Святло высокай зоркі

9 снежня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Паэтычныя радкі Максіма Багдановіча запамінаюца з дзяцінства, са школьных гадоў. «Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег!» Якая яскравая, натуральная, хвалюючая карціна, ці хутчэй мелодыя зімы. З адчуваннем прасторы дарогі, сімвалічнага шляху жыцця. А гэта вясна: Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б’ецца, […]

Продолжить чтение

Народныя таленты табе, Беларусь!

З 18 па 27 лістапада ва ўсіх кутках Беларусі прайшоў Тыдзень прафсаюзнай культуры.  З гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны гала-канцэрт «Народныя таленты табе, Беларусь!». Яму папярэднічаў прагляд відэафільма аб тым, якія асноўныя функцыі на сучасны момант бяруць на сябе прафесіянальныя саюзы. Прывітальным словам канцэрт адкрыў Юрый Ларычэў. Ён зрабіў акцэнт на тым, […]

Продолжить чтение

Са словам Коласа і песняй аб міры

Пры поўным аншлагу ў тэрытарыяльным цэнтры прайшло выступленне двух музычных калектываў – хору «Родны кут» з ліку наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і калектыву «Судьбы», у складзе якога – былыя малалетнія вязні фашызму з Першамайскага раёна г. Мінска. І, безумоўна, у літаратурна-музычнай гасцёўні гучала слова Коласа. Шаноўныя сталічныя госці, у рэпертуары якіх […]

Продолжить чтение

Дзе Літва, а дзе Засулле

Паўтарагадзінныя канцэрты, з якімі выехалі ў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу работнікі і самадзейныя артысты Навасвержанскага дома культуры, падарылі вяскоўцам раёна вясёлы і нават гарэзлівы, з танцавальнай свабодай, настрой. Іх выступленні ладзіліся ў Літвенскім і Засульскім дамах культуры перад працаўнікамі ААТ «Рочавічы» і ААТ «Каганец». Святочная праграма складалася з выступленняў адметных […]

Продолжить чтение

Пяць стагоддзяў Стоўбцаў

У Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа адкрылася ўнікальная выстава – «Горад пяці стагоддзяў». Вялікі інтарэс да яе праявілі карэнныя жыхары нашага горада, якія прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё. У фотаздымках даўніх часоў яны ўбачылі будынкі свайго дзяцінства, знаёмыя мясціны. І гэта было шчымлівае непаўторнае пачуццё, якое можа выклікаць толькі судакрананне са сваёй малой радзімай. Першымі […]

Продолжить чтение

Мемарыяльная дошка ў Вільні

Улады горада Вільнюса далі дазвол на ўстаноўку мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе Якуб Колас працаваў у рэдакцыі газет «Наша доля» і «Наша ніва». Дырэктар літаратурнага музея ў Вільнюсе, які дзейнічае на былой сядзібе Рыгора Пушкіна, сына вялікага рускага паэта, і яго жонкі Варвары, Надзея Петраўскене, якая прыняла сёлета ўдзел ў літаратурным свяце «Каласавіны», падзялілася планамі, […]

Продолжить чтение

Свет, любоў маю прымі!

Наш раён гасцінна прыняў удзельнікаў адборачнага тура першага абласнога фестывалю мастацкай самадзейнасці «Гарачае сэрца» сярод аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў Мінскай вобласці. Арганізатарам гэтага свята мастацтва стаў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама. Фестываль прайшоў у раённым Цэнтры культуры, які прадаставіў сцэну для ўдзельнікаў з Нясвіжскага, Любанскага, Клецкага, Капыльскага, Слуцкага, Салігорскага, […]

Продолжить чтение

Слова Коласа натхняе і яднае

Кожны год, ужо 31-шы раз, на Стаўбцоўшчыне праходзіць рэспубліканскае літаратурнае свята «Каласавіны». Яно адбываецца ў пачатку лістапада і прыўрочана да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У гэтым годзе свята пачалося не на мемарыяльных сядзібах Якуба Коласа, а ў стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа. І гэта знакава – у бягучым годзе бібліятэцы прысвоена […]

Продолжить чтение

Дзве ўсмешкі для адной матулі

Напрыканцы кастрычніка на культурным небасхіле горада Стоўбцы заззяла незвычайнае сузор’е. Сузор’е Блізнят. Каб пабачыць яго, не патрабавалася асобых прыстасаванняў. Усяго толькі ў прызначаны час завітаць у раённы Цэнтр культуры, каб стаць удзельнікам сапраўднага свята –першага гарадскога конкурсу сярод блізнят і двайнят «Адразу дзве ўсмешкі маці». Прапанову дырэктара ДУ «Стаўбцоўскі раённы Цэнтр культуры» Алы Сушч аб […]

Продолжить чтение