Адчыніць чароўны куфэрак

22-24 мая адбылася адна з самых яркіх падзей года ў культурным жыцці Любаншчыны – Х абласны фестываль тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак». Фестывалю сёлета споўнілася дваццаць гадоў, дзясяты раз юныя тэатралы сабраліся разам, каб адчыніць  «Чароўны куфэрак».  Юбілей – час падвядзення вынікаў. Таму і былі запрошаны лепшыя калектывы Мінска і Мінскай вобласці. Дзесяць гадоў таму пачыналася […]

Продолжить чтение

«Залатым» юбілярам – пашана

У Жукавым Барку сям’я Аляксандра і Ірыны Крамко адметная – паважаная сваім укладам жыцця. Аляксандр Антонавіч 48 гадоў працуе ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе, Ірына Пятроўна 33 гады была вясковым паштальёнам. Бягучы год адметны для іх тым, што восенню адсвяткуюць залатое вяселле. Гэтая падзея і звярнула на сябе ўвагу арганізатараў свята вёскі Жукаў Барок. Вось так […]

Продолжить чтение

Таленты Стаўбцоўшчыны

МАЙСТЭРСТВА СТАЎБЦОЎСКІХ СКРЫПАЧОЎ Лідскі конкурс «ЛьВенок» зноў сабраў таленавітых дзяцей з усёй рэспублікі паказаць сваё майстэрства ў розных намінацыях. Чыста, граматна, віртуозна, артыстычна выканала сваю конкурсную праграму юная скрыпачка Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Сабрына Пракаповіч. Ёй прыйшлося сапернічаць са студэнтамі каледжаў, але дзяўчынка справілася з хваляваннем і дастойна прадставіла сваю праграму. Узнагарода ёй – лаўрэацкі […]

Продолжить чтение

Вось дык «Лявоначкі»!

Варта было крышку спазніцца, каб застаць такую сітуацыю: у вялікай зале раённага Цэнтра культуры на творчым вечары ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі» з нагоды 35-годдзя з дня заснавання калектыву не было ніводнага свабоднага месца. Гэтыя абставіны толькі парадавалі. Змена харэаграфічных замалёвак (іх было 23), непаўторных вобразаў, каларыту, мільганне прыгожых яркіх касцюмаў, прыўзняты настрой танцораў самых розных […]

Продолжить чтение

На конкурсе І. І. Жыновіча

Юныя музыканты Стаўбцоўскай і Наваколасаўскай школ мастацтваў раёна прынялі ўдзел у прэстыжным Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных  інструментах імя І. І. Жыновіча. Заключнаму этапу VІІ конкурсу імя І. І. Жыновіча папярэднічалі адборачныя туры, якія таксама патрэбна было прайсці, каб атрымаць права сыграць з самымі моцнымі выканаўцамі. У заключным этапе конкурсу прыняў удзел акардэаніст Наваколасаўскай […]

Продолжить чтение

Здатнасць

У  ТЭАТРАЛЬНЫМ МАРАФОНЕ У Барысаве прайшоў адкрыты фестываль-конкурс дзіцячых тэатральных калектываў «Тэатральны марафон». Чарговы раз аргкамітэт фестывалю запрасіў вучняў тэатральнага аддзялення ДУА «Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў» прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. На суд гледача юныя артысты дзіцячага тэатра «Іскрынкі На-Дзеі» (Яна Ганісеўская, Ягор Дзям’янка, Вікторыя Дычанкова, Максім Жодзік, Лізавета Кузьміч, Юлія Падасецкая, Настасся Шумчык) прывезлі […]

Продолжить чтение

Дасягненні юных

ДЫПЛОМЫ «ГАРОШЫНКІ» Да 70-годдзя Вялікай Перамогі праводзіцца шмат конкурсаў, фестываляў, прысвечаных гэтай слаўнай даце. І наш узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» пад кіраўніцтвам Наталлі Захаравай прымаў удзел у некалькіх такіх фестывалях. У лютым  мы паказвалі сваё майстэрства на абласным этапе фестываля » Здравствуй, мир!» у Барысаве, дзе былі адзначаны дыпломам першай ступені. Гэта дало нам магчымасць […]

Продолжить чтение

«Залатая труба» Стаўбцоўшчыны

Нярэдка мы звыкаемся нават з надзвычайнымі з’явамі.  Лаўлю сябе на гэтым, калі  ў час урачыстага адкрыцця адкрытага абласнога конкурсу маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Залатая труба» на сцэну пачынаюць запрашаць членаў журы, у ліку якіх дзевяць прафесараў музыкі з розных краін. Пачынаеш усведамляць веліч гэтай музычнай падзеі, якая адбываецца на нашай зямлі. Дзеячы […]

Продолжить чтение

І гала-канцэрт для лаўрэатаў

Яркая зорачка Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы дзевяцігадовая баяністка Анечка Абрамовіч  у ліку лаўрэатаў Першага міжнароднага конкурсу юных музыкантаў «Палескі агеньчык», які прайшоў у Драгічыне ў мінулым годзе, была запрошана напрыканцы сакавіка бягучага года прыняць удзел у гала-канцэрце пераможцаў – баяністаў, акардэаністаў і піяністаў. Канцэрт адбыўся ў Мінску ў шыкоўнай […]

Продолжить чтение