Новы хлеб

Першымі да сяўбы азімых збожжавых культур прыступілі хлебаробы ААТ «Каганец». Ва ўрочышчы Бярозаўка ў мінулы панядзелак шчыраваў механізатар Іван Малчанаў. На 29-гектарным полі вопытны сейбіт пасеяў азімае трыцікале. Варта дадаць, што сёлета ў таварыстве атрымана высокая ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых – намалочана 43,1 цэнтнера збожжа з гектара, што на 5,5 цэнтнера вышэй за леташні вынік. […]

Продолжить чтение

Выканалі дзяржзаказ

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна паспяхова справіліся з дзяржаўным заказам па продажу хлеба. Усяго пастаўлена для розных мэт спажывання 14488,9 тоны збожжа, што склала 103,6 працэнта. З гэтай колькасці камбінатам хлебапрадуктаў адвезена 9730,4 тоны харчовага збожжа: на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў 1964 тоны ячменю, на Слуцкі – 1735 тон пшаніцы, астатняя колькасць – на Барысаўскі камбінат. Першымі справіліся […]

Продолжить чтение

Сельскі час

ЮБІЛЕЙНАЕ – ПЯЦІДЗЯСЯТАЕ ЖНІВО У мінулую пятніцу на збожжавых палетках ААТ «Агранёманскі» было даволі ажыўлена. Віншаванні з юбілейным 50-м жнівом і адначасова тысячным намалотам збожжа прымаў старшы камбайнер Генадзь Цвірка. Генадзь Адамавіч займае ў гаспадарцы пасаду брыгадзіра вытворчага ўчастка, але ў гарачую ўборачную пару садзіцца за штурвал камбайна.  – Вы адзіны ў рэспубліцы чалавек, які […]

Продолжить чтение

Экзамен на палетках

Шырокія каласістыя палеткі збажыны, што выспела на дагледжанай зямлі, – прастор для шчырай працы, для грунтоўнай праверкі сваёй хлебаробскай годнасці. Чарговы экзамен у анамальнай гарачыні на палетках ААТ «Жацерава» здаюць маладыя камбайнеры Сяргей Амельчыц і Віктар Тарасевіч. Умалотны вынік – больш за 1000 тон – гаворыць сам за сябе. Фота Васіля ЗЯНЬКО   СЕЮЦЬ АЗІМЫ […]

Продолжить чтение

На жніве – дружная каманда

Дырэктар ААТ «Шашкі» Валерый Ільюшэнка (на верхнім здымку справа) задаволены: хлебныя палеткі аддзячваюць неблагім ураджаем. У параўнанні з леташнім паказчыкам на кожным гектары прыбаўка складае больш за 12 цэнтнераў, а намалочваюць на круг звыш 39 цэнтнераў. – Будзем сёлета з хлебам, – гаворыць Валерый Васільевіч. – І нашы хлопцы, упэўнены, увойдуць у раённую кагорту камбайнераў-тысячнікаў. […]

Продолжить чтение

Сапраўды гарачая пара

Жніво ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» пераадольвае другую палову дыстанцыі, а віток працоўных клопатаў бярэ кірунак да новага ўраджаю. На выслабаненыя плошчы ўслед выйшла глебаапрацоўчая тэхніка. На замежным «Чэленджары» паспяхова працуе Сяргей Трацякоў. Фота Васіля ЗЯНЬКО ДОШКА ГОНАРУ У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 10 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі: – экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў […]

Продолжить чтение

Жнівень – месяц хлебны

На жніве ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» задзейнічана сем камбайнаў. І гэтага цалкам дастаткова, каб справіцца з уборачнай плошчай, якая складае сёлета 1445 гектараў. Азімыя трыцікале і пшаніца размясціліся тут на  910 гектарах. Яравыя займаюць 485 гектараў, з якіх 415 – ячмень. – Плошчу пад збожжавымі культурамі ў параўнанні з леташнім зменшылі, але за кошт павелічэння ўраджайнасці […]

Продолжить чтение

Пара жніва

У мінулую сераду віншаванні з працоўнай перамогай прымаў экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія першымі намалацілі тысячу тон збожжа. З удзячнасцю за сумленную працу і пажаданнямі двухтысячнага намалоту Падзячнае пісьмо ад раённага выканаўчага камітэта і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручыў сямейнаму экіпажу старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Цёплыя словы за […]

Продолжить чтение

Вялікі хлеб

Хлебаробы  ААТ «Вялікі Двор» намалочваюць у сярэднім з кожнага гектара звыш 53 цэнтнераў збожжа і займаюць па гэтым паказчыку лідзіруючую пазіцыю ў раёне. Дарэчы, у гаспадарцы з году ў год атрымліваюць высокія ўраджаі збожжавых культур. Намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзь Бязушка (на здымку злева) задаволены: нягледзячы на засушлівае надвор’е, вынікі радуюць. – Сёлета ў нас […]

Продолжить чтение