Перспектывы «Мяснога двара»

На Стаўбцоўшчыне працуюць дзевяць фірменных магазінаў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», і кожны з іх штомесяц прыносіць больш за 500 тысяч рублёў грашовай выручкі.

У магазінах прапануюць у тым ліку новыя віды прадукцыі, над якімі пастаянна працуюць тэхнолагі камбіната.

Усе магазіны могуць пахваліцца тым, што маюць сваіх пакупнікоў, аднак ёсць і асаблівасці ў рабоце. Да прыкладу, магазін «Мясны двор», які знаходзіцца на вуліцы Магістральнай у Стоўбцах, вылучаецца найбольшай (дзесьці 50 працэнтаў) доляй у таваразвароце менавіта ўласнай прадукцыі камбіната. У ім попыт на ахалоджаныя мясныя прадукты стабільна высокі як сярод мясцовых жыхароў, так і сярод турыстаў, якія транзітам праязджаюць праз наш райцэнтр.

Сёння «Мясны двор» знаходзіцца на арандаваных плошчах, таму ўзнікла неабходнасць будаўніцтва ўласнага памяшкання для фірменнага магазіна.

Дырэктар камбіната Рамуальда Бурдукевіч зазначае:

– Вялікі магазін, да прыкладу плошчай 1000 м2, нам не асіліць (прадпрыемства накіроўвае сродкі на рэалізацыю буйнога праекта па будаўніцтве новага цэха. – Заўвага рэдакцыі), але ў найбліжэйшы час будзем узводзіць гандлёвы павільён.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ




Мацярынскае сэрца не старэе

Марыю Шалькевіч з Запольцаў наведалі раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў і старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Рыгор Мамайка

Марыя Васільеўна Шалькевіч – матуля, якая страціла сына. Ён загінуў  пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане.

Казімір быў ваеннаслужачым, нёс службу ў г. Барысаве. З камандзіроўкі ў Афганістан ён не вярнуўся. Сіротамі засталіся трое яго дзяцей… Было Казіміру ўсяго 40…

Сэрца матулі не можа змірыцца з гэтай стратай, яно абліваецца слязамі, калі перад вачыма паўстаюць успаміны пра сына. Яе мацярынская любоў не ведае межаў. Хвалюецца жанчына за дачку Соф’ю Уладзіміраўну і зяця Вячаслава Яўгеньевіча Ляўковічаў. Усе разам яны жывуць у вёсцы Запольцы. Трымаюць дамашнюю гаспадарку, даглядаюць дом і агарод.

Марыі Васільеўне пайшоў 92-гі год, але яна па-ранейшаму ўвіхаецца на кухні, імкнецца ўсіх смачна накарміць. У свой час жанчына працавала поварам у школе. Яе муж шчыраваў у калгасе, быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Калі яго не стала, жанчына адчула горыч, але не адзіноту.

У госці да Марыі Васільеўны часта завітваюць раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў і старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Рыгор Мамайка. Прыязджаюць з кветкамі, падарункамі. Кожны імкнецца яе падбадзёрыць, пажадаць моцнага здароўя і даўгалецця. І тады мацярынскае сэрца, якое столькі ўсяго перажыло, пабачыла на сваім шляху, напаўняецца асаблівай пяшчотай і гордасцю.

Рыгор Мамайка зазначае, што без увагі раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, раённага ваеннага камісарыята і раённага выканаўчага камітэта не застаецца і яшчэ адна матуля, якая не дачакалася свайго сына, воіна-інтэрнацыяналіста, – Зоя Рыгораўна Клімахіна з Рубяжэвічаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ




24 красавіка прамую тэлефонную лінію правядзе Жанна Лысая

24 красавіка 2021 года з 09.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта ЛЫСАЯ Жанна Мікалаеўна. 

Пытанні задавайце па тэл. 5-16-29, дадатковая лінія – 5-15-11.




Старшеклассники СШ №3 встретились с представителями академии авиации

Ученики СШ №3 г.Столбцы встретились с представителями Белорусской государственной академии авиации.

