Подых часу: У ЗАВАДСКІМ ЦЭХУ – СЛОВА СВЯТАРА

Цесныя стасункі наладжваюцца ў філіяла ААТ “Кіруючя кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы і айца Аляксандра, настаяцеля Свята-Аннінскага храма ў Стоўбцах.  Нядаўна машынабудаўнікі запрасілі бацюшку асвяціць адзін з асноўных цэхаў завода – прэсава-гальванічны. За некалькі мінут да абедзеннага перапынку яго работнікі хутка сабраліся вакол святара, каб паўдзельнічаць у агульнай малітве, напоўніць сваю існасць […]

Продолжить чтение

Падсобная вытворчасць: ДАРОЖНІКІ СЯБЕ «АПРАНАЮЦЬ»

Амаль год працуе швейны цэх ДЭУ № 62, які забяспечвае спецадзеннем работнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаўтадар-Цэнтр”.  Кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Заямным швейнага цэха пасля аб’яднання двух філіялаў – ДЭУ № 62 і ДЭУ № 4, у мэтах загрузкі нявыкарыстаных памяшканняў. Пад кіраўніцтвам майстра Вольгі Далідовіч у цэху выпускаюцца зімовыя і […]

Продолжить чтение

Заўтра – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

  ДЛЯ ЗРУЧНЫХ ДАРОГ ДЭУ № 62 займаецца абслугоўваннем рэспубліканскіх дарог, якія пралягаюць па тэрыторыі сямі раёнаў. Усе дарогі – аднолькава важныя, але прыярытэтная сярод іх – аўтамагістраль М1/Е30. Як вядома, у снежні мінулага года адбылося аб’яднанне двух філіялаў – ДЭУ № 62 і ДЭУ № 4. Хаця ў мэтах аптымізацыі штат аб’яднанай арганізацыі скараціўся […]

Продолжить чтение

9 кастрычніка – Сусветны дзень пошты: Час высокатэхналагічнага пісьма

Па добрай традыцыі і з мэтай  выканання рэзалюцыі Гамбургскага кангрэса Сусветнага паштовага саюза, 9-га кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень пошты. У гэтым годзе Сусветны паштовы саюз святкуе сваю 140-ю гадавіну. – Ва ўсе часы пошта была нечым большым, чым проста служба, – расказвае намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Марына ПЕТУХ. –  Нашы работнікі дастойна выконваюць […]

Продолжить чтение

Акцэнты

ІНАВАЦЫІ: НАВУКОЎЦЫ І ПРАКТЫКІ – У АДЗІНЫМ САЮЗЕ Адметным накірункам работы калектыву райаграсэрвісу, які ўзначальвае кіраўнік-практык са стажам работы ў сельскагаспадарчай вытворчасці Уладзімір Бычко, з’яўляецца распрацоўка інавацыйных праектаў з удзелам навукоўцаў. У ліку такога наватарства – выпуск трамбоўшчыка ўніверсальнага сіласна-сенажнага. Гэтае рацыяналізатарства – плён сумеснай працы калектыву Навукова-практычнага цэнтра па механізацыі Нацыянальнай акадэміі навук і […]

Продолжить чтение

Да Дня машынабудаўніка: Разам з «ліцейкай» – і кар’ерны рост

На будаўніцтве новага завода высокадакладнага высокатрывалага чыгуннага ліцця, які ўзводзіцца на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, ужо асвоена больш чым 130 мільярдаў рублёў інвестыцый. Літаральна праз месяц-другі іх аб’ём сягне да 160-170 мільярдаў рублёў, таму што актыўнымі тэмпамі ажыццяўляецца мантаж суперсучаснага абсталявання. Рэалізацыя гэтага імпартазамяшчальнага праекта ўваходзіць у лік […]

Продолжить чтение

У краі лясным

Вялікай адметнасцю Налібацкага лясніцтва Стаўбцоўскага доследнага лясгаса з’яўляецца тое, што за малым выключэннем ўсе працаўнікі – мясцовыя. Тут яны закончылі школу, тут засталіся жыць і працаваць. Прычым, у штаце нямала маладых кадраў, ва ўзросце да 40 гадоў. Гэтых сімпатычных людзей вы бачыце на здымках. Віктар Нягоцька (на здымкусправа) пасля службы ў арміі прыйшоў працаваць у […]

Продолжить чтение

Да Дня работнікаў лесу: Пушчанская вернасць

З рук міністра лясной гаспадаркі нашай рэспублікі ляснічы Хатаўскога лясніцтва Анатоль Бычкевіч атрымаў за сваю працу памятны знак – “Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь”, а таксама нагрудны знак “30 гадоў у лясной гаспадарцы”. Сімвалічна, таму што другі знак у некаторай ступені дае адказ на пытанне, чаму менавіта гэты лесавод стаў “ганаровым”. У вялікім калектыве Стаўбцоўскага доследнага […]

Продолжить чтение

Заказчыкі ў Расіі і Казахстане

СТАА «Фрэор-Рэфрыгерайшн» умацоўвае партнёрскія сувязі з заказчыкамі з Расіі і Казахстана. У бягучым годзе палова прадукцыі прадпрыемства адпраўляецца на экспарт. Па-ранейшаму халадзільныя вітрыны ў Стоўбцах заказваюць буйныя гандлёвыя сеткі Беларусі. Гіпермаркеты сталіцы і іншых беларускіх гарадоў такіх раскручаных гандлёвых сетак як «Гиппо», «Соседи», «Простор», «Рублёвский» аснашчаны халадзільнымі вітрынамі, выкананымі на заказ на стаўбцоўскім спецыялізаваным прадпрыемстве. […]

Продолжить чтение