Пад крыло любові

Адукацыя Нумары

Анжаліка Смірнова 26 гадоў нязменна працуе ў сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы. У сваёй роднай школе яна працягвае настаўніцкую дынастыю. Тут выкладала матэматыку і чарчэнне яе маці Рыта Міхайлаўна Логвін.

Выпускніца БДУ, Анжаліка Вячаславаўна мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці географ. Аднак працягвае працаваць па спецыяльнасці, атрыманай у педагагічным вучылішчы, – настаўніцай пачатковых класаў. Ніхто ў школе, як і ніхто з бацькоў дзяцей не сумняваецца, што яе сапраўднае прызванне – працаваць з маленькімі вучнямі. Яны патрабуюць вялікай аддачы ад настаўніцы, самаахвярнасці, доўгацярпення, нястомнай працы, умення прыняць дзіця ў сваё сэрца, як роднае. І любові да іх – непаслухмяных, «завадных», часам надакучлівых, з розным настроем. Да кожнага патрэбна знайсці падыход, сабраць іх усіх сілаю свайго таленту, арганізаваць, навучыць, дапамагчы асвоіць складаную вучэбную праграму. Прафесіяналізм і поспехі педагога ацэнены вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Анжаліка Смірнова ўзяла чарговы клас  – у яе асабістай працоўнай біяграфіі сёмы. Цяпер яна працуе з 2  «Д». Працуе цікава, нераўнадушна, а ў выніку – вельмі паспяхова. Анжаліка Смірнова – у ліку лепшых настаўнікаў пачатковай школы раёна.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

КУРСЫ НА МЕСЦЫ

На базе Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» для  кіраўнікоў дашкольных устаноў адукацыі раёна, іх намеснікаў, а таксама для педагогаў сацыяльных і псіхолагаў быў арганізаваны двухдзённы семінар. На парадак дня работы семінара была вынесена тэма «Педагагічныя асновы фарміравання полікультурнай кампетэнтнасці спецыялістаў адукацыі».

З удзельнікамі семінара працавалі метадыст Акадэміі паслядыпломнай адукацыі В. А. Мельнік і намеснік дэкана факультэта прафесіянальнага развіцця спецыялістаў М. Я. Мінава. Была звернута ўвага на пытанні полікультурнай адукацыі ў адкрытай сацыякультурнай прасторы – удзел  Рэспублікі Беларусь у праграмах Савета Еўропы па полікультурнай адукацыі, міжкультурны дыялог і міжкультурная кампетэнтнасць спецыялістаў адукацыі, інфармацыйныя рэсурсы і сродкі масавай інфармацыі, якія садзейнічаюць прафілактыцы насілля ў маладзёжным асяроддзі, прэзентацыя метадычнага забеспячэння.

З удзельнікамі семінара быў праведзены трэнінг.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *