Предварительные итоги выборов: за Лукашенко — 80,08%

ЦИК обновил предварительные данные о результатах голосования на выборах Президента Беларуси, сообщает БЕЛТА. Так, у действующего главы государства Александра Лукашенко 80,08% голосов (его поддержали 4 659 561 избиратель). За Светлану Тихановскую, по обновленным данным, проголосовали 10,09% (587 411), Анну Канопацкую — 1,68% (97 552), Андрея Дмитриева — 1,21% (70 613), Сергея Черечня — 1,15% (66 […]

Продолжить чтение

Сёння свята дзяржаўнае, а ў некаторых выбаршчыкаў – яшчэ і асабістае

Свой дзень нараджэння святкуе 9 жніўня старшыня камісіі Слабадскога ўчастка для галасавання № 21 Святлана Клімовіч. Калегі павіншавалі яе і ўручылі кветкі – архідэю. Святлану Клімовіч паважаюць у вёсцы, да яе звяртаюцца па дапамогу, бо яна – медык і стараста. Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара 

Продолжить чтение

На Слабадскім ўчастку для галасавання сустракаюць артысты раённага цэнтра культуры

На Слабадскі ўчастак для галасавання № 21 выбаршчыкі ідуць галасаваць дружна. Іх сустракаюць артысты раённага цэнтра культуры. — Для волевыяўлення створаны ўсе ўмовы, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю. Для іх ўстаноўлена асобная кабіна, абсталяваны пандус, — заўважае старшыня камісіі Святлана Клімовіч. Даведваемся, што на ўчастак прыязджаў з жонкай і С. М. Кірычук, […]

Продолжить чтение

Праца Коласаўскага ўчастка для галасавання №11 набліжаецца да завяршэння

Коласаўскі ўчастак для галасавання № 11 невялікі  — у спісах усяго 170 выбаршчыкаў і сярод іх нямала пажылых людзей, — але кожны з іх імкнуўся асабіста прыйсці на ўчастак. — Паступіла толькі 10 заявак на галасаванне на даму. Усе заяўкі абавязкова задаволім, — удакладняе старшыня камісіі Таццяна Шыбко. Сярод выбаршчыкаў ёсць і трое маладых людзей, […]

Продолжить чтение

Галасаванне на даму карыстаецца попытам у жыхароў раёна

На Яблынаўскі ўчастак для галасавання № 22 паступіла больш за 70 заявак для галасавання на даму. З самай раніцы сакратар камісіі Ірына Бярвенская і член камісіі Аляксандр Дзядзюля выправіліся на ўказаных адрасах. Як правіла, людзі іх ужо чакалі. Разам з членамі камісіі мы таксама выехалі на вуліцу Савецкую у вёсцы Яблынаўка да Міхаіла і Людмілы […]

Продолжить чтение

На Яблынаўскім участку для галасавання № 22 можна прагаласаваць і стаць удзельнікам цікавай экскурсіі

На Яблынаўскім участку для галасавання № 22 можна прагаласаваць і стаць удзельнікам цікавай экскурсіі, якую праводзіць майстар-фалькларыст структурнага падраздзялення “Цэнтр народнай творчасці” ДУ “Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры” Ала Янская. Экскурсія пачынаецца з экспазіцыі “Беларуская хатка”, а далей, у выставачнай зале, чакае фотавыстаўка земляка Аляксандра Крэня. Падпалкоўнік у адстаўцы, Аляксандр Анатольевіч нарадзіўся ў Яблынаўцы, закончыў Коласаўскую […]

Продолжить чтение

На Яблынаўскім участку для галасавання № 22 павялічылася колькасць выбаршчыкаў

У асноўны дзень галасавання колькасць выбаршчыкаў на Яблынаўскім участку для галасавання № 22 павялічылася з 368 чалавек да 380. — Менавіта столькі дачнікаў, якія зарэгістраваны ў Мінску, але на даны момант знаходзяцца на дачы, з’явілі жаданне прагаласаваць. Заканадаўствам гэта не забаронена, — зазначае старшыня камісіі Алена Бохан. Акрамя вёскі Яблынаўка, у спісе для галасавання – […]

Продолжить чтение

Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат прапанаваў выбаршчыкам дэгустацыю прадукцыі

У асноўны дзень галасавання ААТ “Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат” прапанаваў выбаршчыкам фірменны выязны гандаль разам з дэгустацыяй прадукцыі. На Наваколасаўскім участку для галасавання працавалі работнікі магазіна “Мясны хутарок”, на Цэнтральным участку – магазіна “Мясны двор”, на Старасвержанскім – “Мясная лаўка”. Дэгустацыя мясных далікатэсаў была арганізавана таксама на Ленінскім участку. Акрамя мясной прадукцыі, вытворцы прапанавалі пакупнікам 12 […]

Продолжить чтение

На Наваколасаўскі ўчастак для галасавання №10 працягваюць ісці выбаршчыкі

Юлія і Віталь Агеевы прыйшлі на Наваколасаўскі ўчастак для галасавання № 10 разам з дачкой Насцяй. — Настрой цудоўны. Галасуем за перамены, за Беларусь, у якой і нашым дзецям, і пажылым людзям будзе жыць добра, — гаворыць Юлія. Старшыня камісіі Вольга Авілава дадае: “Усяго ў спісах для галасавання 1198 выбаршчыкаў. Чатыры з іх галасуюць упершыню. […]

Продолжить чтение