І дождж не спужаў

Традыцыйна напрыканцы верасня аматараў здаровага ладу жыцця паклікаў раённы велапрабег, прысвечаны Дню турызму. Не спужаў і дождж, які потым абрынуўся навальніцай. Па гэтай прычыне прыйшлося крыху скараціць маршрут, з 43-х да 30 кіламетраў, аднак з яго ніхто не сышоў. З раніцы ў Стоўбцах, на заўсёдным месцы збору, сабралася каля трох дзясяткаў заўзятараў веласіпедных падарожжаў. Сярод […]

Продолжить чтение

Ці далёка «Гарызонт»?

«Гарызонт» – назва жаночай баскетбольнай каманды, якая прадстаўляе Мінскую вобласць, на слыху і ў аматараў спорту Стаўбцоўшчыны. Памятаецца, як пазалетась баскетбалісткі праводзілі рашаючыя паядынкі за званне чэмпіёнаў Беларусі ў зале для спартыўных гульняў нашага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. У новым розыгрышы нацыянальнага першынства, які стартаваў у канцы верасня, «Гарызонт» павядзе барацьбу за тытул мацнейшай баскетбольнай каманды рэспублікі […]

Продолжить чтение

«Трэнер! Чаму ж не раней?..»

Чарговае выступленне каманды «Нёман-Агра» ў чэмпіянаце рэспублікі не дабавіла станоўчых эмоцый ні футбалістам, ні іх балельшчыкам. Стаўбчане ўступілі сапернікам з Ашмян з лікам 2:5. ФК «Амшяны – БДУФК» разам з дзяржынскім «Арсеналам» займаюць лідыруючыя пазіцыі ў турніры другой лігі нацыянальнага першынства і наўрад ці каму ўступяць права пераводу ў клас вышэйшы – першую лігу. Аднак […]

Продолжить чтение

Не выходзь з дому без флікера-талісмана

Напрыканцы верасня на Стаўбцоўшчыне  прайшоў адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху, яго дэвіз – «Флікер – мой дарожны талісман». За восем месяцаў бягучага года на дарогах Мінскай вобласці адбылося па віне пешаходаў 50 дарожна-транспартных здарэнняў, у іх 18 чалавек загінулі і 35 атрымалі траўмы (усяго на Міншчыне з удзелам пешаходаў зарэгістраваны 119 аварый, у якіх 31 […]

Продолжить чтение

З «1 класам» і «паштовым кур’ерам»

Паштавікі святкуюць сваё прафесійнае свята 9 кастрычніка, у Сусветны дзень пошты. Сёлета ён адзначаецца ў 50 раз. На даны момант у Сусветны паштовы саюз уваходзяць 192 краіны свету, у тым ліку і Беларусь, таму ён лічыцца інтэрнацыянальнай міжурадавай арганізацыяй і мае статус спецыяльнай установы ААН. Асноўная ідэя стварэння саюза – у садзейнічанні ўстойліваму развіццю даступных […]

Продолжить чтение

Кансультацыя на партнёрскіх умовах

Для пажылых людзей ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізаваў сацыяльную кансультацыю з удзелам прадстаўнікоў розных службаў і арганізацый раёна. Летась падобная форма работы была апрабавана і знайшла станоўчы  водгук. Падчас кансультацыі пажылыя людзі маглі задаць пытанні, якія іх хвалявалі, і атрымаць кваліфікаваны адказ, падзяліцца сваімі думкамі, абмеркаваць тую ці іншую сітуацыю. На сацыяльную […]

Продолжить чтение

Кожны яблычак – у лік кантракта

На Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» працягваецца сезон актыўнай нарыхтоўкі і перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. Асноўныя яе віды – яблыкі, кабачкі, морква, агуркі, капуста. У гэтым годзе прадпрыемствам плануецца перапрацаваць 1500-1700 тон яблыкаў. Для гэтага ў яго ёсць шматгадовы досвед супрацоўніцтва з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі і фермерскімі гаспадаркамі, арганізацыямі спажывецкай кааперацыі з усёй рэспублікі. Кошт яблыкаў […]

Продолжить чтение

У раёне адбыўся конкурс-атэстацыя прафесіянальнага майстэрства сярод  аператараў па ўзнаўленні сельскагаспадарчых жывёл

У раёне адбыўся  традыцыйны конкурс-атэстацыя прафесіянальнага майстэрства сярод  аператараў па ўзнаўленні сельскагаспадарчых жывёл. У гэтым годзе ён быў юбілейным, трыццатым, і арганізатары паклапаціліся правесці яго са шчодрым уручэннем падарункаў. Спонсарскай падтрымкай супрычыніліся да гэтага, у першую чаргу, райвыканкам, а таксама аграпрамысловы саюз,  прафсаюзны камітэт работнікаў аграпрамысловага комплексу ААТ «Жацерава». Самі экзаменацыйныя іспыты – тэарэтычныя і […]

Продолжить чтение