На чарзе – цукровыя буракі

Хлебаробы ААТ «Жацерава» ў ліку першых пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры і гэтымі днямі рыхтуюць глебу пад сяўбу прапашных культур.

– Нашы работнікі хутка справіліся з даведзеным заданнем і засеялі адведзеную плошчу своечасова і якасна, – сказаў намеснік дырэктара таварыства Васілій Цярцюк. – Належным чынам была адрамантавана тэхніка. Своечасова закрылі вільгаць. Заправілі глебу рознымі відамі ўгнаенняў. Летась з кожнага гектара мы атрымалі 55,9 цэнтнера збожжа ў бункернай вазе і сёлета разлічваем на высокі ўраджай.

Парупіўся вопытны механізатар Сяргей Бандаровіч, які быў заняты на сяўбе. Сяргей Іванавіч працуе ў таварыстве больш за чвэрць стагоддзя. Малады працаўнік Максім Леўкавец рыхтаваў глебу, Віталій Тарабэш уносіў мінеральныя ўгнаенні, Мікалай Алісіевіч падвозіў насенне і адначасова закрываў вільгаць. Старанныя работнікі і сёння напружана працуюць. Вядзецца ўшчыльненне азімых збожжавых на пашкоджаных участках. Дарэчы, у гаспадарцы азімыя культуры загінулі на 120 гектарах.

Не займаць старання Сяргею Бандаровічу і Мікалаю Алісіевічу

Актыўна рыхтуецца глеба пад сяўбу цукровых буракоў, да якой разлічваюць прыступіць у пачатку наступнага тыдня. Гэтай прапашной культурай зоймуць сёлета 200 гектараў. З Гарадзейскага цукровага камбіната завезена пяць гібрыдаў замежнай селекцыі, якія добра зарэкамендавалі сябе ў папярэднія гады.

У гаспадарцы вялікая ўвага надаецца насенняводству траў. Ідзе перазалужэнне сенажацяў, стварэнне шматкампанентных паш.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара




Губернатор Минской области побывал на строительстве новой школы в Столбцах

Сегодня с рабочим визитом Столбцы посетил председатель Минского облисполкома Александр Турчин. В ходе встречи он ознакомился со строительством в городе четвёртой школы на 720 мест.

На сегодняшний день степень готовности объекта соответствует указанным срокам. Его цокольная часть готова на 98 %, утепление ‒ на 80%, фасады ‒ на 30 % .

В корпусах Г и Д, где разместятся учебные классы, выполнено оштукатуривание стен. По мере готовности корпусов проводятся подрядные торги на закупку оборудования и комплектации классов.

Финансирование масштабного объекта ведется за счёт государственных средств в полном объеме, и строительство идёт быстрыми темпами. Председатель Миноблисполкома Александр Турчин отметил:

— Сейчас необходимо работать интенсивно, привлечь большее количество рабочих, чтобы в договорные сроки сдать объект в эксплуатацию. 1 сентября 2021 года – новая школа должна принять учеников.

Александр Турчин познакомился с территорией объекта, побывал на строящемся стадионе, который станет отличным центром для досуга молодежи всего жилого микрорайона.

Что касается образовательного процесса, то он также будет организован на высоком уровне. Об этом рассказала начальник  управления по образованию, спорту и туризму райисполкома Людмила Стонько.

— Сейчас работаем над подбором педагогических кадров, комплектуем данное учреждение образование учащимися. Для учебы и развития здесь будут созданы все условия. Будут компьютерные классы, лингафонные кабинеты, специализированные кабинеты физики, биологии, химии, географии. В учреждении образования будут работать шесть ресурсных центров, которые направлены на развитие творческих способностей учащихся.

Развитие нового микрорайона в Столбцах продолжается и остается приоритетным. На данный момент ведется строительство двух домов на 100 квартир. После окончания строительства средней школы №4 планируется построить в Столбцах ещё один детский сад.

К сведению, последняя школа строилась в Столбцах 40 лет назад. В 2015 году в райцентре сдан в эксплуатацию физкультурно-оздоровительный комплекс, в 2017 году – детский сад на 230 мест. В городе развивается социально-культурная инфраструктура.

Ксения РУБИН, фото автора




«Без права на памылку». Эксперты-крыміналісты адзначаюць прафесійнае свята

З пачатку 2021 года ў карыстанні экспертаўкрыміналістаў зявіліся службовыя смартфоны, якія дазваляюць ім за лічаныя мінуты непасрэдна на месцы здарэння правесці праверку слядоў рук і ўстанавіць датычнасць да злачыннай дзейнасці.

Сёння ў электроннай базе даных Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь знаходзяцца дактыласкапічныя карты згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». Захоўваюцца, акрамя таго, сляды абутку і транспартных сродкаў, інструментаў узлому. Вядзецца фота- і відэаўлік розных катэгорый асоб.

Начальнік аддзела медыцынскіх судовых экспертыз Яўген Трэйсцер падрыхтаваў не адно пакаленне спецыялістаў

Бачыць сляды

Мы папрасілі начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мікалая Белавусава падзяліцца свежымі фактамі ўстанаўлення злачынцаў па слядах.

– Літаральна па слядах абутку выйшлі на двух падлеткаў, якія ў групе ўчынілі хуліганства на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна. Такім жа чынам «рассакрэцілі» ў адным з населеных пунктаў серыйнага злодзея, які рабаваў дачныя дамы, – расказаў Мікалай Юр’евіч.

– Аддзел лічыцца міжраённым…

– Так, абслугоўваем два раёны – Стаўбцоўскі і Дзяржынскі. Штат укамплектаваны судова-медыцынскімі экспертамі і экспертамі-крыміналістамі. Спецыфіка работы засталася той жа, што і пры стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб яго стварэнні падпісаны 22 красавіка 2013 года. – Заўвага рэдакцыі). Асноўныя задачы – выкананне экспертыз для органаў унутраных спраў, аказанне экспертных паслуг фізічным і юрыдычным асобам.

Запатрабаваны даследаванні транспартных сродкаў

– Якія паслугі найбольш запатрабаваны?

– Назіраецца рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, таму расце колькасць даследаванняў электронных устройстваў.  Яны праводзяцца, як правіла, на ўзроўні абласнога ўпраўлення. Наш аддзел ажыццяўляе судова-медыцынскія і крыміналістычныя экспертызы ў поўным аб’ёме. Пры неабходнасці спецыяліст выязджае на месца здарэння для выяўлення, фіксацыі і збору слядоў злачынства. Праўда, колькасць такіх выездаў і аглядаў змяншаецца з-за змен у структуры злачыннасці. Сучасны злодзей ці зламыснік трансфармаваўся ў віртуальнага.

– Што актуальна для жыхароў Стаўбцоўшчыны?

– Сёння грамадзяне і юрыдычныя асобы сталі часцей звяртацца наконт даследаванняў ідэнтыфікацыйных маркіровачных абазначэнняў транспартных сродкаў, якія аказаліся пашкоджанымі або знішчанымі ў выніку карозіі.

Для правядзення гэтых і іншых даследаванняў абнаўляем тэхнічныя сродкі фіксацыі, крыміналісцкую тэхніку і г. д.

Даследаванне нумарных абазначэнняў транспартнага сродку ажыццяўляе старшы эксперт Эдуард Булаўскі

Пераемнасць пакаленняў і рэзерв кадраў

– Збіраць доказы злачынства, даваць адказы на пытанні, што здарылася і чаму не стала чалавека, – вельмі адказна. Неабходны кваліфікацыя, вопыт, інтуіцыя…

– Калектыў аддзела абнаўляецца, і маладым супрацоўнікам ёсць у каго вучыцца. Настаўнікам для многіх быў і ёсць начальнік аддзела судова-медыцынскіх экспертыз Яўген Трэйсцер. Яўген Уладзіміравіч выхаваў не адно пакаленне судовых медыцынскіх экспертаў. Сёння ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнах паспяхова працуюць яго выхаванцы – Вікторыя Маліноўская і Дзіяна Герман. Са жніўня 2020 года ў калектыў уліліся Антон Тарасенка і Кацярына Сладкова. Гэтай маладой сям’і раённы выканаўчы камітэт выдзеліў у Стоўбцах арэнднае жыллё.

Сярод крыміналістаў варта назваць старшых экспертаў Дзмітрыя Голуба і Эдуарда Булаўскага. Другі год пасля заканчэння юрфака БДУ працуе Крысціна Мікшута.

Маладыя лабаранты Таццяна Няверка і Людміла Сухаварава пераймаюць навыкі ў вопытнай калегі Наталлі Васілевіч. Дасканала ведаюць сваю справу санітары Мікалай Бойка, Іван Хвалей і Міхаіл Трацяк.

Непрыкметную, але вельмі патрэбную і карпатлівую работу выконвае медрэгістратар Святлана Суднік. Дзякуючы ёй у парадку ўсе дакументы, вядзецца архіў. Дарэчы, з гэтага года ўвесь дакументаабарот у нас – у электронным фармаце. Размяшчаемся на базе райаддзела міліцыі і Стаўбцоўскай ЦРБ, але плануецца пераезд у асобны будынак.

Моладзь вучыцца ў вопытнага лабаранта Наталлі Васілевіч

– Ваша службовая біяграфія пачыналася з экспертнай дзейнасці ў райаддзеле міліцыі.

– Так, у 1998 годзе я прыйшоў на пасаду эксперта ў Стаўбцоўскі райаддзел міліцыі. Начальнікам міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз быў назначаны з дня яго арганізацыі.

– Рыхтуеце рэзерв кадраў?

– Штогод праводзім работу па падборы кандыдатаў для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Тэрмін навучання – чатыры гады (кант. тэлефон – (8-01717) 5-10-78). Карыстаючыся выпадкам, запрашаю на вучобу выпускнікоў школ ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Работа эксперта цікавая і запатрабаваная грамадствам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота са службовага архіва Стаўбцоўскага міжраённага аддзела




Кіберзлачыннасць – новая пагроза для грамадства

Днямі ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама правяло прэс-канферэнцыю на базе прэс-цэнтра РУП «Дом прэсы»  па пытаннях кібербяспекі і супрацьдзеяння кіберзлачыннасці

Можна застрахаваць  банкаўскую картку

Супрацоўнікі банка не тэлефануюць кліентам праз праграму Viber і іншыя месенджары.

Пры дыстанцыйным банкаўскім абслугоўванні ўваход у сістэму неабходна выконваць з афіцыйнага сайта банка asb.by, belarusbank.by. Будзьце пільныя, звяртайце ўвагу на даменнае імя (абрэвіятуру) сайта ў адрасным радку браўзера, на якім знаходзіцеся. Зламыснікі могуць стварыць фальшывы сайт, падобны да афіцыйнага. Ажыццяўляйце запампоўванне і ўстаноўку праграмы M-Belarusbank праз спасылкі, размешчаныя на афіцыйным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк», і ў магазінах праграм Play-Маркет, Google Play, App Store.

Не пераходзьце па спасылках, якія могуць весці на фальшывыя старонкі сайтаў ААТ «ААБ Беларусбанк», і не спампоўвайце праз іх праграмы. Нікому не паведамляйце, не перадавайце і не перасылайце сваю канфідэнцыяльную інфармацыю.

Не губляйце пільнасці пры атрыманні электронных дакументаў. Зафіксаваны новы махлярскі метад з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. Кліенту накіроўваецца падроблены дакумент нібыта ад імя банка «Дамова на пераафармленне банкаўскага рахунку па страхавых рэквізітах». Пры візуальным аглядзе данага «дакумента» відаць, што ён з’яўляецца грубай падробкай (змазана пячаць, няправільная назва банка). У такім выпадку звяжыцеся з кантакт-цэнтрам банка 147.

Актуальная інфармацыя знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта банка https:/belarusbank.by ў раздзеле «Бяспечная праца ў сістэмах ДБА».

Ва ўстановах або ў інтэрнэт-банкінгу ААТ «ААБ Беларусбанк» можна аформіць дагавор страхавання банкаўскіх плацежных картак «З карткай пад абаронай». Страхавая праграма пакрые выдаткі на перавыпуск карткі і верне ўкрадзеныя грошы.

Алена ГАЛОЎЧЫК, менеджар па рэкламна-інфармацыйнай рабоце Мінскага абласнога ўпраўлення № 500 ААТ «ААБ Беларусбанк»




«Кожная лялька своеасаблівы шэдэўр.» Стаўбчанка займаецца вырабам тэкстыльных лялек

Лялькі ручной работы цяпер асабліва цэняцца. Яны прывабліваюць сваёй незвычайнасцю. У кожнай з іх – часцінка душы майстра.

Ужо месяц, як стаўбчанка Алена Марусева займаецца вырабам тэкстыльных лялек. Некаторы час працавала майстрам па рамонце адзення. Пасля вырашыла прымяніць навыкі і ў пашыве лялек. Натхнілі жанчыну прасторы інтэрнэту. Першы яе вопыт – тэкстыльныя снегавікі, коцікі.

Пры рабоце з лялькамі Алена Сяргееўна выкарыстоўвае розныя тканіну, аксесуары, напаўняльнікі.

– Кожная лялька – асаблівая, са сваім характарам. Чым больш я гляджу на свае работы, тым больш новага адкрываецца, – дзеліцца Алена Марусева.

Жанчына кожны раз абдумвае вобраз: эмоцыі, адзенне, постаць. Алена Сяргееўна прызнаецца:

– Калі цябе захоплівае творчы працэс – аддаешся справе цалкам. Мабыць, такое бывае ў многіх. У мяне пачынаюць свярбець рукі, хочацца нешта стварыць. Амаль адразу нараджаецца вобраз.

Рамесніца не шкадуе часу на сваё хобі. Яна лічыць: чым больш укладваеш, тым больш атрымліваеш узамен.

Калі чалавек з творчай жылкай, яму ўласціва рабіць усё з душой. Для такіх людзей характэрны працавітасць, цярплівасць, настойлівасць і, зразумела, пазітыўны настрой. У адваротным выпадку выніку не будзе.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ

 




Генеральная прокуратура Беларуси обращается с просьбой направлять информацию о фактах геноцида населения Беларуси

Генеральная прокуратура проводит следствие по уголовному делу о геноциде населения Беларуси в годы Великой Отечественной войны и в послевоенный период.

Начатый Генпрокуратурой уголовный процесс по расследованию фактов геноцида направлен на установление конкретных лиц из числа немецких захватчиков и их пособников, которым удалось избежать ответственности за убийства мирных жителей, издевательства и пытки в лагерях смерти и гетто, массовый угон гражданского населения в немецкое рабство.

Следственная группа Генеральной прокуратуры в настоящее время работает с архивными документами и уголовными делами прошлых лет в отношении нацистских преступников и их пособников. Планирует проведение процессуальных и иных действий, связанных с обнаружением мест массовых захоронений, а также по установлению живых свидетелей и потерпевших от геноцида, защите их прав и законных интересов, увековечению памяти погибших.

В связи с расследованием настоящего уголовного дела обращаемся ко всем гражданам Минской области с просьбой направлять в Генеральную прокуратуру Республики Беларусь или прокуратуру Минской области документы, материалы, заявления, иную информацию о действиях, совершенных немецкими оккупационными властями и их пособниками, бандформированиями по уничтожению гражданского населения Беларуси, иных фактах геноцида в исследуемый период времени.

В целях поддержания обратной связи рекомендуем оставлять свои контактные данные.

Телефоны для справок:

Генеральная прокуратура Республики Беларусь:

(017) 378 55 41

Прокуратура Минской области:

(017) 365 01 31

(017) 378 59 01

(017) 363 06 24

Почтовые и электронные адреса:

Генеральная прокуратура:

220030, г.Минск, ул.Интернациональная, 22 info@prokuratura.gov.by

Прокуратура Минской области:

220053 г.Минск, ул.Щедрина, 1 minsk@prokuratura.gov.by

Служба информации прокуратуры Минской области




Аптымісты выбіраюць прышчэпку

Вакцынацыя супраць COVID-19 набірае абароты. Калі ў яе пачатку прышчэпкі рабілі медыкам, педагогам, работнікам сацыяльнай сферы, то цяпер такая магчымасць ёсць ва ўсіх жадаючых. На днях мы завіталі ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», каб паглядзець, як праходзіць вакцынацыя.

Медыцынская сястра прышчэпачнага кабінета Анастасія Каралец
робіць прышчэпку стаўбчанцы Ліліі Крамко

У паліклініцы, перад прышчэпачным кабінетам № 346, сустракаем стаўбчанку Лілію Крамко. Цікавімся, які ў яе настрой.

– Адчуваю сябе добра. Не хачу хварэць, таму і прыйшла на вакцынацыю. Я прыхільнік прышчэпак. Кожны год вакцынуюся супраць грыпу, і ўжо шэсць апошніх гадоў гэтая хвароба мяне мінае. Пра прышчэпку «Спадарожнік V»  («Гам-Кавід-Вак»)  чула нямала, давяраю ёй. Маю зносіны з многімі людзьмі, таму што яшчэ працую, прыязджаюць да мяне дзеці, унукі, таму хочацца абараніць сябе і іх ад захворвання, – дзеліцца Лілія Аркадзьеўна.

Аналагічныя думкі мы пачулі і ад іншых пацыентаў. Цікавімся ва ўрача-інтэрна Наргіз Сафаравай, як праходзіць вакцынацыя.

– Добра, у планавым рэжыме, – адзначыла ўрач-інтэрн. – З 19 студзеня 2021 года  ў бальніцу паступіла 1375 доз вакцыны. Перад прышчэпкай праводзім абавязковы агляд пацыента: вымяраем тэмпературу, ціск, сатурацыю крыві і частату сардэчнага рытму, робім агляд зеву. На аснове сабранага эпідэмічнага анамнезу вызначаем, ці ёсць супрацьпаказанні да вакцынацыі.

Вакцынацыя ажыццяўляецца ўнутрымышачна, у плячо, у два этапы: спачатку ўводзіцца кампанент І у дозе 0,5 мл, на 21-шы дзень – кампанент ІІ у такой жа дозе. Пацыент абавязкова дае пісьмовую згоду на прышчэпку.

Вакцынацыя непажадана падчас ВРВІ, цяжарнасці і ў перыяд груднога выкормлівання. Людзям, якія перанеслі кавідную інфекцыю, рабіць прышчэпку рэкамендуюць праз тры-шэсць месяцаў.

Урач-інтэрн звярнула ўвагу на яшчэ адзін важны момант: на працягу 30 мінут пасля вакцынацыі пацыент знаходзіцца пад наглядам медыцынскага работніка, каб пазбегнуць магчымых алергічных рэакцый і поствакцынальных ускладненняў.

Пасля правядзення вакцынацыі могуць развівацца (і  гэта дапушчальна) на працягу трох наступных дзён кароткачасовыя рэакцыі (дрыжыкі, павышэнне тэмпературы цела, галаўны боль і інш.). На працягу трох дзён пасля прышчэпкі не варта мачыць месца ўколу, наведваць лазню ці саўну, ужываць алкагольныя напіткі. Трэба пазбягаць празмерных фізічных нагрузак. Як запэўнівае Наргіз Сафарава, пацыенты добра пераносяць вакцыну.

Пасля агляду Лілія Крамко адправілася да медыцынскай сястры прышчэпачнага кабінета Анастасіі Каралец. Некалькі мінут – і прышчэпка зроблена. Паўгадзіны – пад наглядам. Усё добра. З памяткай і аптымістычным настроем Лілія Аркадзьеўна адправілася дадому.

Як сведчаць медыкі, на Стаўбцоўшчыне колькасць жадаючых вакцынавацца расце. Можна запісацца на зручны для сябе час.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ




21 красавіка прамую тэлефонную лінію правядзе Іван Мамайка

21 красавіка 2021 года з 14.00 да 16.00 у райвыканкаме прамую тэлефонную лінію правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь МАМАЙКА Іван Андрэевіч. Грамадзяне, юрыдычныя асобы могуць задаць хвалюючыя іх пытанні па тэл. 5-16-29.




Турнір па футболу сярод каманд другой лігі стартуе 1 мая

ФК “Кронан” (Стоўбцы) ў першым туры сустрэнецца дома з ФК Клецкага раёна.

Чэмпіянат будзе раздзелены на два этапы: рэгіянальны і фінальны. У ходзе абласнога этапа каманды раздзелены на шэсць дзівізіёнаў па геаграфічнаму прынцыпу. У сваю чаргу Мінская вобласць раздзелена на дзве падгрупы: Поўнач ( Вілія (Вілейка), Смалявічы, КрупкІ, Фалько (Чаркасы), ФК Мінскага раёна, Узда, Маладзечна, Бярэзіно, Гайна (Барысаў), СМІаўтатранс (Акцябрацкі) і Поўдзень ( Кронан (Стоўбцы), Энэргетык-БДАТУ (Мінск), ФК Нясвіжскага раёна, БДУ (Мінск), ФК Слуцкага раёна, ФК Старадарожскага раёна, ФК Клецкага раёна, ФК Копыльскага раёна, Вікторыя (Мар’іна Горка), ФК Любанскага раёна, ФК Салігорскага раёна).

Затым каманды гуляюць па “алімпійскаму” прынцыпу на выбыванне з 1/8 фінала.

Падрыхтаваў Леанід Нарановіч