Што адбылося ў раёне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Не толькі стаўбчане,  але і госці нашага райцэнтра з відавочнай прыемнасцю заўважылі, як непазнавальна  змяніўся воблік трох дамоў, так званых «хрушчовак «, што стаяць уздоўж вуліцы Ленінскай. Напрыканцы мінулага года іх грунтоўна адрамантавалі, сучасна аздобілі фасады, прывялі ў парадак прылеглыя пляцоўкі будаўнікі ПМК-233.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПЕРСПЕКТЫВА ЛЯСГАСА

Стаўбцоўскі доследны лясгас рэалізаваў летась прадукцыі на 1 мільён 862 тысячы долараў ЗША замежным партнёрам.

Як падкрэсліў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа, па выніках работы за 2015 год прадпрыемства справілася з асноўнымі мэтавымі і галіновымі паказчыкамі. Найбольшага ўзроўню ўдалося дасягнуць у лесааднаўленні  (тэмп росту – 151 працэнт), вырошчванні лясных культур з дапамогай селекцыйнага пасяўнога і пасадачнага матэрыялу (138 працэнтаў), нарыхтоўках на ўсіх відах высечак і на вывазцы драўніны (па 119 працэнтаў). Упор быў зроблены на ўкараненне перадавых тэхналогій, прымяненне сучаснай лесанарыхтоўчай тэхнікі, што дазволіла выручыць ад рэалізацыі прадукцыі больш за 64 мільярды рублёў. Попытам на замежным і айчынным рынках карыстаюцца не толькі піламатэрыялы, а і паліўныя гранулы (іх выпушчана 1 632 тоны), драніца (больш за 10 000 м3).

Не менш адказныя задачы стаяць перад прадпрыемствам і сёлета, адна з іх – далейшая мадэрнізацыя лесанарыхтоўкі і  лесаперапрацоўкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

БЕЛАРУСКІЯ ЧАРНІЦЫ – У ЛІТВУ

На гэтым тыдні аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства адгрузіў 20 тон чарніц на Літву.

Пакупнікі прыехалі сваім транспартам, яны засталіся задаволеныя якасцю замарожанай ягады. Прэзентабельны выгляд прадукцыі дапамаглі захаваць новыя камеры захоўвання з праграмным кіраваннем, якія ўстаноўлены ў райспажыўтаварыстве.

Начальнік аддзела нарыхтовак Ірына Тулейка гаворыць, што прадукцыя прададзена па выгаднай цане. Дзікарослыя ягады штогод адпраўляюцца толькі на экспарт.

 

АГЛЯД ПЕРАД ПАСЯЎНОЙ

З лютага цэнтральная раённая бальніца распачынае планавы медыцынскі агляд удзельнікаў пасяўной кампаніі.

Прафілактычны агляд пройдуць механізатары, вадзіцелі, працаўнікі складоў, якія заняты на пратручванні і адгрузцы збожжа.

Працаўнікі вёскі, якія стаяць на дыспансерным уліку, пры неабходнасці пройдуць амбулаторнае ці стацыянарнае лячэнне.

Гэтая медыка-прафілактычная кампанія будзе праведзена ў строга вызначаныя тэрміны – да пачатку пасяўной.

 

ФІЗІКА – НАВУКА ЦІКАВАЯ

На базе СШ № 3 прайшоў V раённы турнір юных фізікаў. Пяць камандаў спаборнічалі паміж сабою, дэманструючы веды па фізіцы, уменне праводзіць доследы, рабіць вывады.

Каманда вучняў дзясятых класаў гімназіі № 1 г. Стоўбцы ў складзе Генадзя Блашко, Арсенія Арэшкі, Аляксея Курылы ўдастоена дыплома І ступені. Такую ж высокую ўзнагароду журы аддало камандзе Дзераўнянскай СШ у складзе Таццяны Касцюкевіч, Марыі Шумчык.

Дыплом ІІ ступені заваявала каманда вучняў адзінаццатых класаў СШ № 3 у складзе Паўла Базарэўскага, Аляксандра Валая. Дыплом ІІІ ступені атрымала каманда дзевяцікласнікаў Шашкоўскай СШ у складзе Лізаветы Кутас, Аліны Калкоўскай, Ігара Росліка і каманда 9-11 класаў Старасвержанскай СШ у складзе Руслана Таміліна, Аляксея Мазура, Кірыла Кручка, Дзмітрыя Фурсевіча.

Зборная каманда вучняў гімназіі № 1 і Дзераўнянскай СШ прыме удзел у VІІ абласным турніры фізікаў.

 

З ХРЫШЧЭНСКАЙ ВАДОЙ

Першыя ў новым годзе заняткі ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту праходзілі пад святлом хрысціянскай веры.

Ражджаство, Вадохрышча… Гісторыю і духоўны сэнс гэтых вялікіх хрысціянскіх святаў расказаў айцец Георгій, свяшчэннік кафедральнага сабора святой праведнай Ганны. Ідэю сустрэчы «Хрышчэнскае святло над светам узыходзіць…» аздобілі вядучыя – загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс і кіраўнік гуртка аддзялення Цімур Міткевіч. Была абыграна старадаўняя народная традыцыя гадання на Каляды.

Усіх удзельнікаў сустрэчы ў тэрытарыяльным цэнтры свяшчэннік акрапіў святой вадой.

 

З ПРАЦОЎНЫМІ МАЙСТЭРНЯМІ

Новы вытворчы год у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання акрэслены такімі клопатамі: праводзіцца арганізацыйная работа па адкрыцці дзвюх працоўных майстэрняў у аддзяленні дзённага прабывання інвалідаў.

Гэтае аддзяленне размяшчаецца на плошчах фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Тут жа плануецца адкрыць і майстэрні, дзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі змогуць набыць працоўныя навыкі.

Да гэтага работа з інвалідамі ў тэрытарыяльным цэнтры  праводзілася ў накірунку арганізацыі для іх заняткаў па інтарэсах у шасці гуртках і клубах.

 

ЗАЯЎКА З ХУТАРА

Дакладнае арганізаванае ўзаемадзеянне паміж мясцовай уладай, ДРБУ № 135, сельгаставарыствамі і жыхарамі сельскіх населеных пунктаў дазваляе аператыўна вырашаць надзённыя пытанні жыццядзейнасці. 

Як даехаць аўталаўцы або машыне з газавымі балонамі да аддаленай вёсачкі ці хутара? Такіх пытанняў ужо фактычна не ўзнікае пасля снегападаў на тэрыторыі Літвенскага сельсавета.

– З раніцы паступаюць заяўкі ад людзей на расчыстку дарогі ці пад’езда, і іх мы на працягу дня стараемся задаволіць, – тлумачыць механізм узаемадзеяння пасля снегападаў старшыня Літвенскага сельвыканкама Тадэвуш Галавач. – Звяртаемся ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Рочавічы» або ў ДРБУ № 135, тэхніка якога аператыўна выязджае па ўказаным адрасе.      

Да прыкладу, у ліку апошніх паступілі заяўкі ад нешматлікіх жыхароў Таўкачоўшчыны і Гурнаўшчыны, да якіх не змагла даехаць аўталаўка. А ў Слабодцы па просьбе людзей быў расчышчаны пад’езд да царквы.

Падобныя дакладнасць і зладжанасць у ліквідацыі наступстваў пагодных умоў былі адзначаны і на тэрыторыі іншых сельсаветаў раёна. «Сёлета, як ніколі, арганізаванасць работы сягнула на высокі ўзровень», – адзначаюць прадстаўнікі сельвыканкамаў, якія яшчэ не забылі ўрокі сумнавядомага цыклону «Хаўер».

 

КАМАНДЗІРОЎКА НА МКАД-2

Грузавы транспарт аўтапарка № 17 задзейнічаны на адным з прыярытэтных аб’ектаў нашай рэспублікі – будаўніцтве Мінскай кальцавой аўтадарогі-2.

Гэты аб’ект адносіцца да ліку тых, дзе работы вядуцца актыўнымі тэмпамі. Транспартнікі раёна, акрамя таго, выязджаюць і ў іншыя камандзіроўкі, таму што аўтапарк цесна супрацоўнічае, напрыклад, з Брэсцкім дарожна-будаўнічым трэстам № 4, на тэрыторыі нашага раёна партнёрскія адносіны звязваюць з ДБУ № 29. У сучасных умовах транспартнікам не прыходзіцца скардзіцца на дэфіцыт аб’ёмаў работ, аднак  праблемай застаюцца разлікі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *