Крэдыты на пасяўную

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 113 ад 11 лютага г. г. «Аб фінансаванні веснавых палявых работ», сельгаспрадпрыемствам нашага раёна Аграпрамбанк выдзяляе крэдыт на суму 7800 мільёнаў рублёў. Грошы пойдуць на набыццё мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, запчастак для рамонту сельгастэхнікі і інш. Ужо вызначана, што менавіта на тукі будзе патрачана 2500 мільёнаў рублёў. Працэнты […]

Продолжить чтение

У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»

ДЛЯ ДАПРАЦОЎКІ ЦЫБУЛІ У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» мэтанакіравана займаюцца вырошчваннем цыбулі-рэпкі на даволі вялікіх плошчах. Летась атрымалі неблагую ўраджайнасць гэтай каштоўнай і распаўсюджанай агародніннай культуры. Ураджай засыпаны ў сховішча і паступова рэалізуецца спажыўцам. Але ручная перадрэалізацыйная падрыхтоўка стрымлівала гэты працэс. Для хутчэйшага і больш якаснага выканання данай аперацыі прадпрыемствам набыта машына імпартнай вытворчасці для пасляўборачнай дапрацоўкі […]

Продолжить чтение

З маладым запалам

Механізатар Максім Паплаўскі на асаблівым рахунку ў кіраўніцтва ААТ «Аталезь-агра». Гэта выключнай працавітасці малады чалавек. Працуе ён у таварыстве амаль дзесяць гадоў. Уладкаваўся сюды на працу пасля заканчэння вучэбнага цэнтра. І адразу ж паказаў сябе з самага лепшага боку. Нягледзячы на тое, што трактар яму даручылі спачатку старэнькі, перавыконваў на ім нормы выпрацоўкі. І як […]

Продолжить чтение

Асноўны накірунак – узнаўленне статка

Адным з важнейшых накірункаў развіцця жывёлагадоўлі сёння з’яўляецца вырошчванне буйной рагатай жывёлы. І асноўная задача, якая ставіцца перад працаўнікамі фермаў сельгаспрадпрыемстваў, – павелічэнне надояў малака і вытворчасці мяса ялавічыны. З усіх накірункаў развіцця жывёлагадоўлі асноўнае звязана з узнаўленнем племяннога статка. Нават калі рашыць праблему рацыёну жывёлы, яе прадукцыйнасці не падняць без мэтанакіраванай селекцыйнай работы. Аб […]

Продолжить чтение

Заслужылі працай

Сярод фермаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы першае месца ў раённым спаборніцтве прысуджана калектыву МТФ «Рудзевічы» ААТ «Рочавічы». Для брыгадзіра Уладзіміра Качановіча гэтая вестка стала нечаканай і вельмі прыемнай. – Шчыра кажучы, мне нават не верыцца, што мы выйшлі ў лідары, – сказаў Уладзімір Іосіфавіч. – Ганаруся нашым калектывам і радуюся разам з людзьмі, якія […]

Продолжить чтение

Плён старання

Шчыраванне работнікаў мяснога цэха ААТ «Рубяжэвічы» дазволіла таварыству заняць другое месца ў раённым спаборніцтве. Як адзначае галоўны заатэхнік Анатоль Глухароў, выключнай стараннасцю вылучаюцца аператары Леакадзія Ярмаковіч і Аляксандр Сугак з МТФ «Тонава» – яны працуюць на адной групе. Леакадзія Браніславаўна шмат гадоў адпрацавала аператарам машыннага даення. Цяпер жанчына на пенсіі і даглядае цялят да шасцімесячнага […]

Продолжить чтение

Шчаслівая «пяцьдзясяттройка»

Для Фіната Саітгарэева, маладога вадзіцеля ААТ «Вялікі Двор», мінулы год запомніцца дзвюма адметнымі ў яго жыцці падзеямі. Па-першае, атрымаў у вёсцы трохпакаёвую кватэру з усімі выгодамі. Па-другое, стаў пераможцам раённага спаборніцтва на адвозцы збожжа ад камбайнаў. У кагорце маладых удзельнікаў жніва Мінскай вобласці, якія сталі лепшымі ў сваіх раёнах, быў запрошаны на ўшанаванне ў сталіцу.  […]

Продолжить чтение

Абумовілі агульны поспех

Для жывёлаводаў ААТ «Каганец» апошнім часам стала звыклым, што  таварыства штогод займае высокія месцы ў раённым спаборніцтве па вытворчасці малака. А сёлета  не толькі ў малочных справах, а і ў мясной галіне высокія дасягненні. Вылучаецца асаблівай працавітасцю цялятніца Таццяна Сяркова, якая забяспечыла найвышэйшы паказчык у раёне па сярэднясутачных прывагах буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту […]

Продолжить чтение

Залужскія рупліўцы

З году ў год звяно па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту з ААТ «Агранёманскі» ў складзе аператараў Мікалая Сахуты, Аляксандра Санько, Сяргея Раманейкі і Валерыя Булаша, якія працуюць на МТФ «Залужжа», выходзіць пераможцам у раённым спаборніцтве. А тры гады назад перамаглі і ў абласным, ездзілі ўсім саставам на святочнае мерапрыемства ў Маладзечна, дзе […]

Продолжить чтение