Свяшчэнная зямля бітваў

Стоўбцы наведалі ўдзельнікі міжнароднай экспедыцыі памяці, прыўрочанай да Дня Вялікай Перамогі. Гэтую даследчыцкую дэлегацыю ўзначаліў настаўнік гісторыі па спецыяльнасці, кіраўнік музея баявой славы 242-й стралковай дывізіі школы № 185 паўночнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы Канстанцін Цімчанка. Разам з вучнямі яны здзейснілі паездку за мяжу з мэтай наведаць месцы баявой славы. Унікальную магчымасць сустрэцца з даследчыкамі […]

Продолжить чтение

Плошча Бессмяротнасці – памяць для нашчадкаў

Плошча Бессмяротнасці ў нашым горадзе шануе памяць пра абаронцаў Айчыны, якія аддалі сваё жыццё за Вялікую Перамогу. Час пакінуў свой адбітак на помніку, таму райвыканкам прыняў рашэнне правесці яго рэканструкцыю. Тэндар выйграла прыватнае сталічнае прадпрыемства «Белстартбуд». Стараннямі майстроў праведзена рэканструкцыя помніка тэхнікай выкалаткі па медным лісце. Да свята 9 Мая асноўныя работы завершаны. І гэтае […]

Продолжить чтение

У сэрцах паўтараецца Хатынь

22 сакавіка 1943 года, 73 гады таму назад, фашысцкія акупанты спалілі вёску Хатынь разам з жыхарамі. Былі знішчаны 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей, зруйнаваны 26 двароў. На месцы вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Трагічны лёс Хатыні напаткаў дзясяткі беларускіх вёсак, у тым ліку і на нашай Стаўбцоўшчыне. Вецер падыхвае холадам. Зноў снегам цярушыць […]

Продолжить чтение

Не забыты даўнейшыя рамёствы

НЕ ПЕРАВЯЛІСЯ ЎМЕЛЫЯ КАВАЛІ Кавальская справа ў нас асацыіруецца з даўнімі майстрамі. І зразумела – рамяство гэтае ў сучасны момант даволі рэдкае. Нас жа здзівіла не толькі тое, што ў Стоўбцах дзейнічае прыватная кузня, а больш тое, што распачаў гэтую старадаўнюю справу малады чалавек, вельмі сучасны па сваім успрыняцці свету і інтарэсах. Падчас адкрыцця выставы […]

Продолжить чтение

З юбілеем, Міхаіл Канстанцінавіч!

31 студзеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Міцкевіча. «Беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук. Майстар спорту па стэндавай стральбе. Сын Якуба Коласа». Так пазначана ў кнізе «Памяць. Стаўбцоўскі раён». Праўда, пракралася ў тэкст і памылка. Указаны год нараджэння М. К. Міцкевіча – 1936-ты. Падмаладзілі… Прыкра, вядома, але ж, […]

Продолжить чтение

Старонкі памяці

НАШЧАДКІ БАЯВОЙ СЛАВЫ «Афганцы»… Воіны-інтэрнацыяналісты Стаўбцоўшчыны – гэта баявое брацтва, сіла духу, мужчынскі характар, асобыя аўтарытэт і ўзаемавыручка… Калі яны крочаць па вуліцах нашага горада ў Дзень Перамогі або ў Дзень Рэспублікі сваёй калонай, адзіным салдацкім строем, пазвоньваючы баявымі ўзнагародамі, то абсалютна няма сумнення: яны – пераемнікі ветэранаў Вялікай Айчыннай, яны – нашчадкі баявой славы […]

Продолжить чтение

Калядныя сустрэчы

ЯЕ ВЯЛІКАСЦЬ ГАРБАТА «Мы за чаем не скучаем» –  так называлася вечарына, якую ладзілі ва ўтульнай гасцёўні супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ў дзень Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Адразу каля дзвярэй гасцей віталі ўдзельнікі бібліятэчнага тэатрыка «Чараўнікі» – частавалі сухарыкамі і баранкамі і запрашалі падняцца на другі паверх. Мерапрыемства было прысвечана таксама і святкаванню Міжнароднага дня гарбаты. Маленькія […]

Продолжить чтение

З падзячным малебнам

У мінулую нядзелю ў нашым горадзе завяршыў работу фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь» – духоўна-асветніцкі праект Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. На цырымоніі ўрачыстага закрыцця праграмы многія прызнаваліся, што не хочацца развітвацца з фестывалем, які даў магчымасць пабыць на духоўна-асветніцкіх мерапрыемствах, паглядзець дабрачынныя фільмы ў кінатэатры, атрымаць асалоду ад канцэрта царкоўнага звону і выканальніцкага майстэрства на баяне ў […]

Продолжить чтение

Зноў госціць фестываль

Абвестка аб тым, што ў Стоўбцах чарговы раз пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь», многіх абрадавала. Выставачны павільён на пляцоўцы каля рэстарана «Нёман» прымае і многіх наведвальнікаў. На ўрачыстым адкрыцці фестывалю благачынны прыходаў Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык адзначыў, што такое царкоўна-грамадскае мерапрыемства садзейнічае адраджэнню праваслаўнай культуры ў Беларусі, служыць духоўна-маральнаму выхаванню і асвеце. Айцец Аляксандр […]

Продолжить чтение