І будучыня, і сучаснасць

Са Звароту ўдзельнікаў канферэнцыі да моладзі раёна Залогам плённай работы маладзёжнага саюза паслужылі багатая гісторыя, слаўныя справы, баявыя і працоўныя подзвігі камсамола. БРСМ – дастойны пераемнік камсамола. Канструктыўная і мэтанакіраваная дзейнасць арганізацыі дазволіла аб’яднаць намаганні ўсіх пакаленняў у імя адзінай і высакароднай мэты: стварэння моцнай і квітнеючай Беларусі.  Мы заклікаем моладзь і маладзёжныя арганізацыі мацаваць […]

Продолжить чтение

Разам з павесткай – новы этап у жыцці

На Стаўбцоўшчыне прайшоў раённы Дзень прызыўніка. 43 хлопцы часова зменяць у гэтыя цудоўныя майскія дні свой звычны род заняткаў і папоўняць беларускае войска. Прызыўнікі падзяліліся думкамі, падвялі своеасаблівую рысу перад новым, надзвычай важным і адказным, этапам у жыцці кожнага мужчыны. Іван Шкуцько: – Акурат перад службай я адвучыўся на вадзіцеля ў раённым вучэбным цэнтры, куды […]

Продолжить чтение

Паўгода, як майстар лесу

Крыху больш як паўгода працуе ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе Аляксандр Ігнатчык. Малады спецыяліст прыехаў на Стаўбцоўшчыну па размеркаванні пасля вучобы ў Барысаўскім дзяржаўным лесаагратэхнічным прафесійным каледжы. Накіравалі яго майстрам лесу ў Хатаўское лясніцтва, адно з самых аддаленых на Стаўбцоўшчыне. Першыя дні, месяцы самастойнай працы –  няпростыя! Яны падкідваюць столькі незнаёмага, цягнуцца доўга… Зіма з яе […]

Продолжить чтение

Хрызантэмы для каханай

Прыгожая і абаяльная. Любячая жонка і клапатлівая маці. Вясёлая і жартаўлівая сяброўка. Добрая гаспадыня і шчырая руплівіца. І гэта не звычайная чарада простых сказаў  – такая яна на самой справе. У Людмілы, а калі карацей – Мілы, і сугучнае для яе імя прозвішча – Мілаванава, якое так дапасуе ёй. Людміла Аляксандраўна звычайная вясковая жанчына, і […]

Продолжить чтение

Маладая змена

Добрая традыцыя: кожны год філіял «Стоўбцы» УП «Мінскі мясакамбінат» прырастае інвестыцыямі ў асноўны капітал і – цікавая адметнасць – жанчынамі-«дэкрэтніцамі». – Летась камбінатам была закуплена новая лінія абвалкі, з уводам якой значна палепшыліся ўмовы працы, вырасла яе прадукцыйнасць і аб’ёмы вытворчасці, – звяртае ўвагу дырэктар філіяла Рамуальда Бурдукевіч. – Удала запрацаваў наш новы кансервавы цэх, […]

Продолжить чтение

Вяснянка з іменем Марта

Сціплая прыгажуня з іменем вясны. Яна – сама вясна, у яе натуральнай красе, маладой свежасці, з «каронай» шаўкавіста-льняных валасоў і прагай дабіцца ў жыцці многага…   Свой дзень нараджэння Марта Кардзіс адзначае 14 сакавіка. А сёлетняя вясна ў яе асаблівая, дваццаць пятая. Першы свядомы жыццёвы юбілей. З чым падыйшла да яго летуценная дзяўчына-«вяснянка»? У 2012 годзе […]

Продолжить чтение

Ініцыятывы «маторнікаў» на слыху

Філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы адзначаны Падзякай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў галіне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. – Уручыў Падзяку начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Руслан Трухан падчас выязнога семінара, які праходзіў у Доме культуры ААТ «БелАЗ» у горадзе Жодзіне. На семінары разам […]

Продолжить чтение

Выбрала нялёгкую прафесію

У жывёлагадоўлі ўсе прафесіі важныя, але справа тэхніка-асемянатара асаблівая і, без перабольшвання, з’яўляецца асновай галіны. Гэтыя спецыялісты працуюць на перспектыву, на будучае малако. І значнасць іх работы сёння цяжка пераацаніць. У гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, верныя сваёй справе людзі, як правіла, работа па ўзнаўленні статка праводзіцца на высокім узроўні. Там заўсёды добрая захаванасць маладняку, ёсць […]

Продолжить чтение

Дзень усіх Таццян

Настрой у Таццяны Лук’янёнак светлы, сонечны, падмацаваны эліксірам студзеньскага марозіку, які пяшчотна шчыпле шчокі, нібы напамінаючы аб сённяшнім свяце ўсіх Таццян, асабліва тых, чыё маладое жыццё падкрэслена студэнцтвам. Менавіта ў гэты дзень студэнты адзначаюць сваё свята. Таццяна зараз працуе ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і вучыцца завочна ў БДУ. Васіль ЗЯНЬКО

Продолжить чтение