага года. Падобныя высокія форумы, як правіла, праходзяць з удзелам Прэзідэнта краіны і даюць асаблівы імпульс развіццю […]

Продолжить чтение

Рубрыка Навіна дня

У пятніцу, 31-га кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна Ігарам Георгіевічам Кунцэвічам.  Па тэлефоне 5-44-36 можна задаць пытанні адносна навядзення парадку на зямлі, санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва, прафілактыкі сезонных захворванняў, у тым ліку грыпу, і іншыя.

Продолжить чтение

Мэта заўсёды ёсць

Зразумела, што сёлетні сезон для футбольнай каманды «Нёман-Агра» будзе безмедальным. І найбольш важна цяпер даць гульнявую практыку маладым спартсменам, каб яны набраліся вопыту для далейшага падтрымання прэстыжу стаўбцоўскага футбола. Але ж калі і не надта прывабная бліжэйшая турнірная перспектыва, галоўны спартыўны прынцып акрэслены ў любой сітуацыі –  імкнуцца да перамогі ў кожным паядынку. А інакш […]

Продолжить чтение

У зладжаным калектыве

У ААТ «Рубяжэвічы» па надоях малака ад каровы лідзіруе сёлета малочнатаварная ферма «Русакі». З пачатку года ў сярэднім ад кожнай рагулі надоена 3397 кілаграмаў, што на 113 кілаграмаў больш, чым летась. – Калектыў у нас дружны, зладжаны, – гаворыць брыгадзір фермы Ядвіга Круглік.– Усе працуюць сумленна і стараюцца, каб паказчыкі павялічваліся. Будзем прыкладаць намаганні і […]

Продолжить чтение

Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шэсць шлюбаў, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Мацвей Гасюта, Мацвей Харута, Софія Палевіч, Уладзіслаў Рап’явец, Захар Крываў і Кірыл Раманейка. Зямны шлях закончыўся для 15-ці чалавек. У пажарнай часці тыдзень, на шчасце, прайшоў спакойна.   Міліцыяй зарэгістравана 144 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку […]

Продолжить чтение

Назначэнні

НАЧАЛЬНІК УПРАЎЛЕННЯ РАЙСЕЛЬГАСХАРЧА Першым намеснікам старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Дзяніс Сяргеевіч КОЛЕСЕНЬ. Д. С. Колесень закончыў Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам ААТ «Рубяжэвічы». Са жніўня 2013 года – начальнікам райсельгасхарча Мядзельскага райвыканкама.   РАЁННЫ ВАЕННЫ КАМІСАР Раённым ваенным камісарам Стаўбцоўскага райваенкамата […]

Продолжить чтение