Ураджай-2016

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2016

image_pdfimage_print

АКАЗАНА ДАПАМОГА НА НАБЫЦЦЁ АЗОТНЫХ УГНАЕННЯЎ

Нашаму раёну выдзелена субсідыя ў суме два мільярды семсот мільёнаў рублёў на набыццё сельгаспрадпрыемствамі азотных угнаенняў пад ураджай сёлетняга года. Справа ў тым, што ў гаспадарках на сёння налічваецца толькі 254,6 тоны азоту ў дзеючым рэчыве, што складае чатыры працэнты да патрэбнасці. Летась на гэты час было 1295 тон – 18 працэнтаў. Усяго пад яравую сяўбу неабходна мець і ўнесці ў глебу 6200 тон гэтага віду мінеральнага ўгнаення. Дапамога аказана ўсім гаспадаркам і размеркавана паміж імі ў залежнасці ад урадлівасці зямель і валавой вытворчасці раслінаводчай прадукцыі. А такія сельгаставарыствы, як «Вялікі Двор», «Каганец», «Налібакі Агра» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» папярэдне парупіліся аб набыцці мінеральных угнаенняў і заключылі дагаворы з вытворцамі на пастаўку адпаведна 370, 400, 850 і 800 тон азоту. Усе яны ўжо пералічылі неабходную суму грошай ААТ «Гродна Азот», які паступова адгружае тукі спажыўцам.

 

КАМПОСТЫ З ТОРФУ

Важная крыніца павелічэння рэсурсаў арганічных угнаенняў – выкарыстанне торфу для прыгатавання кампостаў. Кампосты скарачаюць страты азоту, які ўтрымліваецца ў гноі, і пераводзяць частку азоцістых злучэнняў у больш даступную для раслін форму. Такім чынам паляпшаецца якасць гною. Сёлета з рэспубліканскага бюджэту выдзелены сродкі на нарыхтоўку і вываз трох тысяч тон торфу з ААТ «ТБЗ Нёман». Ён будзе завезены ў тыя гаспадаркі, дзе ёсць у наяўнасці гнаясховішчы.

Папярэдне вызначана пяць сельгаставарыстваў, кожнаму «дастанецца» па 600 тон. Гэта ААТ «Вялікі Двор», «Агранёманскі», «Дзераўное», «Шашкі» і «Рубяжэвічы». Як і летась, весці  загрузку торфу, і  дастаўляць яго ў гаспадаркі плануецца тэхнікай завода.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *