У Беларусі з лютага ўзрастаюць усе віды дзіцячых дапамог

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастаюць усе віды дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай міністэрства ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года складзе Br1 млн 591 тыс. 310 у разліку на месяц. Памеры тых відаў дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца ў прывязцы да БПМ, узрастуць на 1,4 працэнта ў параўнанні з дзеючымі ў перыяд з 1 лістапада мінулага года па 31 студзеня бягучага года.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) на наступныя тры месяцы складзе Br15 млн 913,1 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) – Br22 млн 278,3 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, (100 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 591,3 тыс.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем’яў, што вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 113,9 тыс., на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) – Br795,7 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 591,3 тыс., штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 113,9 тыс.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад трох да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (50 працэнтаў БПМ) складае Br795,7 тыс.

У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастаюць таксама дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Нагадаем, у адпаведнасці з законам «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей – 40 працэнтаў. Пры выхаванні ў сям’і дзіцяці-інваліда дапамога назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям’і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за чацвёрты квартал 2015 года ў памеры Br7 млн 1 тыс. 336 (за трэці квартал 2015 года гэты паказчык быў Br6 млн 953 тыс. 494). Такім чынам, з лютага па красавік 2016 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складзе на першае дзіця Br2 млн 450,5 тыс., на другое і наступных дзяцей – Br2 млн 800,5 тыс., на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў – Br3 млн 150,6 тыс.

Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў ад памераў, устаноўленых законам.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *