image_pdfimage_print

Наш шаноўны чытач

Дзе толькі не жывуць чытачы раённай газеты «Прамень»…  Іх можна сустрэць у кожнай вёсцы, на любой вуліцы райцэнтра. Нам расказваюць, як нярэдка нашы падпісчыкі ў чаканні свежага нумара газеты выходзяць сустракаць паштальёна на двор. І  не перашкода ім суровая зіма з завірухамі і сумётамі… Асабліва кранальна бачыць, як ставяцца нашы чытачы да газеты. Вось і Павел […]

Продолжить чтение

Дзедаў памочнік

Лёс Івана Рамановіча цесна звязаны з вёскай Жыгалкі. Усё жыццё Іван Адамавіч шчыраваў у мясцовай гаспадарцы. Працаваў на трактары, даглядаў на ферме жывёлу. Разам з жонкай выгадаваў шэсць сыноў. Але так склалася, што з вялікай сям’і застаўся ён адзін. Ёсць у дзядулі нашчадак – унук Ягор. «Гэта мая ўцеха», – кажа ён пра Ягора. Калісьці […]

Продолжить чтение

Пераможцы фотаконкурсу «Вобразы мілыя роднага краю» атрымалі свае ўзнагароды

Напярэдадні Ражджаства Хрыстовага ў рэдакцыі газеты «Прамень» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу «Вобразы мілыя ронага краю». Па выніках галасавання рэдакцыйнага журы першае месца заняла фотааматар Аліна Ліхачэўская. Яна атрымала карціну і грамату. Анатоль Жылко і Сяргей Новікаў атрымалі прадметы, якія спатрэбяцца ў быце, – чайны домік і фрэнч-прэс. Для Марты Дубінец і Васіля Зянько таксама падрыхтаваны […]

Продолжить чтение

Падведзены вынікі фотаконкурсу «Вобразы мілыя роднага краю»

Дарагія чытачы! Рэдакцыя газеты «Прамень» і праграмы радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы» дзякуе вам за ўдзел у фотаконкурсе «Вобразы мілыя роднага краю». Названы імёны пераможцаў: 1-е месца АЛІНА ЛІХАЧЭЎСКАЯ«Гаспадар падворка Іван Ельяшэвіч» 2-е месца  АНАТОЛЬ ЖЫЛКО «Чатыры сястрычкі і папялушка» 2-е месца  СЯРГЕЙ НОВІКАЎ «Кромань: паміж небам і зямлёю» 3-е месца МАРТА ДУБІНЕЦ «Раз у год сады квітнеюць» Фотаконкурс […]

Продолжить чтение

Ганаровы лесавод

Жыццё, прысвечанае малой радзіме З лясной гаспадаркай у сям’і Уладзіміра Чэмкі звязаны чацвёра. Акрамя яго, ганаровага лесавода рэспублікі і ляснічага Апечкаўскага лясніцтва, шчыруюць у Стаўбцоўскім лясгасе жонка і маладое пакаленне – сын з нявесткай.  Калі нехта думае, што гэта проста – стварыць такую багатую дынастыю лесаводаў, – няхай паспрабуе сам. Для гэтага спатрэбіцца пражыць жыццё […]

Продолжить чтение

У Дзераўной ідзе стварэнне пошты-маркету

Як і анансіравалася раней, у Дзераўнянскае аддзяленне паштовай сувязі прыйшлі кардынальныя змены: тут ствараецца пошта новага фармату, або пошта-маркет. Даны праект РУП «Белпошта» ўпершыню рэалізуе на Стаўбцоўшчыне. Выбраны менавіта аграгарадок Дзераўная, дзе паштовыя паслугі карыстаюцца вялікім попытам. Увасабленне праекта дазволіць аказваць іх на сучасным узроўні, паводле прынцыпу самаабслугоўвання. На цяперашні момант у аддзяленні вядзецца рамонт, […]

Продолжить чтение

У Стоўбцах перапахаваны астанкі 26 ваеннаслужачых Чырвонай арміі

У Стоўбцах на плошчы Бессмяротнасці з усімі воінскімі ўшанаваннямі перапахаваны астанкі 26 ваеннаслужачых Чырвонай арміі і ўдзельніка Супраціўлення, якія загінулі на полі бою ў 1941 годзе Зусім нядаўна ў пасёлку Наваколасава былі перапахаваны астанкі дзесяці ваеннаслужачых рабоча-сялянскай Чырвонай арміі і ахвяры Вялікай Айчыннай вайны, знойдзеных падчас палявых пошукавых работ. І вось – новая знаходка на […]

Продолжить чтение

“Прамень” – прызёр рэспубліканскага конкурсу

Днямі стала вядома, што калектыў рэдакцыі газеты “Прамень” і праграмы радыёвяшчання ”Радыё Стоўбцы” па рашэнні журы ўзнагароджаны дыпломам 2-й ступені рэспубліканскага творчага конкурсу “Пад знакам Года малой радзімы”. Падвядзенне вынікаў конкурсу праходзіла з удзелам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Паўла Лёгкага ў анлайн-фармаце. Прамая трансляцыя вялася з прэс-цэнтра Дома прэсы, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя “Роля […]

Продолжить чтение