Брыгадзір сярод мантажнікаў

Віктар Сідаровіч, мантажнік сантэхнічных сістэм і абсталявання шостага разраду службы галоўнага энергетыка, яшчэ па праву лічыцца будаўніком філіяла Мінскага маторнага завода ў г. Стоўбцы. Сёлета, у год 25-годдзя выпуску першай прадукцыі на філіяле, яго партрэт занесены на Дошку гонару прадпрыемства. Віктар Сідаровіч прыйшоў працаваць на філіял у 1992 годзе. Завод толькі пачынаў будавацца. Успамінае, як […]

Продолжить чтение

Перавага – спартыўным і творчым

Камплектаваннем асабовага саставу ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях займаюцца на сур’ёзным узроўні. «Жадаючых служыць сярод моладзі шмат. Перавагу аддаём спартыўным, творчым і дысцыплінаваным», – акрэслівае крытэрыі начальнік райаддзела Валерый Ілюшын. Пацвярджэннем такому падыходу да кадраў – кубак раёна па міні-футболе, які каманда пажарных заваёўвае ўжо другі год запар, другое месца ў чэмпіянаце Мінскай вобласці […]

Продолжить чтение

Сёння – Дзень работнікаў падатковых органаў

Мяркуючы па выніках пяці месяцаў бягучага года, у раёне паўгадавы план даходаў кансалідаванага і мясцовага бюджэтаў будзе выкананы ў поўным аб’ёме, прычым з дынамікай росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У гэтым – красамоўны паказчык работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне і, адпаведна, гарантыя таго, што ўсе дзяржаўныя праграмы […]

Продолжить чтение

Сёння – Дзень работнікаў спажывецкай кааперацыі

У дружнай камандзе У райспажыўтаварыстве на сучасны момант на розных участках – за прылаўкамі магазінаў і кафэ, у вытворчых цэхах, за рулём спецыяльных машын, за экранамі камп’ютараў, на складах і іншых рабочых месцах працуюць 450 працаўнікоў. Кожны год калектыў папаўняецца маладымі кадрамі. І сёлета чакаюць на працу трох прадаўцоў і двух павароў. Падрыхтоўцы кадраў надаецца […]

Продолжить чтение

Гоман хлебнай касавіцы

Летняя жнівеньская пара ў хлебаробаў гарачая не толькі ад спякотнага надвор’я, але і ад спешнага ўборачнага клопату, калі светавы дзень падпарадкаваны касавіцы ўмалотнай збажыны. Механізатараў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» такія цяжкасці не засмучаюць. Стома апраўдана вырашчаным ураджаем. Кожная хвіліна зараз на ўліку.Тут не да размоў. Вось і знатны мясцовы камбайнер Расціслаў Васілевіч (здымак справа) з прыветлівай усмешкай […]

Продолжить чтение

Рух на станцыі не спыняецца

Спрацавалі добра, са значным перавыкананнем планавага задання – рапартуюць чыгуначнікі станцыі Стоўбцы Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі аб выніках першага паўгоддзя 2017 года. На станцыі жыццё не спыняецца кругласутачна. Паслугі тут атрымліваюць як грузаадпраўшчыкі, так і пасажыры, якія карыстаюцца электрацягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа, міжрэгіянальных цягнікоў эканом- і бізнес-класаў. Пазменна нясуць вахту саставіцелі паяздоў, дзяжурныя па станцыі, […]

Продолжить чтение

Заступаць на вахту маладым

У маладога механізатара ААТ «Дзераўное» Ігара Бондара звычайная сялянская біяграфія. Сам ён з Брэсцкай вобласці, з Іванаўскага раёна. Нарадзіўся і вырас у вёсцы, у шматдзетнай сям’і. У выбары прафесіі пайшоў па слядах бацькі, які таксама быў механізатарам. – Мяне з дзяцінства цягнула да тэхнікі, – сказаў падчас сустрэчы Ігар Міхайлавіч. – Яшчэ школьнікам асвоіў трактар […]

Продолжить чтение

І… сеанс пачынаецца

У гісторыю Новага Свержаня ўвайшло імя Клавы Бутанавай. Яна круціла ў Доме культуры кіно. У многіх была вялікая цікаўнасць: а што там за маленькім акенцам, якое свеціцца ў залу?  Каб прагляд адбыўся, многае для гледача застаецца «за кадрам». Для Ганны Кульбака гэтая прафесія была настолькі загадкавай, а асоба Клавы Бутанавай настолькі неардынарнай, што  пасля заканчэння […]

Продолжить чтение

Пачатак года – па гадзінніку

«Усе гадзіннікі дакладна пакажуць, музычна адаб’юць пачатак Новага года», — запэўнівае са святочным настроем гадзіннікавы майстар Юрый Равінскі, аператыўна рамантуючы хранометры стаўбчан.

Продолжить чтение