Преподаватели академии подробно рассказали выпускникам о правилах приема, формах обучения, условиях проживания и отдыха курсантов. Ребята смогли получить ответы на все интересующие и волнующие их вопросы.




Не стала ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Любові Ткачовай

Калі ўсе мы рыхтуемся да вялікага свята – Дня Перамогі, прыйшла сумная вестка: не стала ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Ткачовай Любові Давыдаўны.

На 93-м годзе завяршылася зямное жыццё гэтай аўтарытэтнай і інтэлігентнай жанчыны, якая для многіх пакаленняў стаўбчан назаўсёды застанецца Настаўнікам.

Любоў Давыдаўна родам з вёскі Збышын Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, якую ў чэрвені 1942 года за сувязь з партызанамі напаткаў лёс Хатыні. У агні загінулі ўсе родныя, восем чалавек, а яна з бацькам (іх не было дома) цудам засталася ў жывых…

У адказ на трагедыю дзяўчынка-падлетак пайшла дапамагаць партызанам. Аднойчы немцы схапілі яе і закрылі ў хляве, але ўдалося збегчы праз дзірку ў даху. У партызанскім атрадзе яна перажыла блакаду, моцныя абстрэлы і кантузію.

За мужнасць і гераізм Любоў Давыдаўна была ўзнагароджана медалём «За Перамогу над Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.».

Пасля вайны закончыла гістфак БДУ імя У. І. Леніна, курсы выкладчыкаў грамадскіх навук пры Ленінградскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Жданава. На працу была накіравана ў Стоўбцы. На працягу больш як чатырох дзясяткаў гадоў настаўнічала і вяла актыўную грамадскую работу.

Унікальны лёс і подзвіг Ткачовай Любові Давыдаўны, як і іншых ветэранаў Вялікай Айчыннай. На жаль, на Стаўбцоўшчыне засталося іх усяго дзевяць. Разам з ветэранамі адыходзіць цэлая эпоха. Але ў памяці нашчадкаў гісторыя і яе героі будуць жыць вечна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара




29 красавiка прамую тэлефонную лiнiю правядзе Уладзімір Лук’янаў

29 красавiка 2021 г. з 10.00 г. да 11.00 г. прамую тэлефонную лiнiю правядзе член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, генеральны дырэктар ААТ «Агракамбiнат «Дзяржынскi» Уладзiмiр Мiхайлавiч Лук’янаў.

Пытаннi задавайце па телефоне (801716) 2-18-18.




27 апреля выездной приём проведет Сергей Шестель

27 апреля 2021 года с 11.00 до 12.00 выездной приём с жителями Литвенского сельсовета проведет председатель районного Совета депутатов Шестель Сергей Евгеньевичеч.

 




23 красавіка ў Стоўбцах пройдзе «Велікодная пісанка»




Пасяўная – гарачая пара для прафсаюзаў

У паспяховым правядзенні пасяўной кампаніі немалая роля адведзена і прафсаюзам. Аб тым, якія функцыі выконвае грамадская арганізацыя ў перыяды масавых палявых работ, а таксама аб іншых напрамках яе дзейнасці мы пагутарылі са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамарай Калошыч.

– У напружаны перыяд палявых работ у прафсаюзаў таксама гарачая пара, – адзначыла Тамара Іосіфаўна. – Сёлета напярэдадні пасяўной райкам прафсаюза правёў відэаканферэнцыю са старшынямі пярвічак, падчас якой былі вызначаны задачы прафкамаў па падрыхтоўцы і ўдзеле ў сёлетняй палявой кампаніі. На першы план пастаўлены клопат аб работніках і аказанне ім усебаковай падтрымкі. Мы кантралюем арганізацыю работы сталовых у гаспадарках і забеспячэнне работнікаў гарачым харчаваннем. Сочым за выдачай спецадзення. Удзяляем увагу рабоце душавых і функцыянаванню іншых сацыяльна-бытавых аб’ектаў. А галоўнае – ахова працы: самую непасрэдную ўвагу звяртаем на выкананне работнікамі і спецыялістамі інструкцый. Курыруем і многія іншыя пытанні, якія звязаны з бяспечным правядзеннем палявых работ. Не дапусціць траўматызму – найважнейшая задача.

