Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістравана па раёне пяць шлюбаў, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чатырнаццаць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Максім Цярэня, Арцём Лаўрашчук, Кацярына Мігура, Ангеліна Ярашэвіч, Захар Канавал, Леанід Жук, Арына Турко, Багдан Малахаў, Жанна Дораш, Ян Хвашчэўскі, Анастасія Скобля, Арцём Клімко, Арцём Фляум і Мацвей Гумараў.

Зямны шлях закончыўся для 16 жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў без вогненных здарэнняў.

Міліцыяй зарэгістравана 28 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана чатыры крымінальныя справы, у трох з іх устаноўлены падазраваемыя. У Варнавугле невядомы вынес з дома вяскоўца грашовыя сродкі.       

Пракуратурай раёна прааналізаваны звесткі разлікова-касавага цэнтра № 18 у г. Стоўбцы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскае абласное ўпраўленне аб пратэрмінаванай запазычанасці юрыдычных асоб па крэдытных абавязацельствах. Устаноўлена, што ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Аграбудфірма ПМК-74 – Налібакі», ААТ «Жацерава» і ААТ «Рочавічы» дапускаюць парушэнні тэрмінаў вяртання крэдытных сродкаў. Кіраўнікам названых прадпрыемстваў вынесены прадпісанні – па выніках іх разгляду пратэрмінаваная запазычанасць перад банкам часткова пагашана.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы двое жыхароў Мікалаеўшчыны, якія на затоцы ракі Нёман непадалёку ад Русаковічаў спрабавалі здабыць рыбу з дапамогай сетак. Адміністрацыйныя матэрыялы накіраваны ў суд, браканьерам пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй сетак.

Суд прызнаў вінаватым у кіраванні транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення (паўторна на працягу года) 30-гадовага жыхара Наваколасава і прыгаварыў яго да абмежавання волі на год з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на год. Ён пакараны буйным штрафам у 42 000 000 рублёў, прыменена і спецмера – канфіскацыя аўтамабіля «Ровер».

ДАІ выявіла 190 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое нецвярозых вадзіцеляў і сем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 21 недысцыплінаваны пешаход. Адбылося чатыры дарожныя аварыі. Абышлося без пацярпелых. Учора ў раёне прайшоў адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Помнім, ведаем, захоўваем!», накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў.

«Хуткая» атрымала 220 выклікаў, у прыватнасці шэсць зваротаў у экстранную службу прылічваюць да неабгрунтаваных. 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *