Адзіная гісторыя, няспынны радавод

«Вёска Ячонка заснавана ў 1590 годзе». Такі надпіс значыцца на камені, устаноўленым у пачатку паселішча, на павароце шашы, што вядзе далей да Засулля, Рубяжэвіч… Адкрыццё мемарыяльнага знака стала кульмінацыйным пунктам свята вёскі, якое адбылося ў мінулую суботу. Пад гучныя апладысменты пакрывала з каменя здымаюць старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Я. Шэсцель, кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Сула» […]

Продолжить чтение

Зацьменне

Вечарам 27 ліпеня многія былі заінтрыгаваны рэдкай прыроднай з’явай – зацьменнем Месяца і Вялікім супрацьстаяннем Марса, якое здараецца раз у 13-17 гадоў. Чырвоная планета наблізілася да зямлі на максімальную адлегласць і была ўвачавідкі ярчэйшай і большай у дзясяткі разоў. Знаходзячыся па вертыкалі пад Месяцам, афарбавала яго ў крывава-чырвоны колер. Гэты эфект, адагнаўшы сон, можна было […]

Продолжить чтение

Камерцыйная жылка – таксама дар

Пра Сяргея Пяткевіча родныя і ўсе, хто яго блізка ведае, гавораць, што ён заўсёды быў з камерцыйнай жылкай. Яшчэ будучы студэнтам інстытута фізічнай культуры, паспяваў не толькі вучыцца на стацыянары, але і знаходзіць магчымасць зарабіць на сябе, недасыпаючы ночы, уключаючы ўсе свае сілы. Гэта яго прадпрымальніцтва вырасла да буйнага гандлёвага комплексу будаўнічых матэрыялаў у нашым […]

Продолжить чтение

Мала вачыма ўбачыць, трэба істотай адчуць

Здавалася б, практыка правядзення святаў вёсак у нашым раёне настолькі распаўсюджаная, што нічога новага ў кожным канкрэтным сцэнарыі прыдумаць ужо нельга. І хоць праграма паўтараецца, аднак урачыстасць заўсёды атрымліваецца адметнай, непаўторнай і кранальнай. Так адбылося і ў Старыне. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета. І для старшыні сельвыканкама Святланы Якаўлевай падрыхтоўка да гэтага маштабнага свята […]

Продолжить чтение

Адбіцца ад атакі… караеда

У мінулым годзе Стаўбцоўскі лясгас набыў квадракоптар, які выкарыстоўваецца для выяўлення ачагоў загарання ў пажаранебяспечны перыяд, у тым ліку ў цяжкадаступных месцах. Актуальнай праблемай застаецца адсочванне распаўсюджання ўсыхання сасновых насаджэнняў. – Караеднае ўсыханне хваёвых дрэў — праблема, з якой сутыкнулася лясная гаспадарка Беларусі ў 2016 годзе. З той пары ў лесаводаў вядзецца маштабная барацьба з […]

Продолжить чтение

Энтузіяст з малдаўскім характарам

Гэтай летняй парой тэрыторыя Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі патанае ў зеляніне, уражвае кветкавым багаццем. Яно будзе да позняй восені радаваць вока, ды і не толькі захапляць. Сярод зеляніны – гронкі вінаграду, ягады чорнай і чырвонай парэчкі, вішні, слівы, яблыкі, таму ласавацца сувязістам і ўраджаем садавіны. Усё гэта пасаджана і даглядаецца рукамі работніка-энтузіяста – вадзіцеля Міхаіла […]

Продолжить чтение

Мы жывём, каб вяртацца

«Ну што, чалавек, на чужыне ты маеш? І сонца не тое, і мова не тая». Гэтыя радкі склаліся і занатаваліся пасля знаёмства са словамі пісьма, прысланага з далёкай Аргенціны. А паказалі мне яго падчас адной з журналісцкіх камандзіровак. Яшчэ запомнілася фраза просценькая, ды такая кранальная: «Часта хочацца здаровага чорнага хлеба…» Сонца, хлеб, мова. Яно, відаць, […]

Продолжить чтение

Падарожжы па родным краі

На базе Горкаўскай СШ дзейнічаў турысцка-краязнаўчы палатачны лагер «Непаседы». За перыяд змены ў лагеры адпачылі і аздаравіліся 20 дзяцей. Жыццё лагера прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі «Малая радзіма: ад вывучэння да дзеяння». Асноўнымі задачамі турысцка-краязнаўчага палатачнага лагера з’яўляліся: аздараўленне дзяцей, расшырэнне ведаў па геаграфіі, гісторыі роднага краю, стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай […]

Продолжить чтение

Аздоба вуліцы Цэнтральнай

У апошні час вуліца Цэнтральная ў нашым горадзе непараўнальна змянілася. Падштурхнуў да кардынальных пераўтварэнняў 425-гадовы юбілей Стоўбцаў. – Цяпер важна захаваць тое, што зроблена, ашчадна ім карыстацца, – падкрэсліваюць камунальнікі. Яны больш чым хто ведаюць, колькі сіл і сродкаў спатрэбілася на тое, каб прывесці вуліцу ў такі сучасны выгляд. Дарэчы, многае набывалася за кошт сродкаў, […]

Продолжить чтение