Індывідуальны падыход да праблем людзей

Нумары Прамая лінія

image_pdfimage_print

Працягваецца практыка правядзення па суботах прамых тэлефонных ліній з кіраўнікамі органаў мясцовай улады. У мінулую суботу прайшла прамая лінія з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Цывакам. Ад жыхароў раёна паступіла шмат пытанняў, прычым датычылі яны самых розных сфер жыццядзейнасці.  

Забудоўшчыкі з Наваколасава і мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы «Паўночны-2» у Стоўбцах цікавіліся тэрмінамі і парадкам уводу жылля ў эксплуатацыю, а з мікрараёна «Усходні» – механізмам крэдытавання будаўніцтва жылля. Жыхары Наваколасава і Стоўбцаў узнімалі пытанне рамонту жылля і асобных участкаў цепласетак. Ад сям’і з Любкаўшчыны, дзе не так даўно быў ліквідаваны прарыў водаправода, паступіў трывожны сігнал – з-за адсутнасці ціску ў сістэме немагчыма нармальна карыстацца вадагрэйнай калонкай. З завулка Шаўчэнкі ў Стоўбцах патэлефанавалі наконт адсутнасці вулічнага асвятлення. Стаўбчанка прасіла прыбраць са старых гарадскіх могілак вялікую бярозу, якая ўяўляе пагрозу для помнікаў. Жыхарку Вішняўца хвалюе чарговасць выдзялення пуцёвак у санаторый, куды яна не можа трапіць ужо чатыры гады. Была цікавасць да чэкаў і іх прымянення. 

Асобныя пытанні датычылі сувязі. У прыватнасці, са Сцяцкоў скардзіліся на дрэнную работу радыёпрыёмніка, з Зуёў (Рубяжэвіцкі сельсавет) прасілі правесці інтэрнэт, з Пільніцы пажылыя людзі закраналі пытанне дастаўкі пошты.

– Да кожнага пытання, што паступіла на прамую лінію, – індывідуальны падыход. Вырашаць іх будзем у бліжэйшы час з дапамогай кампетэнтных арганізацый і службаў, – пракаменціраваў Аляксандр Цывака. – У кожнага, хто патэлефанаваў, я ўзяў нумар дамашняга тэлефона, каб даць адказ персанальна. Пытанні адносна ўводу жылля ў эксплуатацыю і іншыя, якія носяць юрыдычны характар, былі растлумачаны адразу, падчас прамой лініі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *