Захапленні, сустрэчы

Адукацыя Захапленні Нумары

image_pdfimage_print

НА ЎРОК ПА БІСЕРАПЛЯЦЕННІ

Святлана Карніцкая, настаўніца пачатковых класаў па асноўнай спецыяльнасці, знайшла сябе ў мастацтве і выдатна рэалізоўвае талент у Дзераўнянскай дзіцячай школе мастацтваў. Яна дае дзецям урокі бісерапляцення. Гэты мастацкі від рукадзелля вельмі папулярны. Усё атрымліваецца ў майстроў: і букеты, і бранзалеты, і калье, і іншыя розныя ўпрыгажэнні. Нельга пералічыць вырабы, якія зіхацяць усімі колерамі. Такую мастацкую работу прыемна падарыць і атрымаць у падарунак. Таму і запісваюцца вучні на заняткі да Святланы Карніцкай, з вялікім задавальненнем наведваюць іх, вучацца і самі з’яўляюцца ўжо адметнымі майстрамі. Гэты занятак зацягвае – юныя майстры ўсё больш адчуваюць, наколькі гэта неабдымны па сваіх магчымасцях накірунак рукадзелля. Ім становяцца падуладныя ўсё больш складаныя схемы. І гэта – новы штуршок да творчага самаўдасканалення.

Святлана Карніцкая – не выпадковы чалавек у настаўніцкім калектыве школы мастацтваў. Перш чым пачаць выкладаць гэты від творчасці, яна сама ім захапілася. У яе шмат выдатных аўтарскіх работ, якія неаднаразова экспанаваліся на выставах. І на апошняй выставе майстроў народнай творчасці  «Сонцаварот» у раённым Цэнтры культуры работы Святланы Карніцкай прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў экспазіцыі. Аматары мастацтва атрымалі вялікае задавальненне, пазнаёміўшыся з гэтымі творамі.

На здымку: Святлана Карніцкая рада паказаць свае работы.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ВУЧЫЦЦА ДАБРАДЗЕЙНАСЦЯМ

Аддзяленне дзённага прабывання інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якое працуе на плошчах новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, пашырае формы і віды работы са сваімі падапечнымі.

Выкладчыца нядзельнай школы пры кафедальным саборы святой праведнай Ганны Таццяна Ігумнава праводзіць з наведвальнікамі гэтага аддзялення  гутаркі на духоўна-маральныя тэмы. Тэматычны дыяпазон гэтых сустрэч вялікі: чаму важка спяшацца рабіць дабро людзям, як умець пераадолець цяжкасці, як падпарадкаваць сваю волю волі Божай? Разгляд гэтых і іншых розных пытанняў, а таксама знаёмства с кнігамі Свяшчэннага Пісання запаўняюць заняткі, абагачаюць удзельнікаў сустрэчы новымі ведамі і жаданнем мяняць сваё жыццё да лепшага.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *