Пераарыентавалі вытворчасць

У ТАА СЖК «Налібакі» пераарыентавалі вытворчасць і пачалі мэтанакіравана займацца  вырошчваннем цялушак узнаўлення. Рэканструявалі гаспадарчым спосабам адкормачнік былой свінагадоўчай фермы ў Налібаках і паставілі туды 400 галоў. Рыхтуецца дзеля гэтых мэт яшчэ адно жывёлагадоўчае памяшканне, на аб’екце рупяцца столінцы-будаўнікі. Такім чынам колькасць жывёлы плануецца давесці да 600 галоў. Цялушак прадаваць выгадна, і, калі можна так […]

Продолжить чтение

Сталі платнымі

Сельгаспрадпрыемствы раёна паспяхова завяршылі ачыстку і праверку насення збожжавых, зернебабовых і шматгадовых траў у Стаўбцоўскай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Практычна ўсё яно адпавядае пасяўному стандарту. Па заканчэнні вызначанага тэрміну пачалася абавязковая паўторная праверка. –  Але гэтая паслуга для гаспадарак цяпер стала платнай,  –  расказвае начальнік  інспекцыі Іван Новік. –  З гэтага […]

Продолжить чтение

З сямейства бабовых

У ААТ «Вялікі Двор» налічваецца 290 гектараў шматгадовых траў, на якія ў рэспубліцы робіцца стаўка ў вытворчасці кармоў. Практычна палову плошчаў з іх займае люцэрна, вырошчванне якой эканамічна эфектыўна. Яна з’яўляецца добрым папярэднікам пад збожжавыя культуры. Люцэрну называюць «зялёным угнаеннем», бо яна назапашвае ў глебе азот. Садзейнічае расліна і змяншэнню кіслотнасці глебы. Зніжае агульную захваральнасць […]

Продолжить чтение

Ацэнены па заслугах

Па выніках работы за мінулы год машынны двор ААТ «Каганец» прызнаны лепшым сярод аднатыпных падраздзяленняў сельгаставарыстваў раёна. – Мы прыемна здзівіліся, калі даведаліся, што нам прысуджана першае месца, – сказаў галоўны інжынер таварыства Валерый Літвінчык. – Справа ў тым, што і ў папярэднія гады наш мехдвор быў у ліку лепшых, але мы ніколі не выходзілі […]

Продолжить чтение

У сельгаставарыствах

Шчотка для каровы На робатызаваных малочнатаварных фермах «Ячнае №2» ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і «Засулле» ААТ «Каганец», дзе дойныя статкі ўтрымліваюцца беспрывязна, для чысткі кароў прымяняюцца аўтаматычныя маятнікавыя шчоткі. Па вонкавым выглядзе і прынцыпе работы яны нагадваюць тыя, што выкарыстоўваюцца для машын на аўтаматычных мыйках. Шчотка чысціць карову ад бруду, выдаляе са скуры шэрсць і паразітаў, папярэджваючы […]

Продолжить чтение

Жывёлагадоўля

Утрымліваюць лідарства Жывёлаводы ТАА СЖК «Налібакі» па-ранейшаму ўтрымліваюць лідарства ў раёне па надоях малака ад каровы. На малочнатаварных фермах таварыства атрымана ад кожнай рагулі ў сярэднім па 7905 кілаграмаў. Сярод вытворчых падраздзяленняў самы высокі паказчык у працаўнікоў МТФ «Церабейнае», дзе летась перасягнуты дзевяцітысячны рубеж. На гэтай ферме працуюць два перадавыя аператары машыннага даення – Святлана […]

Продолжить чтение

Жывёлагадоўля

ЗАЦІКАЎЛЕНЫ Ў СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Напрыканцы студзеня восем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна – ААТ «Жацерава», «Радзіма Якуба Коласа», «Дзераўное», «Радзіма Дзяржынскага», «Аталезь-агра», «Вішнявецкі-агра», «Рубяжэвічы» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – заключылі дагаворы на пастаўку камбікармоў з ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». Спажыўцы атрымаюць 57 тон камбікорму КР-1 і КР-2 для цялят і 380 тон КР-61 – для дойнага статка. Вішняўчанам плануецца […]

Продолжить чтение

Сельскі час

І ЭЛІТНЫ «КАПРЫЗ» У сельгаставарыствах пад бульбай сёлета плануецца заняць 400 гектараў. Па-ранейшаму самыя вялікія плошчы адвялі пад гэтую культуру тры бульбаводчыя гаспадаркі:  «Вішнявецкі-агра» і «Радзіма Дзяржынскага» – па 100 гектараў,  а «Рубяжэвічы» –  90 гектараў. У СФГ «Сула» і ТАА «Аграцэнтр-Сула» будзе пасаджана 200 гектараў, а пры ўмове здачы бульбасховішча – ўдвая больш. Згодна […]

Продолжить чтение

ШЧАСЛІВЫЯ НАВАСЁЛЫ

У ААТ «Дзераўное» за два апошнія гады здадзена пад ключ дзесяць жылых дамоў сядзібнага тыпу, пабудаваных па прэзідэнцкай праграме. Пяць з іх заселены летась. Добраўпарадкаванае жыллё атрымалі работнікі жывёлагадоўчай галіны, якія мелі ў гэтым патрэбу. У ліку навасёлаў – малады спецыяліст і шматдзетная сям’я. Сёлета напрыканцы года наваселлі справілі дзве сям’і, якія прыехалі працаваць у […]

Продолжить чтение