Разам – супраць наркотыкаў

З пачатку новага навучальнага года ў раёне будзе рэалізоўвацца план сумесных дзеянняў па выяўленні і папярэджанні ўжывання, распаўсюджання наркатычных сродкаў, алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва сярод школьнікаў. Аналагічны план мерапрыемстваў, у якім задзейнічаны ўсе зацікаўленыя службы і ведамствы (упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, райаддзел міліцыі, установы аховы здароўя і т. п.), рэалізоўваўся на […]

Продолжить чтение

Дзецям – бацькоўскія клопат і ўвага

КОЖНЫ навучальны год – гэта і выпрабаванне для бацькоў, уклад якіх у працэс пераўтварэння школьніка ў адукаванага, здаровага, упэўненага ў сваіх сілах дарослага чалавека немагчыма пераацаніць. Абавязкам бацькоў з’яўляецца арганізацыя побыту вучня: правільнае абсталяванне працоўнага месца, прадумванне рацыёну харчавання, кантроль за захаваннем рэжыму дня і забеспячэнне дастатковага па часе і паўнавартаснага па якасці сну. Здаровы […]

Продолжить чтение

«Бальнічны» – гэта пра студатрад

Завяршыў сваю работу студэнцкі сэрвісны атрад на базе цэнтральнай раённай бальніцы. «Імпульс», як і два папярэднія атрады, пакідае пасля сябе станоўча зараджаны след. У гэтым мы пераканаліся, калі завіталі ў стаўбцоўскую паліклініку, дзе школьная і студэнцкая моладзь шчыравала на пасадах медрэгістратараў, санітарак, прыбіральшчыкаў тэрыторыі. Каму няма 16-ці, былі заняты няпоўны рабочы дзень. Іх работу не […]

Продолжить чтение

У выніку маніторынгу

Санітарнай службай раёна працягваецца маніторынг якасці харчовай прадукцыі, якая рэалізуецца пакупнікам магазінамі горада і раёна, што ў гэтыя спякотныя дні асабліва важна. З 25 ліпеня па 8 жніўня выяўлена і знята з рэалізацыі 100,5 кілаграма прадукцыі: па прычыне сыходжання тэрмінаў прыдатнасці ў гандлёвых кропках аг. Налібакі, Шашкі, Зарэчча, № 129 і № 125 аг. Дзераўная […]

Продолжить чтение

Засцерагчыся ад кляшчоў

У нашым раёне за паўгода ў медыцынскія ўстановы звярнуліся 40 чалавек, пакусаныя кляшчамі. У ліку іх – 14 дзяцей. Выяўлены адзін выпадак Лайм- барэліёзу. Таму актуальна гаварыць аб прафілактыцы хвароб, выкліканых укусамі кляшчоў. Гэтыя агрэсіўныя насякомыя актыўныя з мая па кастрычнік. Яны жывуць на кустах і ў траве. Найбольш небяспечныя яны ва ўмерана цёплыя вільготныя […]

Продолжить чтение

Наша здароўе

ЛЮБІЦЬ ПРАФЕСІЮ – ВЯЛІКАЯ РАДАСЦЬ Першага жніўня адметны дзень: прыступаюць да работы маладыя спецыялісты ў розных сферах вытворчасці. Для Наталлі Буцько гэты дзень таксама характэрны. У яе завяршыўся ўжо статус маладога спецыяліста. Адпрацаваўшы два гады пасля заканчэння Слуцкага медкаледжа ў Стаўбцоўскай раённай бальніцы, Наталля Андрэеўна падпісала з адміністрацыяй медыцынскай установы кантракт на тры гады і […]

Продолжить чтение

Дэмаграфічная сітуацыя ў Стаўбцоўскім раёне

На пасяджэнні савета па дэмаграфічнай бяспецы быў зроблены аналіз дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. Загадчыца паліклінікі ЦРБ Інэса Дударэвіч паведаміла, што ў Стаўбцоўскім раёне на 1 студзеня 2018 года насельніцтва складае 39 216 чалавек, з іх 16 946 чалавек – гарадское насельніцтва, 22 240 чалавек – сельскае. Па ўзросце: дзеці да 18 гадоў – 7 525 […]

Продолжить чтение

Засцерагчыся ад вострых кішэчных інфекцый

З прыходам цяпла павялічваецца рызыка ўзнікнення вострых кішэчных інфекцый. У нашым раёне за чатыры месяцы ў структуры такіх інфекцый ротавірусныя энтэрыты склалі 80 працэнтаў. Часцей хварэлі дзеці да трох гадоў. Прычынай у большасці выпадкаў стала ўжыванне дрэнна вымытых фруктаў і гародніны. Таму ў мэтах прафілактыкі неабходна выконваць наступнае: строга захоўваць правілы асабістай гігіены і кантраляваць […]

Продолжить чтение

На вахце – медыкі

Загадам галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы за ўсімі сельскагаспадарчымі таварыствамі на перыяд уборкі збожжавых замацаваны медыцынскія работнікі. Задача медработнікаў ФАПаў, урачэбных амбулаторый, участковых бальніц праводзіць перадрэйсавы медыцынскі агляд удзельнікаў уборачнай. Ужоправераныаптэчкіпершаймедыцынскайдапамогі, там, дзеёсцьпатрэба, яныдаўкамплектоўваюцца. З гаспадарак запатрабаваны спісы ўдзельнікаў уборачнай кампаніі. У медыцынскай установе адзначаюць сур’ёзныя адносіны да гэтага адкрытых акцыянерных таварыстваў «Вішнявецкі-агра», «Радзіма Дзяржынскага», […]

Продолжить чтение