Канкурэнтаздольная прадукцыя – сінонім высокай культуры

2016 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам культуры. Гэта напрамую датычыць і суб’ектаў гаспадарання, якім прапанавана звярнуць увагу на пытанні культуры на вытворчасці, непасрэдна ў цэхах і майстэрнях, ля станкоў і канвеераў, у офісах і на аб’ектах, паставіцца да павышэння ўзроўню вытворчай культуры як да адной з першачарговых і актуальных задач у сучасным грамадстве. У […]

Продолжить чтение

Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года

Галіна культуры сёння з’яўляецца адным з найважнейшых стратэгічных рэсурсаў краіны, які вызначае шляхі развіцця грамадства, а менавіта адыгрывае вялікую ролю ў фарміраванні і развіцці чалавечага патэнцыялу сучаснага грамадства, з’яўляецца дзейсным інструментам духоўнага выхавання грамадзян. Галоўныя прыярытэты ў дзейнасці сферы культуры на бліжэйшую перспектыву: забяспечваць даступнасць культуры для людзей, важна падтрымліваць нацыянальнае мастацтва, ствараць магчымасці для […]

Продолжить чтение

Брава, Сабрына!

  Воклічам «Брава!» ацаніла выступленне стаўбцоўскай скрыпачкі Сабрыны Пракаповіч аўдыторыя конкурсу юных выканаўцаў на струнных і смычковых інструментах, які адбыўся ў Заслаўі. Конкурс адметны тым, што праходзіў пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга ў рамках XVI Фестывалю музыкі.Сабрына Пракаповіч сыграла беларускі твор, уключаны ў вучэбную праграму музычных каледжаў для чацвёртага курса. Дзяўчынка выканала гэты […]

Продолжить чтение

Улюбіць слухача ў беларускую песню

У Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў ёсць выдатная творчая традыцыя – раз у год рыхтаваць музычную гасціную, прысвечаную важнай музычнай з’яве. Аўтарамі гэтага ўнікальнага музычнага праекта выступаюць музычны тэарэтык, педагог Тамара Фірулёва, якая працуе над сцэнарыем, займаецца зборам матэрыялу, і загадчыца тэатральнага аддзялення, педагог і рэжысёр Вольга Навіцкая, на ёй ляжыць рэжысура. У гэтым годзе музычная […]

Продолжить чтение

Лес будзе жыць!

Народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прыняла запрашэнне паўдзельнічаць у конкурсе дзіцячых малюнкаў «Лес будучага – вачыма дзяцей», арганізаванага Капыльскім лясгасам. У конкурсе прынялі ўдзел мастакі сямі раёнаў Мінскай вобласці. Нам вельмі прыемна, што выхаванка студыі «Вясёлка» Аляксандра Кужэльная заняла другое месца, атрымала дыплом і каштоўны прыз – тэлефон. Так […]

Продолжить чтение

Духоўная спадчына Стаўбцоўшчыны

ТАЛЕНТЫ КАЛЕКТЫВАЎ – НА СЦЭНУ У раённым Цэнтры культуры адбыўся адборачны этап Рэспубліканскага конкурсу творчасці «Новыя імёны Беларусі-2016», які праводзіцца Федэрацыяй прафсаюзаў. Ва ўступным слове на адкрыцці конкурсу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шапецька адзначыла: –       Творчы маладзёжны конкурс «Новыя імёны Беларусі», які арганізавала і правяла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў мінулым годзе, настолькі спадабаўся гледачам […]

Продолжить чтение

Хараство, якое цешыць вока

Так атрымалася ў жыцці, што настаўніца пачатковых класаў Ганна Мартыненка выкладае  сельскім дзецям мастацкія дысцыпліны. Больш за 10 гадоў яна працуе ў Шашкоўскай дзіцячай школе мастацтваў. І ўвесь гэты час дадаткова да выкладчыцкай дзейнасці кіруе студыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сузор’е», якая ўжо 10 гадоў носіць званне народнай. У самой  Ганны Пятроўны цяга да творчасці праявілася яшчэ […]

Продолжить чтение

Абслугоўванне

«НЕ МОЖАМ ДАЗВАНІЦЦА…» Праблема, што  ўзнікла і ў горадзе, і ў раёне. «Падкажыце, як дазваніцца ў арганізацыю, усё тэлефаную, ды або кароткія гудкі ідуць, або чую аўтаматычную заўвагу, што нумар набраны некарэктна». Тлумачым тое, што, відаць, яшчэ не ўсе ведаюць. Стаўбцоўскім вузлом электрасувязі вядзецца маштабны пераход на валаконна-аптычныя кабелі сувязі, адпаведна праходзіць і замена састарэлых […]

Продолжить чтение

Мастацкія вырабы – з сонечнай аздобай

Традыцыйна, нязменна ў адзін і той жа час – на стары Новы год, народны клуб майстроў народнай творчасці раённага Цэнтра культуры «Пралеска» ладзіць выдатную мастацкую выставу «Сонцаварот». Яна праходзіць у святыя дні Святак пасля Ражджаства Хрыстовага, і гэта надае ёй асаблівую прыцягальнасць, святло, чароўнасць і асаблівы настрой. На выставу збіраюцца цікавыя людзі, жыццё якіх звязана […]

Продолжить чтение