З лаўрэацкімі дыпломамі

Вучні духавога аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення Аляксандра Нічыпаровіча і выкладчыка Уладзіміра Татарыцкага здзейснілі паездку за мяжу ў польскі горад Лобез і з 23 па 25 чэрвеня паўдзельнічалі ў ХХІ Міжнародным конкурсе аркестраў і біг-бэндаў і ў ІV Міжнародным конкурсе інструменталістаў. У Лобез з’ехалася каля 600 удзельнікаў з дзевяці краін. Майстэрства […]

Продолжить чтение

Палітра радасных эмоцый

Завяршэнне навучальнага года ў мастацкім аддзяленні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў азнаменавала выстава работ вучняў падрыхтоўчага аддзялення – дзяцей ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў. Яна прайшла ў раённым Цэнтры культуры. Ужо не першы раз Цэнтр культуры гасцінна прымае пад свой дах выхаванцаў мастацкага аддзялення. А на гэты раз яшчэ і падрыхтаваў для дзяцей і […]

Продолжить чтение

Песню на шчасце прыміце

Народны хор «Нёман» Старасвержанскага цэнтра культуры адсвяткаваў свой чарговы вялікі і значны юбілей – 90-годдзе. Не кожны творчы калектыў Беларусі можа пахваліцца такой багатай гісторыяй. Канкрэтную дату стварэння сёння цяжка назваць, але на працягу многіх гадоў ёй лічыцца 6 студзеня 1927 года. Тады ж, паводле даследаванняў Рыгора Шырмы, і адбылося першае выступленне Старасвержанскага хору. Гукі […]

Продолжить чтение

У малюнках – фарбы роднай зямлі

У Чэрвені 18-ы раз прайшоў абласны конкурс-пленэр юных мастакоў. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 630-годдзю горада Чэрвеня. Чатырохдзённая праграма ўключала выезды на ўлонне прыроды. З мальбертамі юныя ўдзельнікі пленэра малявалі ў ваколіцах Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, што даставіла ім вялікае задавальненне. Работы атрымаліся падкрэслена індывідуальныя, нечаканыя ў асабістым бачанні фарбаў роднага краю мастакамі. Арганізатары […]

Продолжить чтение

Здабыткі фестываляў

КУФЭРАК ТВОРЧАСЦІ Адна з самых яркіх падзей у культурным жыцці Любаншчыны – абласны фестываль тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак». Ужо два дзесяцігоддзі збірае фестываль на сцэнічных падмостках юных прыхільнікаў тэатральнага мастацтва, служыць добрым стымулам для развіцця творчых сувязей паміж мастацкімі калектывамі Беларусі і замежжа. Для ўдзелу ў фестывалі былі запрошаны дзіцячыя і моладзевыя тэатральныя калектывы, у […]

Продолжить чтение

Здатныя, таленавітыя

У МАСТАЦКІМ ЧЫТАННІ Наша школа прыняла ўдзел у V Міжнародным конкурсе сучаснага мастацтва Avanti для дзяцей і моладзі. Паказаць сябе можна было ў розных намінацыях – у вакале, дызайне адзення, літаратурным чытанні, харэаграфіі, цыркавым мастацтве. Усяго ў конкурснай праграме было 315 удзельнікаў, сярод якіх сольныя выканаўцы і калектывы. У творчым саперніцтве прымалі ўдзел таленавітыя дзеці […]

Продолжить чтение

Майстар з душой рамантыка

У адной з творчых паездак у Шашкі, падчас размовы са знаёмым, увагу прыцягнуў прыгожа аформлены разьбой насценны гадзіннік. Такія эксклюзіўныя рэчы робіць Станіслаў Ляпешко. Станіслаў Пятровіч жыве ў пасёлку Нёман. Трыццаць гадоў займаецца разьбой па дрэве. Па адукацыі – мастак-дэкаратар, скончыў Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў. Ён добра малюе, аднак апошнія гады яго натхняе толькі разьба. – […]

Продолжить чтение

І бабуліна маленне, і рэп

На Стаўбцоўшчыне кожная ўстанова культуры шукае сваю навізну ў рабоце. Для ДУК «Навасвержанскі дом культуры» – гэта спалучэнне сучасных музычных накірункаў, здольных прывабіць моладзь, і глыбінных народных традыцый, што красамоўна засведчыў і нядаўні агляд мастацкай самадзейнасці. Як было трапна заўважана членамі кампетэнтнай камісіі на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі […]

Продолжить чтение

Дзеці малююць спорт

Гэтае цудоўнае свята, фрагменты якога вы бачыце на фотаздымках, адбылося ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе нашага райцэнтра. Арганізатарамі яго сталі выкладчыкі мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй і Ірэна Зянько. Урачыстаць была прысвечана прэзентацыі выставы вучняў аддзялення ва ўзросце 9-12 гадоў, якія падрыхтавалі свае малюнкі па тэме «Дзеці малююць спорт». Вялікую закікаўленасць у гэтай выставе праявіў […]

Продолжить чтение