За здаровы лад жыцця

СЛУЖБА ДНЯ І НОЧЫ Гэтыя здымкі зроблены ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі цэнтральнай раённай бальніцы. Калектыў яго – прыклад удалага спалучэння вопыту і маладосці, спецыялістаў з вялікім стажам работы і пачаткоўцаў, хто яшчэ ўчора быў студэнтам медыцынскіх устаноў. Аддзяленне рэанімацыі, анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі нездарма называюць медыцынай катастроф. Сюды трапляюць самыя цяжкія хворыя – пасля […]

Продолжить чтение

Прафілактыка

З АНАНІМНЫМ ДАСЛЕДАВАННЕМ Па-ранейшаму актуальна гаварыць аб увазе грамадства да такой сур’ёзнай праблемы, як ВІЧ-інфекцыя, і мерах яе прафілактыкі. Звернемся да статыстыкі. Па стане на 1 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 20 261 выпадак ВІЧ-інфекцыі, пераважная большасць іх (18 982) – ва ўзроставай групе 15-49 гадоў. У 60 працэнтаў інфіцыраваных заражэнне адбылося палавым шляхам. Сумны […]

Продолжить чтение

Праблема не знікае

Туберкулёз – небяспечнае інфекцыйнае захворванне, вядомае з глыбокай даўніны. І на сучасны момант праблема туберкулёзу важная не толькі для Рэспублікі Беларусь, але і для ўсяго свету. На шчасце, захворваюць на туберкулёз не ўсе інфіцыраваныя людзі, аднак яны застаюцца з гэтым узбуджальнікам, які ў любы момант можа прачнуцца. Туберкулёз часцей за ўсё паражае лёгкія, аднак можа […]

Продолжить чтение

Аб праходжанні вадзіцельскай камісіі

Медыцынскі агляд кандыдатаў у вадзіцелі, вадзіцеляў у цэнтральнай раённай бальніцы праводзіцца па папярэднім запісе па тэлефонах: 7-87-77, 5-10-77, па маб. тэлефоне +37544-589-85-93 – Vel., ці пры асабістым звароце ў рэгістратуру паліклінікі з 08.00 да 20.00. Графік і час работы медыцынскай вадзіцельскай камісіі: 1-я і 3-я суботы месяца (акрамя святочных дзён) – з 09.00 да 13.00; […]

Продолжить чтение

Паспець папярэдзіць

Сярод набыткаў цэнтральнай раённай бальніцы пасля праведзенага рамонту – адкрыццё аддзялення прафілактыкі як асобнага структурнага падраздзялення. Яму адведзена месца на першым паверсе райпаліклінікі, побач з рэгістратурай. Загадчыца гэтага аддзялення Марыя Васільева лічыць, што такое суседства прадуманае і лагічнае. –       На аддзяленне прафілактыкі, – расказвае Марыя Пятроўна, – ускладзены задачы правядзення ўсеагульнай дыспансерызацыі, прафілактычных аглядаў па […]

Продолжить чтение

Анастасіі

Трыма Анастасіямі папоўніўся калектыў аддзялення анестэзіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы. Яны прыехалі ў 2015 годзе па размеркаванні і маюць статус маладых спецыялістаў. Анастасія Каравайная (уверсе справа) – родам з Шаркаўшчынскага раёна, яна закончыла Маладзечанскі медыцынскі каледж. У яе жыцці адбылося некалькі значных падзей. Акрамя таго, што атрымала дыплом, прыступіла да самастойнай працы, яшчэ і […]

Продолжить чтение

Сардэчны доктар

Рашэннем райвыканкама фота кардыёлага цэнтральнай раённай бальніцы Ірыны Луцік заносіцца на раённую Дошку гонару. Такое прызнанне Ірына Леанідаўна заслужыла,  унёсшы вялікі ўклад у высокія паказчыкі работы кардыялагічнай службы раёна. Выпускніца Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Ірына Луцік год праходзіла стажыроўку па спецыяльнасці «Тэрапія» ў Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. У стаўбцоўскай бальніцы доктар працуе з лютага 2007 года. […]

Продолжить чтение

«Марафон» здароўя

НЕ БОЙЦЕСЯ ГРЫПУ Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) сярод жыхароў раёна не дае падстаў для хвалявання – узровень яе на 13 працэнтаў ніжэйшы за той парог, калі варта біць трывогу. Выпадкаў грыпу сярод хворых не зарэгістравана. На кантролі знаходзіцца сітуацыя з захваральнасцю на рэспіраторныя інфекцыі ў дзіцячых садах, школах і інш. Сады і […]

Продолжить чтение

Быць урачом – адказна

Дар’я Трубіна прадстаўляе маладое пакаленне ўрачоў цэнтральнай раённай бальніцы. Выпускніца Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, яна тры гады назад прыехала па размеркаванні ў Стоўбцы. Дар’я Валер’еўна – афтальмолаг. Па гэтай спецыяльнасці яна ўдаскальвае свае веды і навыкі, набывае каштоўны ўрачэбны вопыт. Штодзённыя працоўныя будні ўрача патрабуюць уважлівых адносін да пацыентаў, клопату аб сваёй урачэбнай рэпутацыі. Дар’я Трубіна […]

Продолжить чтение