Прамыя лініі і прыёмы грамадзян

26 студзеня гг. з 11.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці   ШЭКІ Максіма Уладзіміравіча  з жыхарамі Стаўбцоўшчыны. Прамая лінія пройдзе па тэлефоне 5-16-29.

У гэты ж дзень  у кабінеце 101 райвыканкама з 12.00 да 13.00 Шэка М. У. правядзе прыём грамадзян.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 7-75-20.

 

26 студзеня 2016 г. з 11.00 да 13.00 у каб. 111 Дзяржынскага РАУС (г. Дзяржынск, вул. Фаміных, 1-а) будуць праводзіцца выязны прыём і прамая тэлефонная лінія па пытаннях судова-экспертнай дзейнасці з падпалкоўнікам юстыцыі ПУШАКОВЫМ Дзмітрыем Рыгоравічам, намеснікам начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.

Папярэдні запіс на прыём і тэлефон для зваротаў – (8-01716) 5-15-65.

 

26 студзеня 2016 года ў Стаўбцоўскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў, размешчаным па адрасе: вул. Ленінская, 45, каб. 113, – з 14.00 да 16.00 адбудзецца прафсаюзны прыём грамадзян прававым інспектарам працы ПарфЯнюк  Ілонай Васільеўнай – старшынёй Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай прамысловасці па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі прававых зносін. Тэлефоны для даведак: 7-34-73, 8-029-854-79-41.