У спорце – на дзясятку!

Навіна дня

image_pdfimage_print

Аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама названы лепшыя юныя спартсмены. У дзясятку мацнейшых па выніках спаборніцтваў 2015 года трапілі:
Аляксей ВЯРШЫНІН – чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў у бегу на 2000 метраў з перашкодамі (ДУА «Вішнявецкая СШ», трэнеры А. М. Турчановіч і В. В. Ярашэвіч);
Аліна НАВІЦКАЯ   – шматразовая чэмпіёнка Мінскай вобласці ў бегу на 800 і 1500 м, сярэбраны прызёр рэспубліканскага кросу, прысвечанага Дню Перамогі (ДУА «Заямнаўская СШ», трэнеры В. А. Арлоўская і Ю. А. Кручок);
Карына УЛІЧ – чэмпіёнка Мінскай вобласці па пяцібор’і (ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы», трэнеры Я. Ю. Рымашэўскі і А. М. Турчановіч);
Максім ВЕРАБЕЙ – шматразовы чэмпіён Мінскай вобласці ў бегу на 60 м і скачках у даўжыню (ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы», трэнер А. М. Турчановіч);
Аляксей ЯЗВІНСКІ – член юніёрскай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь (1990 г. н.) па футболе (ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы», трэнер А. А. Сукала);
Мацвей ПАПУЛІН – чэмпіён Мінскай вобласці па футболе сярод юніёраў 2003-2004 г. н. (ДУА «СШ № 2 г. Стоўбцы», трэнер І. Г. Аляшкевіч);
Вікторыя ДАМАРАЦКАЯ – сярэбраны прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер» (ДУА «Коласаўская СШ», трэнер Э. І. Варывоцкі);
Арсеній ГАПТАР – бронзавы прызёр першынства Рэспублікі Беларусь па пляжным валейболе, чэмпіён вобласці па валейболе (ДУА «Дзераўнянская СШ», трэнер В. М. Гаптар);
Настасся ГУБАР – бронзавы прызёр першынства Мінскай вобласці па настольным тэнісе (ДУА «Налібацкая СШ», трэнер П. І. Цімкоў);
Аляксандр НОСАЎ – кандыдат у майстры спорту па жыму ў ляжачым стане (ДУА «СШ № 2 г. Стоўбцы», трэнер Я. Я. Фралоў).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *