Глыток здароўя

Навіна дня Нумары Факты, падзеi, людзi

8912Смачная і карысная прадукцыя Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» не мае вялікай патрэбы ў рэкламе – яна хоць і выпускаецца пад рознымі гандлёвымі маркамі, але застаецца нязменна выдатнай якасці, з высокім утрыманнем фруктовай часткі. І ўпакоўка яе набывае сучаснае аблічча.

Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Сяргей Прасмыцкі, спынены выпуск сокаў, нектараў у слоіках (трохлітровых, паўлітровых). Вытворцы цяпер закатваюць іх пад крышку «еўра-твіст» у бутэльку ёмістасцю 0,75 л. Яблычнае павідла выпускаецца ў вялікіх аб’ёмах, прычым фасуецца ў барабаны па 25-30 кг – так зручна расійскім кандытарам. Уся прадукцыя стаўбцоўскіх перапрацоўшчыкаў запатрабавана як у рэспубліцы, так і за яе межамі.

На даны момант распрацоўваюцца новыя віды нектараў – маркоўна-малінавы, маркоўна-клубнічны, маркоўна-гарбузова-яблычны. Навінкай стаў і бярозава-чарнічны сок.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *