Музыка гучыць для вас

У Міжнародны дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня – настаўнікі і вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў падарылі стаўбчанам выдатнае свята. Пасля працоўнага дня, вечарам, на танцпляцоўцы «Вербачка» яны далі дабрачынны канцэрт. На сцэне выступілі пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў усіх аддзяленняў школы мастацтваў. Былі выдатныя нумары ў выкананні педагогаў, як «Картинки Кубы», сыграныя на цымбалах […]

Продолжить чтение

Добра граеш, хвацка граеш і вялікі талент маеш!

У квецені і свежасці мая на Стаўбцоўшчыне праходзіць фестываль-конкурс «Сымон-музыка». У гэтым годзе ён адбыўся 25-ты раз і сабраў на радзіме песняра беларускай зямлі Якуба Коласа юных музыкантаў не толькі з Мінскай вобласці, але і з усёй Беларусі і нават з Расіі. З цымбаламі, скрыпкамі, баянамі, балалайкамі і іншымі музычнымі інструментамі  яны сцякаліся ў Стоўбцы. […]

Продолжить чтение

Майскія конкурсы

ФАНФАРЫ НАДНЯМОННЯ Сярод традыцыйных конкурсаў, якія праводзяцца на Стаўбцоўшчыне, – і міжрэгіянальны конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Фанфары Наднямоння». У гэтым годзе ён прайшоў дзявяты раз і супаў са святкаваннем 60-гадовага юбілею народнага аркестра Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў «Віціны». Гэта надало конкурсу асаблівую афарбоўку, значнасць. Чаго варты хоць бы такі факт: склад журы […]

Продолжить чтение

Слаўныя вы ўсе, жанчыны года!

Раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» было прапанавана ўсім арганізацыям і прадпрыемствам, працоўным калектывам нашага раёна вылучыць сваіх прадстаўніц для ўдзелу ў першым раённым конкурсе «Жанчына года «. 14 жанчын прынялі рашэнне паўдзельнічаць у конкурсе, які праходзіў у васьмі намінацыях. Восем прадстаўніц, прызнаных пераможцамі, былі запрошаны прыняць удзел ва ўрачыстасці з нагоды аб’яўлення вынікаў […]

Продолжить чтение

Здатнасць

ЗАЛАТЫ АБЦАСІК «ЛЯВОНАЧАК» Напрыканцы красавіка ўзорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург на Х юбілейны Міжнародны харэаграфічны конкурс «Золотой каблучок». У горад на Няве для удзелу ў конкурсе з’ехаліся 28 калектываў з розных рэгіёнаў неабсяжнай Расіі. І толькі «Лявоначкі» з’яўляліся адзінымі прадстаўнікамі нашай роднай Беларусі. 40 дзяўчынак і хлопчыкаў ансамбля прывезлі ў Піцер 8 […]

Продолжить чтение

У спаборніцтве сем’яў перамагла дружба

Пяты год запар на базе Шашкоўскага сельскага дома культуры ладзіцца свята да Дня сям’і. Сёлета яно сабрала мамаў і татаў з дзецьмі не толькі з аграгарадка Шашкі. Гэтая добрая традыцыя паслужыла нагодай для абагульнення вопыту работы сельскай установы культуры з сем’ямі  і, у цэлым, вызначэння яе ролі ў соцыуме ў рамках раённага семінара, арганізаванага аддзелам […]

Продолжить чтение

Майскі сад Уладзіміра Шчэкалы

У нашым раёне ёсць прыватныя прадпрыемствы, аб якіх мы гаворым, што гэта вытворчасць будучага. Сярод такіх можна назваць СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн», СЗАТ «Агракамбінат «Колас», фермерская гаспадарка «Сула». З поўным правам гэты спіс можа прадоўжыць яшчэ адна фермерская гаспадарка на тэрыторыі нашага раёна – «Мой Сад». Гаспадаром яе з’яўляецца карэнны стаўбчанін Уладзімір Шчэкала (на здымку зверху […]

Продолжить чтение

«Віцінаў» парадны марш

У гэтыя вясновыя дні квецені прайшоў юбілейны канцэрт народнага духавога аркестра «Віціны» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Гэта адзін з тых калектываў, якія з’яўляюцца гонарам Стаўбцоўшчыны. Пацвярджэнне таму –  мноства ганаровых узнагарод, удзел аркестра ў святочных мерапрыемствах у нашай краіне і за яе межамі. Калектыў – неаднаразовы ўладальнік прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы […]

Продолжить чтение

Гадоў ваенных чуем рэха

У Шашкоўскім доме культуры прайшла ваенізаваная гульня-віктарына «Гадоў ваенных мы чуем рэха»  паміж старшакласнікамі Аталезскага ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа і Шашкоўскай сярэдняй школы. Мы звярнуліся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікам гульні-віктарыны патрэбна было прайсці шэсць этапаў. Першы – «Візітная картка», другі – «Размінка для розуму», трэці – «Мы эрудыты ў гісторыі вайны», музычны этап […]

Продолжить чтение