Выслухаць чалавека і дапамагчы

16 снежня адбылася прамая тэлефонная лінія са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым. За тры гадзіны працы паступіў 21 тэлефонны званок. У кожным пытанні гучала праблема, якая хвалюе канкрэтнага чалавека. І якая сама па сабе не вырашаецца. Хоць ёсць выпадкі, калі чалавеку патрэбна прыняць меры самастойна, але ён гэтага не робіць – адразу звяртаецца да прадстаўніка ўлады. […]

Продолжить чтение

За здаровы лад жыцця

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта была заслухана і абмеркавана інфармацыя галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца» Святланы Глебка «Аб ходзе рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. Праграма накіравана на стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, прапаганду здаровага ладу жыцця, развіццё і ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, павышэнне […]

Продолжить чтение

Змяняецца ўлік нарыхтаванай драўніны

Ужо ў першых чыслах снежня як дзяржаўных, так і прыватных лесанарыхтоўшчыкаў чакае новы парадак уліку нарыхтаванай драўніны. Як праінфармавалі ў Стаўбцоўскім лясгасе, у нашай рэспубліцы ўдасканалены парадак уліку нарыхтаванай драўніны. Абноўлены механізм прапісаны ў пастанове Міністэрства лясной гаспадаркі № 19 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку і патрабаваннях да абмеру, маркіроўкі, уліку нарыхтаванай драўніны». Згодна з […]

Продолжить чтение

Робім усё, каб ісці наперад

Сёння на Стаўбцоўшчыне ладзіцца вялікае свята, прысвечанае Дню сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, – раённыя «Дажынкі-2017». Гэта свята, калі ўбраны ўраджай, калі можна падвесці вынікі работы за год. Гэта свята, якога не толькі чакаюць, да якога не толькі рыхтуюцца. Гэта свята плёну і здабыткаў. Сёння аграгарадок Рубяжэвічы гасцінна сустракае ўдзельнікаў раённых «Дажынак-2017», лепшых аграрыяў Стаўбцоўшчыны, […]

Продолжить чтение

Актуальнасць жыллёва-камунальнай тэмы

1-га лістапада ў Стоўбцах правёў прыём грамадзян старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка . Запісаліся на прыём шэсць чалавек. Кожнага старшыня ўважліва выслухаў, звярнуўшы ўвагу на прадастаўленыя дакументы і відэаматэрыялы, і даў даручэнні адпаведным службам, каб вырашыць узнятыя праблемы і знайсці адказы на пастаўленыя пытанні. Найбольшую актуальнасць мелі пытанні жыллёва-камунальнага характару. Стаўбчанін У. С. Язвінскі прыйшоў […]

Продолжить чтение

Па звароце на прамую лінію

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны! На прамую тэлефонную лінію, якую 23 верасня г. г. правёў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, звярнуліся жыхары горада Стоўбцы з просьбай падказаць, дзе можна набыць бетон для ўласных мэт. На падставе даручэння старышні райвыканкама паведамляем, што КУП «Стаўбцоўскі РБУ» вырабляе і рэалізуе фізічным і юрыдычным асобам бетоны і растворы любых марак, а таксама […]

Продолжить чтение

Уручэнне ордэнаў Маці

На рэспубліканскім Тыдні маці ў Мінскім аблвыканкаме з удзелам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі прайшла традыцыйная ўрачыстасць уручэння ордэнаў Маці жанчынам, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. Ад нашага раёна на гэтае свята былі запрошаны Ганна Куніцкая са Стоўбцаў і Васа Юрасава з Мархачоўшчыны. У сям’і Дзмітрыя Канавала і Ганны Куніцкай […]

Продолжить чтение

Упрыгожвае ордэн Маці

На раённым Тыдні маці захоўваецца выдатная традыцыя – прыём жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці, старшынёю раённага выканаўчага камітэта Юрыем Горлавым. У нашым раёне 528 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 1718 непаўналетніх дзяцей. У 426 сем’ях – трое дзяцей, у 79 – чацвёра, у 20 – пяцёра, у дзвюх – шасцёра, у адной – сямёра. Шматдзетныя бацькі […]

Продолжить чтение

Свідравіна без санітарнай аховы

Зацверджаны план мерапрыемстваў па паляпшэнні забеспячэння жыхароў раёна якаснай і бяспечнай пітной вадой на 2017-2020 гады. Якасць пітной вады, а таксама санітарна-тэхнічны стан крыніц водазабеспячэння – адно з важнейшых пытанняў, якое ўплывае на здароўе людзей, санітарны дабрабыт і дэмаграфічную бяспеку. Яму надаецца значная ўвага з боку санітарнай і гаспадарчых службаў раёна, органаў мясцовай улады. Чарговы […]

Продолжить чтение