Славяцца працай

У КОЖНАЙ ПА ДЗВЕ ДАЧКІ На Свяце працы, якое праходзіла ў мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры, у ліку адзначаных  абкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за шматгадовую і добрасумленную работу – тры жанчыны-працаўніцы. Алена Музыра, інжынер па ахове працы ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» атрымала ганаровую грамату. Пасля заканчэння Маскоўскага тэхналагічнага інстытута мясной і малочнай прамысловасці […]

Продолжить чтение

Жаночы рух узмацняе соцыум

Упершыню раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» вырашыла назваць самых актыўных і паспяховых жанчын Стаўбцоўшчыны і гэтым падкрэсліць іх выключную ролю ў сям’і і калектыве, грамадстве ў цэлым, а таксама актуальнаць жаночага руху, накіраванага на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі. – У гэтым годзе сумесна з райвыканкамам мы аб’явілі раённы конкурс «Жанчына года» – […]

Продолжить чтение

Сакавіка настрой жыццёвы

Вольга Аляксееўна Луцык ва ўсіх жыццёвых сітуацыях – прыгожы чалавек. Я лаўлю сябе на думцы, што заўсёды любуюся ёю. Вось з такім настроем вярталася яна ў свой калектыў пасля раённага свята ўшанавання перадавікоў вытворчасці разам з ганаровым дыпломам таварыству «Вялікі Двор» за другое месца ў раённым спаборніцтве па атрыманні высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. […]

Продолжить чтение

Тэрытарыяльны фестывальны…

Стаўбцоўшчына прымала ўдзельнікаў міжрэгіянальнага фестывалю песні «Песняй вітаем мы вас» –  наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання Клецкага, Пухавіцкага і Уздзенскага тэрытарыяльных цэнтраў. Першы такі міжрэгіянальны фестываль прайшоў у мінулым годзе ў Клецку. Фестывалю адразу быў зададзены высокі ўзровень. Але і Стаўбцоўшчына яго ўтрымала. Госці заходзілі ў раённы Цэнтр культуры, праходзілі рэгістрацыю і атрымлівалі ў падарунак «кавалачак» […]

Продолжить чтение

За здаровы лад жыцця

ПА ЗАКОНАХ СПАРТЫЎНАЙ БАРАЦЬБЫ 23-га лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, прайшла таварыская гульня па міні-футболе паміж вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы» і супрацоўнікамі райаддзела міліцыі. Спартыўная сустрэча была арганізавана на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў рамках рэспубліканскай міжведамаснай акцыі «Дружым з Законам!». Гульня працякала вельмі дынамічна. Футбалісты абедзвюх камандаў паказалі добрую тэхніку і […]

Продолжить чтение

Мужнасць

ТРЫ ПОДЗВІГІ ВАСІЛЯ ЖЫБУЛЯ У многіх сем’ях жыхароў Стаўбцоўшчыны свята захоўваюць баявыя ўзнагароды бацькоў і дзядоў. Іх не толькі беражліва перадаюць з пакалення ў пакаленне, а, больш таго, шукаюць інфармацыю, расшыфроўку кожнай узнагароды свайго продка. Сярод такіх дапытлівых стаўбчан – і Валянціна Ермаковіч, ураджэнка Заямнага. Пры жыцці яе бацька Васіль Васільевіч Жыбуль заўсёды насіў тры […]

Продолжить чтение

Зенітчык з Балтыйскага флоту

Халодная студзеньска-лютаўская пара, з якой пачынаецца кожны новы год, – асабліва хвалюючая для жыхара Казеек Барыса Усачова. Душу апякаюць успаміны маладосці, сэрца шчыміць незагойнай ваеннай ранай… У лютым адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны – вялікае свята для яго, франтавога марака, які стаў на абарону Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а студзень закранае яго не менш […]

Продолжить чтение

Дынастыі. Дабрачыннасць. Духоўнасць

ПА БАЦЬКОЎСКІХ СЛЯДАХ Унікальная для райаддзела міліцыі кадравая «перастаноўка»: Уладзімір Крэнь і Андрэй Паноцкі, у нядаўнім мінулым – інспектары дарожна-патрульнай службы, папоўнілі запас ветэранаў міліцыі, а ім на змену прыйшлі… іх сыны-афіцэры, Уладзімір Крэнь-малодшы і Вадзім Паноцкі. Абодва, як і ў свой час іх бацькі, – выбралі аддзел ДАІ. Маладое папаўненне таксама служыць разам. Дружыць. […]

Продолжить чтение

Будзе жыць памяць у імя міру

Па традыцыі 15 лютага ў Стоўбцах адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Урачыстае шэсце воінаў-інтэрнацыяналістаў раёна пачалося ад райваенкамата, акурат з таго месца, з якога фактычна пачалася дарога ў бессмяротнасць для васьмі нашых землякоў. Партрэты іх, вечна маладых, глядзяць на нас з суровага граніта помніка ў цэнтры горада… Аляксандр Бохан, Леанід Яўсейчык, Віктар Канавал, Віктар Клімахін, Валерый […]

Продолжить чтение