Па жыцці з аптымізмам

Гандаль Нумары

У калектыве райспажыўтаварыства 25 супрацоўнікаў маюць па трое і больш дзяцей. Шматдзетныя сем’і – у асобным спісе арганізацыі. У ліку іх і прадавец магазіна № 21 «Аптавік» на вуліцы Падлеснай горада Вольга Гацура.

У сям’і Вольгі Мікалаеўны выхоўваюцца тры дачкі – вучаніцы гімназіі № 1 г. Стоўбцы, і дашкольнік сынок.

На работу ў райцэнтр Вольга Гацура прыязджае з Яблынаўкі на ўласнай машыне. Яна ўмее дакладна арганізаваць свой час, з радасцю і аптымізмам пераадольвае цяжкасці, як і многія іншыя шматдзетныя маці, імкнецца так арганізаваць жыццё, каб ад яе ішлі мір і святло. З такім настроем у яе атрымліваецца і дом падтрымліваць у парадку, і дзецям час удзяліць (адна з дачок ужо вучаніца выпускнога класа), і на рабоце мець добрую рэпутацыю прафесіянала.

Вольга Гацура гаворыць нам, што яна любіць сваю работу, якая дазваляе ёй мець штодзённыя сустрэчы з новымі людзьмі. А асноўных пакупнікоў прадаўцы ведаюць у твар. Гэта жыхары мікрараёна ля стаўбцоўскага лясгаса. Любяць зрабіць пакупкі ў «Аптавіку» жыхары мікрараёна Акінчыцы, і прадаўцы іх таксама лічаць «сваімі».

Бярэ адлік новы год. Прадаўцы канстатуюць, што пасля святаў пакупнікоў паменшала, патрэбна чакаць новых зарплат і пенсій. Пы любых абставінах калектыву належыць выканаць даведзеныя заданні і захаваць за магазінам добрую рэпутацыю. Гэта адзін з першых магазінаў райцэнтра, які стаў пасля рамонту працаваць па прынцыпе самаабслугоўвання.

На здымку: Вольга Гацура.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *