Заставайцеся з «Праменем»!

Жыццё ідзе – усё змяняецца. Так і павінна быць. Змяняецца наша грамадства, змяняецца воблік горада, змяняюцца густы, погляды людзей, змяняецца і газета. За час існавання газеты змянілася многае: фармат самога выдання, тыраж, колернасць, чытацкая аўдыторыя. Нязменнае адно – «Прамень» застаецца папулярнай газетай у раённай медыяпрасторы. І ўсё гэта – дзякуючы працы калектыву рэдакцыі. У «раёнкі» […]

Продолжить чтение

Вуліца Танкістаў патанае ў кветках

У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 № 110, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» ад 07.01.12 № 340-3, уладальнікі індывідуальных дамоў абавязаны падтрымліваць чысціню і парадак на сваім зямельным участку і прылеглай да […]

Продолжить чтение

Давайце будзем культурнымі!

2016-ты – Год культуры. Культура павінна быць ва ўсім: ва ўзаемаадносінах, паводзінах, землекарыстанні… і, безумоўна, – у навядзенні парадку на зямлі. Наш горад размешчаны каля рэспубліканскай трасы. Гэта край пісьменнікаў і паэтаў, радзіма класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Наведваючы Нясвіж ці Мір, турысты абавязкова заязджаюць і ў Стоўбцы. Гэта накладвае дадатковую адказнасць як на органы […]

Продолжить чтение

Падарунак – знак увагі

Дзень нараджэнння закончыўся. Госці разышліся. Цяпер можна паглядзець падарункі. Сям’я аддае волю пачуццям. «Падарылі шалік, а ён мне не падыходзіць». «Навошта мне сурвэта, іх у мяне дастаткова». «О! Гэта Сяргей падараваў. Малайчына, не пашкадаваў». «Ну, Нінка, карціну падарыла, але нічога, перадару…» Безумоўна, тут я злёгку ўтрырую, але падобная сямейная гутарка не рэдкасць. І гаспадары, і […]

Продолжить чтение

Алё… Перазваніце, калі ласка!

Апошнім часам мы вельмі рэдка пішам пісьмы, аддаючы перавагу тэлефонным размовам,  SMS. Але жыццё застаўляе весці дзелавую перапіску з партнёрамі, рознымі ўстановамі, арганізацыямі. Ці заўсёды мы прытрымліваемся правілаў перапіскі – асабістай, дзелавой, захоўваем этыкет, ведучы размову па тэлефоне? Бывае так, што мы падоўгу не адказваем на пісьмы, не тэлефануем сябрам, знаёмым, блізкім, і наадварот, робім […]

Продолжить чтение

Навошта нам ветлівасць?

Добры дзень, паважаныя нашы чытачы! Вось, здаецца, маразы і мяцеліцы адышлі на другі план. На вуліцы пацяплела. Не за гарамі і вясна. А вясна – гэта і каханне, і мары, і добры настрой… Адным словам – абнаўленне. 2016 год аб’яўлены Годам культуры: культуры адносін паміж людзьмі, культуры думак, адзення, культуры правіл добрага тону і г. […]

Продолжить чтение

Выпрабаванне стыхіяй пераадолеем разам

Беларусь справілася з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я пасля цыклонаў «Даніэла», «Эма», пасля суботняй непагадзі. Але, як кажуць сіноптыкі, расслабляцца не трэба. На змену снежнаму шторму прыйдзе пахаладанне. Зіма ёсць зіма, прытым зіма прыгожая, са снегам. Адразу ўспамінаецца дзяцінства, снегу намятала пад самы дах. Каб прайсці да хлява, рабілі нават «тунэлі». Колькі было радасці, смеху, задавальнення. Старэйшая […]

Продолжить чтение

З «Праменем» – у 2016 год

Паважаныя падпісчыкі раённай газеты «Прамень»! Рэдакцыя газеты «Прамень і праграмы радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы» шчыра ўдзячна вам за давер і інтарэс да нашага выдання. За гады свайго існавання газета «Прамень» стала масавай грамадска-палітычнай і інфармацыйна-рэкламнай газетай Стаўбцоўскага раёна. Спяшаемся напомніць, што падпісная кампанія на першы квартал 2016 года ўжо пачалася. Галоўнай нашай мэтай застаецца асвятленне актуальных […]

Продолжить чтение

Дзесяць тысяч сустрэч

Сёння выйшаў у свет 10-тысячны нумар нашай раённай газеты «Прамень». З 1939 года, калі з’явіўся «Голас селяніна», і з 1 мая 1962 года, калі газета атрымала назву «Прамень», журналісты розных пакаленняў стваралі летапіс жыцця раёна. «Голас селяніна» актыўна інфармаваў сваіх чытачоў пра жыццё краіны і пра тыя пераўтварэнні, што адбываліся ў перадваенны час на Стаўбцоўшчыне. […]

Продолжить чтение