І гарчыца, і проса

ПРЫБЫТКОВАЯ ГАРЧЫЦА У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» не першы год займаюцца вырошчваннем гарчыцы белай. У гэтым годзе пасеялі 70 гектараў сорту «елена» і атрымалі неблагую ўраджайнасць. Гэтая тэхнічная культура абмалочана на ўсёй плошчы, сабрана 63 тоны насення. На ўборцы парупіўся камбайнер Расціслаў Васілевіч. Прадпрыемства рэалізуе насенне на ААТ «МінскСортНасеннеАгародніна» і «МагілёўСортНасеннеАгародніна». Гарчыца – культура прыбытковая, кошт адной […]

Продолжить чтение

На службе ўраджаю

НОВЫМ АГРЭГАТАМ Па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур ААТ «Жацерава» сёлета на другой пазіцыі. Цяпер хлебаробы закладваюць падмурак будучаму ўраджаю, рыхтуюцца да сяўбы азімых, якія зоймуць 630 гектараў. Запрасавана і практычна звезена з палеткаў салома, парупіўся на прасаванні Пётр Краўчанка. На ворыве глебы шчыруе Максім Леўкавец. У гаспадарцы ў аптымальныя тэрміны пасеялі азімыя рапс і […]

Продолжить чтение

На палях раёна

На славу ўдалася сёлета кукурузана вытворчым участку агранома Аляксандра Якімава (на здымку). У вышыню яна дасягае амаль чатыры метры. Сапраўдная «каралева». Пасеялі на гэтым пяцідзесяцігектарным участку ля вёскі Цвіркі гібрыд расійскай селекцыі «родник». Папярэдне добра ўгнаілі глебу, а затым шчыра даглядалі пасевы – своечасова падкармілі і правялі хімпраполку раслін. – Насенне гэтага гібрыда набылі ўпершыню, […]

Продолжить чтение

Дажынкі

У сёлетняй уборачнай кампаніі прымалі ўдзел пятнаццаць маладзёжных экіпажаў камбайнераў. Сярод іх экіпаж ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Максіма Паплаўскага і Кацярыны Стралковіч, якія з самага пачатку жніва захапілі лідарства і не саступілі яго на працягу ўсяго часу ўборачнай. Яны намалацілі тысячу тон збожжа і выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод маладых удзельнікаў жніва. Павіншаваў рупліўцаў з […]

Продолжить чтение

За шчырую працу

Падзякаваць за высокія паказчыкі маладзёжнаму камбайнаваму экіпажу ААТ «Агранёманскі» ў складзе Віктара і Таццяны Семянько ў гаспадарку завітаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ілья Шацько і заахвоціў рупліўцаў падарункам. На дапамогу хлебаробам ва ўборцы ўраджаю ў гаспадаркі раёна штогод камандзіруюцца працаўнікі і тэхніка з гарадскіх арганізацый. У ААТ «Дзераўное», […]

Продолжить чтение

Павіншаваць з працоўнай перамогай

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Колясень прыехаў на збожжавае поле ААТ «Вішнявецкі-агра» для таго, каб павіншаваць з працоўнай перамогай і ўручыць падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарунак вадзіцелю гаспадаркі Уладзіміру Ярашэвічу, які парупіўся і за кароткі тэрмін першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа […]

Продолжить чтение

Віншаванні з працоўнай перамогай

У мінулую пятніцу віншаванні з працоўнай перамогай прымаў экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Аляксандра Тарабэша і Міхаіла Лагаева, якія першыя ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Гэтая падзея значная не толькі для саміх працаўнікоў, а і гонар для кіраўніцтва гаспадаркі. Сёлета, як і ў папярэднія гады, хлебаробы таварыства атрымалі самую высокую ў раёне […]

Продолжить чтение

Жніўная пара

У ААТ «Агранёманскі» сёлета працуюць на жніве чатыры маладзёжныя экіпажы. У іх ліку і сямейны экіпаж у складзе Віктара і Таццяны Семянько. Таццяна працуе бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве, зараз у водпуску. Гэта яе першая ўборачная кампанія ў якасці памочніка камбайнера. Руплівыя працаўнікі займаюць другое месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых удзельнікаў жніва. Віктар Семянько шчыруе […]

Продолжить чтение

Усеагульны клопат аб ураджаі

У ААТ «Дзераўное» ўраджайнасць збожжавых сёлета невысокая, але ў разрэзе гаспадарак раёна дзераўнянскія хлебаробы не на апошніх пазіцыях, збор збожжа з кожнага гектара дасягае амаль 19 цэнтнераў. Дажджлівая восень, вясеннія замаразкі і засуха моцна паўплывалі на ўраджай. Недабор збожжа чакаецца адчувальным – недалічацца прыкладна трэцяй часткі ад мінулагодняга валавога збору. Усяго збожжавыя і зернебабовыя культуры […]

Продолжить чтение