Прафілактыка

У РАДЫ ДОБРААХВОТНІКАЎ Першымі ў рады добраахвотнікаў, гатовых аказваць дапамогу пажарным падраздзяленням, уступілі работнікі філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» і ДУП «ПМК-233». Адбылося ўрачыстае ўручэнне ім пасведчанняў пазаштатных супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў МНС Рэспублікі Беларусь. «Быць узорам і прыкладам не толькі добрага сем’яніна, а і грамадзяніна з зацікаўленай […]

Продолжить чтение

Да навагодніх святаў

Вучні школ і наведвальнікі дзіцячых садоў раёна бываюць у пажарнай часці ў Стоўбцах і знаёмяцца з буднямі выратавальнікаў. І выратавальнікі прыходзяць да іх з рознымі конкурсамі і акцыямі. Сумесная работа дазваляе вучыцца жыць бяспечна, даведвацца пра магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і пажарна-тэхнічнага ўзбраення, спрабаваць свае сілы на паласе псіхалагічнай падрыхтоўкі. Выратавальнікі гутараць з дзецьмі, знаёмяць […]

Продолжить чтение

Чатыры этапы акцыі

Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні выратавальнікі Стаўбцоўшчыны з 14-га лістапада распачынаюць акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!». Традыцыйна ўдзел у ёй прымуць і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый. Мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы: на аўтастанцыі горада – па «Маршруце бяспекі», […]

Продолжить чтение

Разам з РАНС

ПАДКЛЮЧЫЛІ АПЕРАТЫЎНА Лістапад нагадвае пра блізкі надыход зімы, і раптам… палова жыхароў райцэнтра застаецца без гарачай вады і цяпла ў кватэрах. Прычына – поўнае пагашэнне падачы электрычнасці на падстанцыі «Прамвузел», якая сілкуе кацельню філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы.   Менавіта такая супрацьаварыйная трэніроўка была праведзена ў Стоўбцах напярэдадні зімы. З улікам сацыяльнай […]

Продолжить чтение

Выратавальнікі: акцыі, вучэнні, прафілактыка

ВІНШАВАННІ І АД ДЗМІТРЫЯ СМОЛЬСКАГА Юныя пажарныя-выратавальнікі, якіх у раёне налічваецца каля 700 чалавек, адзначылі чарговы дзень нараджэння сваёй арганізацыі – Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Гэтая грамадская арганізацыя была ўтворана 14 кастрычніка 2001 года, і на свята з нагоды яе чарговага дня нараджэння сабраліся ў раённым Цэнтры культуры дзяўчынкі і хлопчыкі з розных школ […]

Продолжить чтение

Экзамен трымаюць дарожнікі

З мэтай ўдасканалення навыкаў у арганізацыі і выкананні комплексу мерапрыемстваў, якія прадугледжаны пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый, праведзена камандна-штабное вучэнне ў ДЭУ-62. Падчас яго трэба было патушыць «загаранне», эвакуіраваць персанал, аказаць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым. Пасля былі падведзены вынікі. – Вучэнні паказалі, што кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама яго персанал маюць грунтоўныя веды ў вобласці […]

Продолжить чтение

З восеньскім парадкам дня

На апошнім тыдні жніўня, які знамянуе сабою змену летняга сезона на асенні, прайшло пасяджэнне раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях. Асноўным пытаннем на ім была падрыхтоўка суб’ектаў гаспадарання да ацяпляльнага перыяду 2017/2018 гадоў. Старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака акцэнтаваў увагу, што да 1-га кастрычніка павінны быць падпісаны пашпарты гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц. […]

Продолжить чтение

Надвор’е не падвяло

4 ліпеня дзякуючы цёпламу надвор’ю, якое ўсталявалася з раніцы, у дзіцячых аздараўленчых лагерах «Нёман», імя Я. М. Чайкі і «Церамок» прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню».  Супрацоўнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі дзецям аб тым, як паводзіць сябе пры навальніцы, моцным ветры і на вадаёмах.  Пасля прафілактычнай гутаркі прайшла […]

Продолжить чтение

У лета – з бяспечнымі прыгодамі

31 мая, у пярэдадзень летніх канікулаў, на стадыёне «Юнацтва» прайшло традыцыйнае раённае свята «Бяспечнае дзяцінства», падрыхтаванае раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Ніхто з яго ўдзельнікаў не застаўся без прызоў. Прызы ад выратавальнікаў, як аказалася, могуць быць не толькі прыемнымі, а і карыснымі. Да прыкладу, тэматычны расклад урокаў […]

Продолжить чтение