Улюбіць слухача ў беларускую песню

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

У Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў ёсць выдатная творчая традыцыя – раз у год рыхтаваць музычную гасціную, прысвечаную важнай музычнай з’яве. Аўтарамі гэтага ўнікальнага музычнага праекта выступаюць музычны тэарэтык, педагог Тамара Фірулёва, якая працуе над сцэнарыем, займаецца зборам матэрыялу, і загадчыца тэатральнага аддзялення, педагог і рэжысёр Вольга Навіцкая, на ёй ляжыць рэжысура.

У гэтым годзе музычная гасціная была прысвечана Уладзіміру Мулявіну і прайшла яна ў студзеньскія дні, на якія прыходзіцца 75-годдзе з дня нараджэння таленавітага музыканта, народнага артыста БССР і СССР, кавалера ордэна Францыска Скарыны. Вечар памяці «Песня – споведзь мая» быў падрыхтаваны з вялікай любоўю да гэтага геніяльнага творцы, які падняў беларускую культуру на такую вышыню, што на гастролях у Амерыцы амерыканскі глядач апладзіраваў беларускаму ансамблю стоячы. Консул Расіі ў ЗША Дабрынін так падагуліў гэты поспех: «Песняры» за 10 дзён прабывання ў Штатах зрабілі значна больш, чым некаторыя дыпламаты за ўсю дыпламатычную кар’еру!»

Да вечара памяці кіраўніка знакамітага песеннага калектыву «Песняры» Уладзіміра Мулявіна была падрыхтавана і выстава кніг і літаратуры пра яго. Канцэртную праграму суправаджала мультымедыйная прэзентацыя творчасці паэта, выкананая Кацярынай Галаўко. Гледачы згадзіліся з вядучымі Вольгай Навіцкай і Тамарай Фірулёвай, што здабытак нацыяльнай культуры – не толькі музычная спадчына  «Песняроў», але і іх касцюмы, сцэнічны воблік членаў ансамбля, якія для некалькіх памне вясною прыснілася», «Белоруссия» …  Песням угатавана доўгае жыццё як узнагарода за вернасць, з якой служыў Беларусі Уладзімір Мулявін. Канцэрт у школе мастацтваў стаў бенефісам таленту Уладзіміра Мулявіна. Гэта быў і трыумф тых, хто сваім талентам са сцэны данёс да гледача ўсю прыгажосць аранжыровак, музычных кампазіцый выканаўцы і кампазітара. Хараство музыкі і слоў  рэпертуару  «Песняроў» выдатна змаглі перадаць салісты – дырэктар Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Слесарчык, выкладчыкі Антаніна Бондарава, Дзмітрый Вяршэня, Фадзей Крамко, Уладзімір Рэцкі, Людміла Канаплянікава-Доўнар, Аксана  Каратыш, Аляксандра Варывоцкая, выхаванцы школы Арына Стан, Мілана Бондарава. Ва ўсёй красе паказалі сваё майстэрства ансамбль скрыпачоў, народны ансамбль народнай музыкі Хвала педагогам школы мастацтваў, якія не прайшлі міма важнай падзеі ў музычным жыцці краіны. Менавіта дзякуючы ім многія з прысутных у зале адкрылі для сябе Уладзіміра Мулявіна, расіяніна, ураджэнца Свярдлоўска, які прыехаў у 1963 годзе па запрашэнні Беларусрыць у краіне школу, у якой бы вучыліся на фундаменце беларускай народнай песні таленавітыя юныя музыканты. І каб у гэтай школе прывіваліся не толькі прафесіяналізм і добры густ, але і чалавечая прыстойнасць, годныя ўзаемаадносіны адзін да аднаго. Што Уладзімір Мулявін значыў не толькі для беларускай, але і для сусветнай культуры, акрэсляць выказванні аўтарытэтаў у свеце музыкі, сабраныя ў кнізе «Нота лёсу». Аўтары творчага вечара раяць пачытаць усім гэтую кнігу, каб пранікнуцца любоўю да Уладзіміра Мулявіна, які стаў сапраўдным патрыётам Беларусі, якому належыць асаблівае месца ў айчыннай культуры ХХ стагоддзя. Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Герой Беларусі мітрапаліт Філарэт, адзначыў, што духоўны пачатак, вельмі ўласцівы для беларускай народнай творчасці, атрымаў сваё далейшае развіццё ў творчасці «Песняроў».

Імем Уладзіміра Мулявіна названы бульвар у Мінску; адкрыты музей у Белдзяржфілармоніі; у Екацярынбургу, дзе прайшло дзяцінства паэта, устаноўлена мемарыяльная дошка на доме і адкрыты прыгожы велічны помнік; на Плошчы зорак Эстрады  ў Маскве закладзена зорка ў гонар Уладзіміра Мулявіна і ансамбля «Песняры», і ў Екацярынбургу – таксама. Уладзімір Мулявін пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Наш доўг берагчы і ўслаўляць гэтую асобу, ён паказаў усім узор служэння Айчыне талентамі, дараванымі яму ад Бога.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

1 комментарий по теме “Улюбіць слухача ў беларускую песню

  1. Уважаемая Светлана, спасибо за материал. Многое вспомнила о В.Г.Мулявине. Доводилось не единожды бывать на его концертах, в том числе и на Столбцовщине, о которых на встрече, по видимому, ничего не говорили. А между тем, В.Мулявин бывал несколько раз на турбазе в Николаевщине, встречался с Н.Семеняко и А.Грековым.Были концерты «Песняров» в Дубах и в колхозе Нёман. И еще вы пищете, что он был россиянин — он русский. А Добрынин был консулом СССР в США. Почитайте «Ноты судьбы», об этом там сказано. Тем не менее, еще раз спасибо за материал.
    Валентина Петровна Шумская, сейчас живу в г. Слуцке.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *