Шматбор’е: Хутка бегчы, трапна страляць

21 каманда, 312 чалавек удзельнікаў – такія маштабы спаборніцтваў на першынство раёна па шматбор’і “Здароўе”. Юныя ўдзельнікі, навучэнцы школ раёна стараліся праявіць сябе ў розных відах праграмы: бегу, у залежнасці ад узроставых груп, на 1000, 1500 і 3000 метраў; скачках у даўжыню з месца. А таксама ў стральбе, прытым пасля непрацяглага разбегу. І ў падцягванні […]

Продолжить чтение

Футбол

ЮНЫЯ ЧЭМПІЁНЫ ВОБЛАСЦІ Разам з дарослымі футбалістамі ўдзельнічае ў спаборніцтвах і рэзерв – юныя аматары скуранога мяча. Добрую падрыхтоўку паказалі выхаванцы Стаўбцоўскай ДЮСШ. У ходзе чэмпіянату вобласці сярод юнацкіх камандаў нашы рабяты 2000-2001 гадоў нараджэння радавалі перамогамі. Яны занялі прызавое месца і трапілі ў фінал. Гульні фінальнага турніру праводзіліся на стадыёне “Юнацтва”. І перад сваімі […]

Продолжить чтение

Ушанавалі памяць Анатоля Грэкава

Другі раз на стадыёне “Юнацтва” прайшоў турнір па футболе памяці Анатоля Грэкава. Гэтага абаяльнага, інтэлігентнага, заўсёды з добразычлівай усмешкай чалавека ў нашым раёне ведаюць як былога начальніка аддзела культуры. Але шэсць гадоў (1979 – 1985 гг.) яму давялося працаваць дырэктарам Стаўбцоўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. За гэты час ён унёс у спартыўнае жыццё раёна адметны ўклад: […]

Продолжить чтение

Футбол: НА ФІНІШЫ – АЖЫЎЛЕННЕ

З разгромным лікам 7:3 футбалісты «Нёман-Агра» адолелі каманду «СМІ аўтатранс». Пяць галоў на рахунку Дзмітрыя Даўбейкі, які з паказчыкам 33 праведзеныя ў вароты сапернікаў мячы лідзіруе ў спісе бамбардзіраў першынства Мінскай вобласці. І такі вынік, і сама гульня парадавалі прыхільнікаў нашай футбольнай дружыны, якія сабраліся на стадыёне «Юнацтва». Што датычыць турнірных перспектыў, то стаўбчанам перамога […]

Продолжить чтение

Перамогі спартсменаў Стаўбцоўшчыны

У ЧЭМПІЁНСКАЙ  МАЙЦЫ Аляксандр Карніцкі. Імя гэтае на слыху ў беларускіх аматараў футбола, спецыялістаў. Цэнтральны паўабаронца чэмпіёна Беларусі каманды барысаўскага БАТЭ вызначыўся і як бамбардзір. Так, у апошняй сустрэчы першынства рэспублікі ён забіў ажно тры галы ў вароты салігорскага «Шахцёра». Але самым важным для сябе Аляксандр лічыць пераможны мяч у паядынку турніру Лігі Еўропы з […]

Продолжить чтение

Мэта заўсёды ёсць

Зразумела, што сёлетні сезон для футбольнай каманды «Нёман-Агра» будзе безмедальным. І найбольш важна цяпер даць гульнявую практыку маладым спартсменам, каб яны набраліся вопыту для далейшага падтрымання прэстыжу стаўбцоўскага футбола. Але ж калі і не надта прывабная бліжэйшая турнірная перспектыва, галоўны спартыўны прынцып акрэслены ў любой сітуацыі –  імкнуцца да перамогі ў кожным паядынку. А інакш […]

Продолжить чтение

Футбол: На еўрапейскім узроўні

Футбольная восень дае аматарам гэтага самага папулярнага віда спорту магчымасць назіраць за ходам паядынкаў еўрапейскіх турніраў. Так, заўтра зборная каманда Беларусі на адборачным этапе першынства кантынента прыме сапернікаў  з Украіны. Сустрэча адбудзецца на сучаснай спартыўнай «Барысаў-Арэне». А барысаўскі клуб БАТЭ змагаецца ў турніры чэмпіёнаў еўрапейскіх краін. Апошняя сустрэча прынесла нашым балельшчыкам прыемныя ўражанні, добры настрой. […]

Продолжить чтение

Здатнасць

ПЕРАМОЖНЫЯ «КАПЫЛЬСКІЯ ПАГОРКІ» Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі» сабраў і вядомых лёгкаатлетаў Беларусі, удзельнікаў чэмпіянатаў свету, Еўропы, Алімпійскіх гульняў, і маладых спартсменаў. І вельмі прыемна, што ў разрадзе дзіцячых камандаў, якія разыгрывалі прызы Мінаблвыканкама, на вядучых ролях былі юныя лёгкаатлеты Стаўбцоўшчыны. Нашы спартсмены, якіх прадстаўлялі пераважна вучні СШ № 3 г. Стоўбцы, упэўнена перамаглі […]

Продолжить чтение

А лідары аддаляюцца

Старт другога этапу першынства вобласці па футболе не прынёс прыхільнікам стаўбцоўскай каманды станоўчых эмоцый. На сваім полі калектыў «Нёман-Агра» ўступіў сапернікам з «Маладзечна-ДЮСШ-4» з лікам 0:4. Нельга сказаць, што перавага гасцей была бясспрэчнай. Стаўбчане таксама праводзілі атакі, аднак поспеху яны не прынеслі.  А галы заляталі толькі ў вароты нашай каманды. Звычайна ў такім выпадку гавораць: […]

Продолжить чтение