Правапарадак

Ахова правапарадку Нумары

ПАЛЕПШЫМ ЗАКОН РАЗАМ

Паважаныя грамадзяне! Міністэрства ўнутраных спраў запрашае вас да абмеркавання прапаноў па лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства. Рэкамендацыі можна накіроўваць па электроннай пошце mneniemvd@mail.ru ці пакінуць на сайце МУС у рубрыцы «Палепшым закон разам» або адправіць пісьмом на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў, з паметкай «Законы».

 

НА ВАРЦЕ ЭКАНАМІЧНАЙ БЯСПЕКІ

Па выніках работы, за мінулы год групай па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі райаддзела міліцыі выяўлена 31 злачынства, з іх 13 – карупцыйнай накіраванасці, а менавіта: дзевяць фактаў хабарніцтва, тры факты крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Многія з гэтых фактаў – дастаткова рэзанансныя, суправаджаліся шырокім розгаласам на Стаўбцоўшчыне і за яе межамі. У ходзе аператыўнай дзейнасці супрацоўнікамі групы канфіскавана розных таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, увезеных на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з парушэннямі заканадаўства, на суму 2,4 мільярда рублёў.

Лічбы гавораць самі за сябе – эканамічны эфект ад дзейнасці кожнага супрацоўніка групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі перасягае 700 мільёнаў рублёў. Група невялікая – у яе саставе двое вопытных супрацоўнікаў  і адзін малады. Усе – высокакваліфікаваныя спецыялісты, закончылі Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Дзмітрый Стома – старшы оперупаўнаважаны групы. У райаддзеле ён служыць больш за 10 гадоў, не так даўно быў узнагароджаны нагрудным знакам МУС «За бездакорную службу». Службовы стаж у Аляксандра Валовіча – амаль сем гадоў. У 2012 годзе Аляксандр быў прызнаны лепшым супрацоўнікам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскай вобласці, а ў 2013 годзе ў цэлым група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі райаддзела міліцыі была названа ўпраўленнем унутраных спраў Мінаблвыканкама лепшай у вобласці.

У такі аўтарытэтны калектыў прыйшоў летась Вадзім Кутас, выхадзец са Стаўбцоўшчыны. У акадэмію ён паступаў па накіраванні райаддзела. Атрыманая спецыяльнасць – «Эканамічнае права» – акурат тое, што трэба супрацоўніку, які стаіць на варце эканамічнай бяспекі. Вадзіму дапамагаюць яго дасведчаныя калегі, таму што з дапамогай адных тэарэтычных ведаў эканамічныя злачынствы, якія носяць, як правіла, латэнтны (скрыты) характар, не раскрыеш. Тут нельга без практычнага досведу, сур’ёзнай службовай падрыхтоўкі. Значнае падспор’е ў дзейнасці групы – база даных з перадавым вопытам калег, аналізам сучасных тэндэнцый і схем злачынства, якая пастаянна папаўняецца ўпраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінаблвыканкама.     

Пр

НА ЗДЫМКУ: старшы оперупаўнаважаны Дзмітрый Стома (злева) і оперупаўнаважаны Аляксандр Валовіч – касцяк групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

 

ЗЛАЧЫНСТВЫ ЦЯЖКІЯ І АСАБЛІВА ЦЯЖКІЯ

У 2015 годзе па лініі наркакантролю і па супрацьдзеянні гандлю людзьмі выяўлены 34 злачынствы, з якіх 15 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Усяго па крымінальных справах з незаконнага абароту канфіскавана 90,42 грама асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і іх аналагаў (курыльныя сумесі), 8,27 г марыхуаны, 0,8267 г экстракцыйнага опію, 690,45 г макавай саломкі, 586 г насення маку. У буйным памеры наркатычныя сродкі адбіраліся два разы (курыльныя сумесі).

Супрацоўнікамі групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі дасягнуты практычныя вынікі па выяўленні парушэнняў нормаў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2014 № 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў». Складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў. Выяўлена пяць злачынстваў, звязаных з распаўсюджаннем парнаграфічных матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт, з якіх адно адносіцца да катэгорыі цяжкіх і звязана з распаўсюджаннем дзіцячай парнаграфіі. Складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў за заняткі прастытуцыяй.

Усе гэтыя меры прымаюцца для аздараўлення грамадства. Міліцыя і далей будзе весці барацьбу супраць такіх небяспечных праяў. Спадзяёмся і на дапамогу грамадства.

Паважаныя грамадзяне, калі вам вядома аб асобах, якія займаюцца захоўваннем, вырабам і распаўсюджаннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, а таксама аб месцах канцэнтрацыі асоб, якія ўжываюць забароненыя рэчывы, просім паведаміць у Стаўбцоўскі РАУС па тэлефонах 5-11-71, 5-11-98, ананімнасць гарантуецца.

Яўген КУРЫЛА, старшы оперупаўнаважаны ГН і СГЛ РАУС

 

ПАСТАЯННЫ МАНІТОРЫНГ

Падчас снегападаў галоўнай задачай для супрацоўнікаў ДАІ стала забеспячэнне бяспекі дарожнага руху пры правядзенні работ па ачыстцы вуліц ад снегу.

Пад наглядам ДАІ на асобных участках вуліц перакрываўся рух, каб даць магчымасць працаваць спецыяльнай тэхніцы дарожнікаў.

– Працавалі і днём, і ноччу, – расказвае в. а. старшага дзяржаўтаінспектара аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Сяргей Каломенскі. – На  начныя дзяжурствы заступалі чатыры экіпажы ДАІ, у два разы больш, чым звычайна. На дарогах рэспубліканскага значэння, а таксама на мясцовых дарогах з інтэнсіўным рухам, у тым ліку грамадскага транспарту, ажыццяўлялі кругласутачны маніторынг. Увага ДАІ ў першую чаргу была накіравана на стан праезджай часткі, абочын і пешаходных дарожак, а таксама на ўзровень іх ачысткі ад снегу.

У ачыстцы дарог ад снегу прынялі ўдзел многія арганізацыі раёна: ДБУ № 29, ДРБУ № 135, ДЭУ № 62, аўтапарк, рамонтна-будаўнічае ўпраўленне, ПМК-233.

З разуменнем да ўзнікшых праблем аднесліся і жыхары горада і раёна, якія выходзілі на ачыстку двароў і прылеглых тэрыторый, у аператыўным парадку вызвалялі абочыны. Па гэтай прычыне не прыйшлося прыбягаць да крайняй меры – эвакуацыі транспартных сродкаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *