Поспех – у руках цялятніц

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначылі, што жывёлаводы СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі рйаграсэрвіс» працуюць стабільна – з плюсам да ўзроўню мінулага года. За кошт чаго дасягаецца рост, мы пацікавіліся ў галоўнага заатэхніка філіяла Ірыны Цярэшка.        – Добра працуюць нашы людзі, – пачынае з асноўнага Ірына Цярэшка. – У першую чаргу хачу пахваліць калектыў […]

Продолжить чтение

Восеньскі дзень год корміць

ЦУКРОВЫЯ КЛОПАТЫ У ААТ «Жацерава» разам з усімі першачарговымі клопатамі шчыруюць на ўборцы цукровых буракоў. Церабленне іх праведзена ўжо на амаль 250-гектарнай плошчы. Ураджайнасць па сёлетнім засушлівым годзе нядрэнная, каля 300 цэнтнераў з гектара. Актыўна вядзецца вываз караняплодаў на Гарадзейскі цукровы камбінат, прададзена ўжо звыш шасці тысяч тон. Дбаюць жацераўцы і аб «цукровым» ураджаі наступнага […]

Продолжить чтение

Восень напаўняе засекі

Бульбасховішчы сялянскай фермерскай гаспадаркі «Сула» ў гэтыя дні поўняцца ўраджаем бульбы, на вырошчванні якой спецыялізуюцца мясцовыя земляробы. Больш за 320 цэнтнераў клубняў даюць тут бульбаводчыя плантацыі. Гэта ў пераважнай большасці насенныя ўчасткі перспектыўных, элітных сартоў, якія складуць запасны фонд будучаму ўраджаю. Васіль ЗЯНЬКО

Продолжить чтение

Сельскі час

УШАНАВАЛІ ХЛЕБАРОБАЎ Па даўняй традыцыі, ад якой не адышлі і сёлета, у ААТ «Радзіма Якуба Коласа» справілі свята дажынак. Гэта важкая нагода ўшанаваць хлебаробаў, падзякаваць ім за шчырую працу і ўзнагародзіць матэрыяльна. Дырэктар таварыства Аляксандр Карнічэнка падкрэсліў, што спрацаваў калектыў на ўзроўні. І сапраўды, па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых занялі трэцяе месца ў раёне, па […]

Продолжить чтение

Ніва шчодра аддзячыла хлебаробам

Выдатна складваецца сёлетні сельскагаспадарчы год для працаўнікоў ААТ «Агранёманскі». Асабліва парадавалі кіраўніцтва таварыства збожжавыя палеткі. Упершыню ў гісторыі гаспадаркі з кожнага гектара атрымана 56,1 цэнтнера збожжа і намалочана звыш 14,5 тысячы тон. Асабліва хвалюючым выдалася жніво для дырэктара Уладзіміра Жукава, які ўзначальвае калектыў нядаўна. Уладзімір Міхайлавіч не ўтойвае, што гэтая першая ўборачная стала для яго […]

Продолжить чтение

Асеннія клопаты

ЗЯЛЁНАЯ ВЫШЫНЯ Як не пахваліцца такой вышынёй, на якую па-спартыўнаму вымахала «каралева палёў» – кукуруза? Галоўны аграном ААТ «Вялікі Двор» Генадзь Бязушка  пры выпадку не прамінае з гонарам і радасцю, дэманстрацыйна ўскінуўшы рукі ў вышыню, адзначыць, які шыкоўны «лес» кукурузы вырашчаны на палетках таварыства. Фота Васіля ЗЯНЬКО   РУБЯЖЭВІЦКІЯ РУПЛІЎЦЫ У ліку першых выйшлі на […]

Продолжить чтение

Новы хлеб

Першымі да сяўбы азімых збожжавых культур прыступілі хлебаробы ААТ «Каганец». Ва ўрочышчы Бярозаўка ў мінулы панядзелак шчыраваў механізатар Іван Малчанаў. На 29-гектарным полі вопытны сейбіт пасеяў азімае трыцікале. Варта дадаць, што сёлета ў таварыстве атрымана высокая ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых – намалочана 43,1 цэнтнера збожжа з гектара, што на 5,5 цэнтнера вышэй за леташні вынік. […]

Продолжить чтение

Знакамітае поле Радзевічаў

Першая міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Еўразійская бульба» прайшла на палетках паспяховай у нашым раёне сялянскай фермерскай гаспадаркі «Сула», якая з’яўляецца адной з вядучых у рэспубліцы па вырошчванні бульбы. Пятнаццаць гадоў назад яе заснаваў Уладзімір Піліпавіч Радзевіч, які перадаў затым сваю справу сыну. На выставу прыехалі госці не толькі з Беларусі,  а і з блізкага і далёкага […]

Продолжить чтение

Выканалі дзяржзаказ

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна паспяхова справіліся з дзяржаўным заказам па продажу хлеба. Усяго пастаўлена для розных мэт спажывання 14488,9 тоны збожжа, што склала 103,6 працэнта. З гэтай колькасці камбінатам хлебапрадуктаў адвезена 9730,4 тоны харчовага збожжа: на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў 1964 тоны ячменю, на Слуцкі – 1735 тон пшаніцы, астатняя колькасць – на Барысаўскі камбінат. Першымі справіліся […]

Продолжить чтение