– Напэўна, адным з галоўных і прыярытэтных напрамкаў работы прафсаюзаў па-ранейшаму застаецца маральнае і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў?

– Так. Заахвочваем працаўнікоў, якія паказваюць прыклад у працы. Сярод сельгаспрадпрыемстваў і механізатараў арганізавана раённае спаборніцтва. У таварыствах штодзень падводзяць вынікі работы. Ва ўзаемадзеянні з рэдакцыяй прозвішчы перадавікоў змяшчаем на старонках раённай газеты. У іх гонар узнімаецца сцяг. Увішных працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў заахвочваем падзячнымі пісьмамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункамі.

Ушаноўваем і работнікаў фермаў. Акцыя «Наш жывёлавод» праводзіцца ў раёне на працягу пяці гадоў. Сёлета мы ўзнагародзілі 130 рупліўцаў з усіх гаспадарак. Падчас наведвання вытворчых падраздзяленняў увага была ўдзелена навядзенню парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах, паляпшэнню сацыяльна-бытавых умоў жывёлаводаў, стымуляванню аплаты працы работнікаў, павелічэнню эфектыўнасці вытворчасці, паляпшэнню якасці прадукцыі.

– Сацыяльныя гарантыі і льготы работнікам прадугледжвае і калектыўны дагавор.

– У кожнай арганізацыі наймальнікамі заключаны з прафсаюзамі калектыўныя дагаворы, якія гарантуюць працаўнікам сацыяльныя льготы. Пералік ільгот, якімі карыстаюцца работнікі, распрацоўваецца індывідуальна, з улікам рэкамендацый і фінансавага стану гаспадарак. Згодна з арт. 365 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, усе калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўваходзяць у наш прафсаюз, дапоўнены, у параўнанні з дзеючым заканадаўствам, дадатковымі льготамі, гарантыямі і кампенсацыямі, якія распаўсюджваюцца на работнікаў – членаў прафсаюза.

У сельгасарганізацыях аказваюць матэрыяльную дапамогу тым, хто перахварэў на каранавірусную інфекцыю. Пасля перанесенай небяспечнай хваробы многія работнікі пабывалі ў санаторыях. Пераважна ўсе пуцёўкі аплачаны сельгаспрадпрыемствамі. Акрамя гэтага, прафкамамі гаспадарак, а таксама райкамам прафсаюза працаўнікам была аказана матэрыяльная дапамога.

– А ў чым заключаецца галоўная задача прафсаюзаў?

– Абараняць працоўныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюза. За першы квартал бягучага года намі праведзена чатыры маніторынгі па выкананні наймальнікамі заканадаўства аб працы, падчас якіх выяўлена дзевяць парушэнняў, сем з іх ухілены. Гэта нясвоечасовыя выплаты заработнай платы і адпускных, выплаты па калектыўных дагаворах, нясвоечасовы разлік з работнікам пры звальненні. Выдадзены дзве рэкамендацыі. Абаронены працоўныя правы трыццаці членаў прафсаюза. Работнікам выплачана неданалічаных ім 2135 рублёў.

– У сувязі з пандэміяй летась не праводзіліся масавыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы. Гэта зразумела, а ці плануецца іх арганізацыя сёлета?

– Абавязкова. Намі ўжо складзены расшыраны план па правядзенні конкурсаў і спартакіяд сярод вясковых працаўнікоў. Ёсць і новыя цікавыя задумкі. Адновім экскурсійныя паездкі. Калі эпідэміялагічная абстаноўка дазволіць, то намечаную праграму пастараемся выканаць.

Сорак сем работнікаў з усіх гаспадарак раёна аздаравіліся сёлета ў санаторыях УП «Белпрафсаюзкурорт».

Надзея БАТАЛКА