Балючае пытанне – прыпынкі грамадскага транспарту

Нумары Прамая лінія

У транспартнікаў раёна пачаўся новы вытворчы год. Пачаўся ў не самых простых пагодных умовах – з моцных маразоў, затым – снегападаў. Дзякуючы адказнасці вадзіцеляў, калектыву аддзела перавозак і іншых службаў аўтапарка № 17 збоі ў руху маршрутнага грамадскага транспарту былі нязначнымі, пераважна з-за паломкі тэхнікі. Аднак асноўная прычына збояў, якая напрамую ўплывае на стабільнасць работы аўтапарка, крыецца не ў надвор’і, а ў фінансавых паступленнях. Прыходзіцца гаварыць пра хранічныя неплацяжы з боку дарожных і будаўнічых арганізацый, якім аўтапарк традыцыйна аказвае паслугі грузавым транспартам. У сувязі з узнікшымі цяжкасцямі прадпрыемства, як і ў цэлым транспартная галіна Мінскай вобласці, перайшло на скарочаны, чатырохдзённы, рэжым работы. Акрамя, безумоўна, вадзіцеляў аўтобусаў і тых спецыялістаў, якія абслугоўваюць маршрутную сетку раёна.

На мінулым тыдні прайшла прамая тэлефонная лінія з дырэктарам аўтапарка № 17 Іванам Бычкевічам. На здзіўленне, пытанняў паступіла значна менш, чым у папярэднія разы. Гэта відавочнае пацвярджэнне якаснай дзейнасці аўтапарка. Але і без пытанняў у такой надзённай сферы, як пасажырскія перавозкі, не абышлося.

Дапамажыце вярнуць аўтобусны прыпынак на ранейшае месца. Ён быў у пачатку вёскі, цяпер аднесены ў сярэдзіну, а вяскоўцам пенсіённага ўзросту дайсці да яго, асабліва зімою, не так і проста. І на зваротным шляху трэба ісці ад прыпынку  кіламетр і больш.

Падобныя сігналы паступілі ад жыхароў Перакопаўшчыны, Прудоў і іншых населеных пунктаў раёна.  

– Мяркуючы па колькасці тэлефанаванняў, у якіх была агучана гэтая тэма, прыпынкі – балючае пытанне… Даручу сваім службам разабрацца з ім, па магчымасці выедзем сумесна з ДАІ на месца і правядзём абследаванне. Можна звярнуцца і да дарожнай арганізацыі, якая абслугоўвае дарогу, з просьбай абсталяваць прыпыначны пункт. Апошнім часам істотна змяніліся патрабаванні да прыпыначных пунктаў. Раней вадзіцелі аўтобусаў спыняліся і на неабсталяваных аўтобусных прыпынках, калі проста вісеў адпаведны дарожны знак. Але пасля таго, як летась у адным з раёнаў Мінскай вобласці адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам (вадзіцель маршрутнага аўтобуса высадзіў пасажыраў у неўстаноўленым месцы, і адзін з іх, пераходзячы дарогу, трапіў пад колы аўтамабіля), загадам упраўлення «Мінаблаўтатранс» забаронена вадзіцелям аўтобусаў спыняцца па-за прыпыначнымі пунктамі. Усе вадзіцелі аб гэтым папярэджаны, таму павінны выконваць патрабаванне.

Ніна Самахвал з Ячонкі пыталася, як дабрацца да Рубяжэвічаў, цяперашняга цэнтра іх сельсавета. Маўляў, навошта вяскоўцам дзеля «экскурсіі» заязджаць ва ўсе вёскі, плаціць за гэта, калі можна пусціць да Рубяжэвічаў прамы аўтобус, як, напрыклад,  школьны. 

– Мы не паспелі абнавіць расклад руху аўтобусаў на прыпыначным пункце, але ўжо некалькі тыдняў праз Ячонку ў напрамку Рубяжэвічаў за дзень праходзяць шэсць рэйсавых аўтобусаў. Гэта нашмат больш, чым устаноўлены сацыяльны стандарт. На апошнім рэйсе адменена начоўка вадзіцеля ў канечным пункце. Першы рэйсавы аўтобус адпраўляецца рана, але іншага выйсця няма. Ні па адным з маршрутаў мы не можам пусціць аўтобус напрамую, без заезду ў папутныя населеныя пункты, бо апошнія, у адваротным выпадку, застануцца ўвогуле без рэгулярных аўтобусных зносін. Так дыктуе фінансавае становішча прадпрыемства, неабходнасць захаваць маршрутную сетку. Дзе нізкія акупнасць і пасажырапаток, плануем скарачэнне рэйсаў. Школьны аўтобус у разлік браць нельга – ён працуе як заказны, яго аплачвае раённы аддзел адукацыі, спорту  і турызму.  

Сігнал з Атцэды: «Чаму ў бліжэйшыя дні школьны аўтобус не будзе падвозіць у школу дзяцей з вёскі?»

– Школьны аўтобус на Коласава ходзіць кожны дзень. У бліжэйшыя дні ДРБУ № 135 павінна расчысціць разваротную пляцоўку для аўтобуса.     

Грамадзянка Жывень пыталася, чаму па Стоўбцах не ходзяць гарадскія аўтобусы.

– Па горадзе курсіруюць тры гарадскія аўтобусы. Стоўбцы – Акінчыцы – выключна гарадскі маршрут,  і, у свой час, па просьбе людзей, былі працягнуты па горадзе і два прыгарадныя маршруты: Стоўбцы – Заямнае і Стоўбцы – Новы Свержань. Аўтобусы аўтапарка не могуць перамяшчацца па горадзе з інтэрвалам 0,5 – 1 гадзіна. Страты ад рэгулярных пасажырскіх перавозак нам ніхто не кампенсуе, а яны за 2015 год дасягнулі 1,3 – 1,4 мільярда рублёў.

Чаму аўтобусы аўтапарка не ходзяць на Мінск? Прыватніку гэта выгадна, а аўтапарку – не?

– У прыватніка зусім іншыя выдаткі, іншы сабекошт маршруту. На даны момант для нас гэта нявыгадныя паездкі.

Ці можна запісацца на праходжанне тэхагляду?

– Можна, папярэдні запіс па тэлефоне 7-33-67. Станцыя дыягностыкі працуе ва ўсе дні, акрамя выхадных – нядзелі і панядзелка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ   

 

РАНІЦА АЎТАПАРКА

Транспартнікі раёна стараюцца арганізаваць сваю работу так, каб мінімальна залежаць ад капрызаў зімняга надвор’я.

Вадзіцелі лепш за іншых ведаюць, чым небяспечныя зімнія ўмовы, – раніцай замёрзшы аўтобус можа проста не завесціся, і з-за гэтага сарвецца яго своечасовы выезд на лінію. Каб не дапусціць падобнага, у аўтапарку ўсе аўтобусы, якія абслугоўваюць маршрутную сетку раёна, начуюць у ацепленым памяшканні рамонтных майстэрняў. Для іх надзейнай работы падчас моцных маразоў закупляецца спецыяльнае зімняе паліва «Арктыка». Аўтапарк набыў для ўласных патрэб трактар МТЗ – для ачысткі ад снегу сваёй вытворчай тэрыторыі і тэрыторыі аўтастанцыі, адкуль адпраўляюцца ў рэйс маршрутныя аўтобусы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *