Лес будзе жыць!

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прыняла запрашэнне паўдзельнічаць у конкурсе дзіцячых малюнкаў «Лес будучага – вачыма дзяцей», арганізаванага Капыльскім лясгасам.

У конкурсе прынялі ўдзел мастакі сямі раёнаў Мінскай вобласці. Нам вельмі прыемна, што выхаванка студыі «Вясёлка» Аляксандра Кужэльная заняла другое месца, атрымала дыплом і каштоўны прыз – тэлефон. Так высока журы ацаніла яе работу «Лес будзе жыць».

Мы папрасілі яе падзяліцца ўражаннямі.

–       Я з задавальненнем адгукнулася на зададзеную тэму, – гаворыць Аляксандра. –  Задумка была ў тым, каб паказаць лес будучага жывым і працвітаючым, напоўненым гармоніяй яго насельнікаў. Пры ацэнцы работ улічваліся выразнасць мастацкага вобраза, пазнавальная накіраванасць, арыгінальнасць, якасць выканання, эстэтычны выгляд. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы, прызы ўручалі прадстаўнікі адміністрацыі Капыльскага лясгаса. Маю радасць падзяліла са мною кіраўнік нашай студыі Таццяна Віктараўна Несцярук. З чатырох гадоў я займаюся ў студыі «Вясёлка». Усе гэтыя гады для мяне былі радаснымі, напоўненымі творчасцю. У нас у студыі заўсёды цёплая, сяброўская атмасфера. Для мяне заняткі мастацтвам – гэта магчымасць выразіць сябе, развіваць свае творчыя здольнасці, цікава і карысна напоўніць свой час. Таццяна Віктараўна заўсёды дапаможа, падкажа тэму для малюнка, з ёю можна абмеркаваць этапы работы. Дзякуй ёй за цярпенне, разуменне, за яе талент педагога і мастака.

Я магу далучыцца да маёй сяброўкі Аляксандры і таксама выказаць словы прызнання Таццяне Віктараўне за яе клопат у развіцці нашых здольнасцяў, за тое, што студыя «Вясёлка» столькі гадоў плённа жыве і развіваецца, збірае новыя і новыя пакаленні юных мастакоў.

Юлія РУСЕЦКАЯ

НА ЗДЫМКУ: Аляксандра Кужэльная з каштоўным прызам у руцэ.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *