На палях раёна

ІНФАРМАЦЫЯ НА 12 КРАСАВІКА • Закрыццё вільгаці праведзена ў гаспадарках на 5493 гектарах, што складае 21,5 працэнта. • Заарана па раёне 825 гектараў глебы, больш за іншых – у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». • Падрыхтавана пад яравую сяўбу 597 гектараў пасяўных плошчаў, вышэйшыя тэмпы ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». • Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых вядуць […]

Продолжить чтение

Прыступілі да сяўбы

Хлебаробы ААТ «Каганец» у ліку першых на пачатку тыдня прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых культур, якія зоймуць плошчу 530 гектараў. З камбінаваным пасяўным агрэгатам за вёскай Татаршчына шчыраваў механізатар Мікалай Кульша (здымак 3), на культывацыі глебы быў заняты Уладзімір Чарнецкі (здымак 4). Пасяўная кампанія праходзіць у гаспадарцы арганізавана. На першым здымку (злева направа) механізатар […]

Продолжить чтение

Дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся

Таццяна і Станіслаў Мароз працуюць на МТФ «Рочавічы» аднайменнага таварыства. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена работай жывёлаводаў, яны старанныя і добрасумленныя працаўнікі. Таццяна Канстанцінаўна амаль чвэрць стагоддзя рупіцца аператарам машыннага даення. У гэтай прафесіі ёй не займаць умення і спрытнасці. Жанчына расказвае, што напачатку ўпраўляцца з жывёлай ёй было нялёгка, але праз некаторы час асвоілася, набыла вопыт. […]

Продолжить чтение

На фермах

Анатолій Атрушкевіч – памочнік брыгадзіра МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Восем гадоў ён займае даную пасаду, а да гэтага працаваў на будаўніцтве ў сталіцы. Вярнуўся ў вёску і пайшоў на работу на ферму. Анатолій Мікалаевіч добрасумленны і старанны працаўнік. Ён на ўсе рукі майстар і пры неабходнасці можа замяніць любога работніка. Калектыў гэтага вытворчага […]

Продолжить чтение

Задача – пасеяць за дзесяць дзён

У ААТ «Агранёманскі», дзе хлебаробы з году ў год атрымліваюць высокія ўраджаі ўсіх сельскагаспадарчых культур, паступова разгортваюцца веснавыя палявыя работы. На мінулым тыдні працаўнікі таварыства прыступілі да закрыцця вільгаці, падрыхтоўкі глебы, падкормкі азімых збожжавых культур і рапсу. На дзень наведвання гаспадаркі вопытны механізатар Казімір Дамброўскі працаваў з культыватарам на полі за вёскай Залужжа. Сёлетняя пасяўная […]

Продолжить чтение

Для новага ўраджаю

У мінулую пятніцу першыя прыступілі да сяўбы працаўнікі ААТ «Жацерава». Ва ўрочышчы «Хмелішча», дзе налічваецца 130 гектараў тарфянікаў, рупіўся механізатар Максім Леўкавец (на здымку). На трактары «Беларус-3522» з камбінаваным пасяўным агрэгатам ён сеяў збожжавую сумесь, якая затым будзе ўбрана на корм жывёле. На падвозцы насення задзейнічаны Арцём Бялоў. Работа вялася пад неаслабным кантролем брыгадзіра Аліны […]

Продолжить чтение

У сельгаставарыствах

ДЛЯ САМЫХ РУПЛІВЫХ Па выніках работы за мінулы год жывёлаводы ААТ «Шашкі» прыбавілі ў вытворчасці малака. І хоць надой адносна невысокі, у сярэднім ад кожнай каровы атрымалі 3738 кілаграмаў, але прыбаўка склала 630 кілаграмаў да пазалеташняга выніку. І сёлета справа ладзіцца, з пачатку года дасягнуты самы высокі плюс сярод сельгаставарыстваў раёна – 214 кілаграмаў, а […]

Продолжить чтение

Да сяўбы гатовы

Віктар Цярэня працуе механізатарам у ААТ «Рочавічы» на працягу трыццаці васьмі гадоў. Работа ў яго нялёгкая, але ўцягнуўся, прывык. Шчыруе на палетках малой радзімы і не шкадуе, што звязаў свой лёс з вёскай. Віктар Вікенцьевіч – добрасумленны работнік, даручаную работу заўсёды выконвае своечасова і якасна. У асноўным ён бывае заняты на культывацыі глебы, рыхтуе адведзеную […]

Продолжить чтение

Для будучага ўраджаю

НА ЧАРЗЕ – СЯЎБА З яравых культур у ААТ «Рубяжэвічы» сёлета запланавана пасеяць 750 гектараў збожжавых і зернебабовых, 600 га – кукурузы, 350 га – цукровых буракоў і 200 га – аднагадовых траў. – Вызначаны ўчасткі для размяшчэння культур, і механізатары прыступілі да выканання веснавых палявых работ, – расказвае галоўны аграном таварыства Яўгеній Шыдло. – […]

Продолжить чтение