Традыцыі

ПА НЁМАНЕ ПЛЫЛІ ВЯНОКІ ПЕСНІ «ПАНЯМОНІ» Як і ў мінулыя гады, у Новым Свержані святкавалі вечарам 6-га ліпеня яскравае і паэтычнае народнае свята – Купалле. Такая традыцыя пры актыўнай падтрымцы работнікаў Навасвержанскага Дома культуры працягвае жыць з году ў год. На яе ахвотна адгукаюцца і старэйшыя, і маладыя новасвяржане, для многіх з якіх купальскае святочнае […]

Продолжить чтение

Час ствараць

Нярэдка мы жывём на адной вуліцы, а часам і нават у адным шматкватэрным доме з людзьмі, пра якіх не ведаем амаль нічога. А раптам па суседстве з намі знаходзяцца не абдзеленыя талентам, цікавыя асобы?! Фотавыстава «Час ствараць» стала адметнай падзеяй у жыцці нашага горада. Інтэрактыўная пляцоўка аб фатаграфіі і фатографах з выставамі фотаработ, майстар-класамі, работай […]

Продолжить чтение

Здатнасць

ТАНЕЦ КВЕТАК НА СЁМУХУ Па добрай традыцыі, у Новым Свержані гучаць на Сёмуху народна-абрадавыя песні і здзіўляе асобы танец – танец кветак. І сёлета работнікі мясцовага Дома культуры запрасілі новасвяржан на свята, калі зямля, вада і лес лічацца імяніннікамі. Сёмуха, Зялёныя святкі – так яшчэ называюць у народзе свята Троіцы, якое з’яўляецца адным з самых […]

Продолжить чтение

Сустрэчы

У дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшло вельмі цікавае і «смачнае» мерапрыемства. З самага ранку па залах бруіўся апетытны пах печыва. Ва ўтульнай гасцёўні на засланых рушнікамі сталах  былі выстаўлены на суд прысутных прыгожыя тарты, пірагі, пончыкі, пірожаныя. Чаго тут толькі не было! А сабраліся члены грамадскага аб’яднання «Шматдзетная сям’я» для правядзення кулінарнага конкурсу «Красна […]

Продолжить чтение

Здатнасць

«ВІЦІНЫ» І «ЛЯВОНАЧКІ» – У СПРАВАЗДАЧЫ ВОБЛАСЦІ Па ініцыятыве Міністэрства культуры ва ўсіх абласцях Беларусі праходзяць справаздачныя канцэрты лепшых мастацкіх калектыў. Мінская вобласць прадставіла сваю праграму з 43 нумароў у мінулую нядзелю ў горадзе Маладзечна, які прызнаны культурнай сталіцай года Беларусі. Майстэрства і творчасць калектываў ацэньвалі вядомыя дзеячы культуры Беларусі, вядучыя сталічныя рэжысёры. Прадставіць Стаўбцоўшчыну […]

Продолжить чтение

Колеры і фарбы маленства

У мінулую нядзелю ў раённым Цэнтры культуры адбылося выдатнае свята, на якое былі запрошаны вучні падрыхтоўчага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў і іх бацькі. Стараннямі і творчасцю выкладчыкаў мастацкага аддзялення Андрэя і Ірэны Зянько работы 32-х пачаткоўцаў у мастацтве – пяці-шасцігадовых дзяцей – былі змешчаны ў фае. Каля ста работ! Нават масцітыя мастакі не змогуць […]

Продолжить чтение

У Год культуры

ПРЫСВОЕНА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА Рашэннем раённага выканаўчага камітэта раённай дзіцячай бібліятэцы прысвоена імя Якуба Коласа. Гэтае рашэнне падмацавана згодай сына песняра Міхася Міцкевіча. Калектыў супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам Наталлі Даўлюд зарыентаваў свае творчыя сілы на папулярызацыю творчай спадчыны песняра беларускай зямлі, нашага земляка і ўнёс вялікі ўклад у гэтую справу. Плён гэтых старанняў – папаўненне фондаў […]

Продолжить чтение

Вёску славяць людзі працавітыя

Свята вёскі Пагарэлае. У агульнай раённай праграме яно чарговае, а для вяскоўцаў – жаданае, яркае, незабыўнае. Гасцінныя жыхары гэтага прынёманскага паселішча, як вядзецца, рыхтавалі пачастункі, загадзя думалі над аздобай сваіх падвор’яў. Госці свята і самі мясцовыя збіраліся ля магазіна пад тыповай цяпер, але заўсёды хвалюючай назвай «Родны кут». Тут ладзілася сцэна, і музыкі бралі першыя […]

Продолжить чтение

Здатнасць: перамогі, юбілеі

ТАНЕЦ – ЛЮБОЎ І ЛЁС У раённым Цэнтры культуры прайшоў творчы юбілейны вечар узорнага харэаграфічнага ансамбля «Гарошынка». Стваральнікам яго і кіраўніком на працягу ўсіх гэтых 30 гадоў з’яўляецца прафесійная танцоўшчыца, былая артыстка балета Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі, выпускніца Санкт-Пецярбургскай акадэміі балета імя А. Я. Ваганавай Наталля Захарава. Яна ўраджэнка горада Стоўбцы, і свой талент шчодра […]

Продолжить чтение