Эстафету падхапіла «Ніка»

З надыходам трэцяй змены ў аздараўленчым лагеры «Нёман» пачаў работу трэці студэнцкі педагагічны атрад, самы вялікі сярод сёлетніх студэнцкіх педатрадаў. «Ніка» – такое «перамоганоснае» імя ў гэтага атрада, на чале якога знаходзяцца камандзір Вікторыя Багданава і камісар Вольга Мірановіч. Абедзве – маладыя педагогі, працуюць у СШ № 2 г. Стоўбцы і Коласаўскай школе адпаведна. Сярод […]

Продолжить чтение

Дзіцячая бяспека

ВЫТРЫМАЛІ ВЫПРАБАВАННІ Вучні Дзераўнянскай школы дастойна прадставілі Стаўбцоўшчыну на ХV, юбілейным, абласным палявым лагеры «Юны выратавальнік». На Плешчаніцкім вадасховішчы ў Лагойскім раёне яны вытрымалі ўсе выпрабаванні і ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых, а ў спаборніцтвах па валейболе не пакінулі сапернікам шанцаў – былі першымі. Як расказала інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей, на працягу […]

Продолжить чтение

Здатнасць

ПЕРАД АБЛАСНЫМ КОНКУРСАМ Вучні мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова прайшлі адборачны тур, які папярэднічае абласному конкурсу-плэнеру юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі», што праводзіцца ў Чэрвені. Конкурс гэты вельмі прэстыжны, і паўдзельнічаць у ім – гонар для юных мастакоў. На пленэр адправяцца Паліна Камёнка і Анастасія Маскаленчык. Конкурс юных мастакоў будзе праходзіць на ўлонні […]

Продолжить чтение

Спаборнічаюць санітарныя дружыны

14 камандаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна сустрэліся на пляцоўцы ў лясным масіве Караліна, каб праверыць сваю гатоўнасць да работы ў выпадку розных надзвычайных сітуацый. Традыцыйна спаборніцтвы пачаліся з жараб’ёўкі і праходзілі ў пяць этапаў. Кожная санітарная дружына атрымала свой нумар і ацэначны маршрутны ліст. У ходзе першага этапу было прадэманстравана табельнае аснашчэнне грамадзянскіх фарміраванняў і […]

Продолжить чтение

Спартакіяда

ПАМЯТНЫ ПРЫЗ І ДЫПЛОМ На базе Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла ХІІ Мінская абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу. У мерапрыемстве, якое арганізаваў Мінскі абласны камітэт прафсаюза, прынялі ўдзел 22 каманды, якія аб’ядналі ў сваіх радах больш за трыста сельскіх працаўнікоў. Удзельнікаў шчыра віталі і жадалі ім перамогі першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар, старшыня беларускага […]

Продолжить чтение

Стаўбцоўшчына спартыўная

УЗНАГАРОДЫ – З РУК АЛІМПІЙЦА Традыцыйны лёгкаатлетычны крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Манрэалі Аляксандра Гоцкага і сёлета вызначаўся масавасцю. Шанц праявіць сябе атрымалі як старшакласнікі, так і хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй і малодшай узроставых груп. З пачаткоўцаў і пачнём, указаўшы школы, якія яны прадстаўляюць. Пераможцамі ў сваіх першых значных […]

Продолжить чтение

Прэзентацыя праекта

Значная падзея міжнароднага маштабу – правядзенне ў 2019 годзе ў Беларусі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Вялікі глядацкі інтарэс, сустрэчы і абслугоўванне турыстаў, якія прыедуць у нашу краіну (праз Стаўбцоўшчыну вядуць прамыя шляхі з Заходняй Еўропы), – усё гэта, відавочна, важна. А яшчэ ж нагода ажывіць спартыўны рух. Наш горад, раён можна адзначыць у плане істотнага за […]

Продолжить чтение

На балі ў Каралеўстве дабрыні

У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел пяць маленькіх прыгажунь – дашкольніц і вучаніц першага класа. Шматдзетная сям’я Цярэшкаў са Слабады змагла выправіць на конкурс адразу дзвюх удзельніц – выхаванку дзіцячых ясляў-сада № 1 Веру і вучаніцу першага класа Коласаўскай СШ Любоў. Непасрэдныя арганізатары мерапрыемства – мастацкі кіраўнік Цэнтра культуры Марыя Манцывода і загадчыца дзіцячага […]

Продолжить чтение

Маршрут на Бараўляны

У мяне некалькі разоў узнікала вялікае жаданне напісаць падзячны водгук у газету пасля карыстання паслугамі маршрутнагага таксі на Бараўляны. I вось сабралася нарэшце. Словы ўдзячнасці адрасую вадзіцелю Браніславу Гарохавіку. Ужо год, як ён праявіў уласную ініцыятыву і стаў ажыццяўляць паездкі ў Бараўляны. Як правіла, людзі туды адпраўляюцца ў бальніцы – абласную, дзіцячую абласную, Інстытут анкалогіі, […]

Продолжить чтение